Шамякіна Таццяна. Міфалогія i беларуская літаратура

Шамякіна Таццяна. Міфалогія i беларуская літаратура
4.99 р.
Вага: 580 г
Памеры: 145x220 мм



Нарысы і эсэ : для старэйшага школьнага узросту. / Таццяна Шамякіна ; пасляслоўе Iвана Чароты. — Мінск : Мастацкая літаратура, 2008. — 391 с. — (Бібліятэка школьніка). — Цвёрдая вокладка

ISBN 978-985-02-0925-2.

Кніга створана на аснове факультатыўнага школьнага курса «Міфалогія і літаратура», але з разлікам не толькі на школьнікаў, а і на больш шырокае кола чытачоў — студэнтаў, настаўнікаў, усіх, хто цікавіцца станаўленнем беларускай літаратурнай традыцыі ў яе анталагічна-міфалагічных вытоках. Упершыню канцэптуальна і шматпланава даследуецца праяўленне ў беларускай класічнай літаратуры міфапаэтычнага мыслення як структураўтваральнай і тропаўтваральнай парадыгмы мастацкіх твораў. Метад аўтара своеасаблівы: сімбіёз навуковасці і мастацкай інтэрпрэтацыі, што робіць кнігу не столькі вучэбным дапаможнікам, колькі культуралагічным эсэ з выкарыстаннем надзвычай багатага матэрыялу ў галіне філалогіі.

Таццяна Шамякіна

ЗМЕСТ

Уводзіны
Частка першая. Міфалогія і слоўная мастацкая творчасць
Частка другая. Літаратура старажытных усходніх цывілізацый
Шумера-акадская літаратура
Літаратура старажытнага Егіпта
Літаратура старажытнай Індыі
Антычная літаратура
Літаратура антычнага Рыма
Літаратура эпохі элінізму
Біблія
Частка трэцяя. Гісторыя беларускай літаратуры ў яе міфапаэтычных вытоках. Станаўленне літаратурнай класічнай традыцыі

Заключэнне
Лiтapaтypa
Імянны паказальнік
Да першадумак і першавобразаў

 

Таццяна Іванаўна Шамякіна (нар. 8 кастрычніка 1948, Мінск) — беларускі крытык, літаратуразнавец, перакладчык. Лаўрэат прэміі "Залаты купідон" (2010).

Нарадзілася ў сям'і пісьменніка Івана Шамякіна. Скончыла філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1971) і аспірантуру пры гэтым універсітэце (1974). З 1974 г. - выкладчык, з 1982 г. - дацэнт кафедры беларускай літаратуры ўніверсітэта. Кандыдат філалагічных навук.


Раім таксама паглядзець:
Шаўлякова Ірына. Сапраўдныя хронікі Поўні
4.99 р.

Шаўлякова Ірына. Сапраўдныя хронікі Поўні

Кніга будзе цікавая чытачам прафесійным і амаль прафесійным, чытачам-“аптымістам” і чытачам-“скептыкам”, чытачам-“сузіральнікам” і чытачам-“саўдзельнікам” – словам, усім тым, хто жыве ў літаратуры і жывы Літаратурай.

Іван Шамякін: вядомы і невядомы
4.99 р.

Іван Шамякін: вядомы і невядомы

У гэтым зборніку ўспаміны дачкі суседнічаюць з навукова-папулярнымі артыкуламі пра маладаследаваныя аспекты творчасці народнага пісьменніка Беларусі, эсэістычнымі нататкамі, з якіх вобраз I. Шамякіна яскрава і шматгранна паўстае на фоне эпохі, сяброўскіх і сямейных стасункаў, у яго стаўленні да розных відаў мастацтва. Асобны раздзел выдання складае мемуарная аповесць I. Шамякіна "Слаўся, Марыя!".

Казлоўскі Міхась. Да кніжных скарбаў дакрануся…
5.99 р.

Казлоўскі Міхась. Да кніжных скарбаў дакрануся…

Адрасуецца тым, каго цікавіць духоўнае жыццё нашых папярэднікаў, а таксама феномен Яе Вялікасці Кнігі.

Шамякін Іван. Злая зорка. Сатанінскі тур
6.99 р.

Шамякін Іван. Злая зорка. Сатанінскі тур

У кнігу народнага пісьменніка Беларусі Івана Шамякіна (1921 – 2004) увайшлі раман "Злая зорка" і аповесць "Сатанінскі тур".