![]() |
4.39 р.
Вага: 175 г
Памеры: 170x240 мм
|
У кнігу ўвайшлі вершы, загадкі і казкі. Вы прачытаеце, як адпачывае ў бабулі ў вёсцы дзяўчынка Юля. Яна вырасла ў вялікім горадзе і прыехала на канікулы сюды ўпершыню. Напачатку дзяўчынцы стала сумна, але потым Юля знайшла для сябе цікавы занятак — яна адкрыла рэстаран для птушак і жывёл, якія жылі на падворку. Аднак не ўсё атрымалася так, як планавала дзяўчынка. I тады на дапамогу прыйшла бабуля...
Кніга таксама раскажа аб ласунках, якія так любяць дзеці. Але, каб пазнаць той ці іншы, трэба ўважліва лрачытаць загадкі і разгадаць іх.
Юлін рэстаран : вершы, загадкі, казкі: для дзяцей мал. шк. узросту / Вольга Савасцюк ; маст. Ангеліна Вашчанка. — Мінск : Звязда, 2015. - 24 с. : іл. – (Вясёлы калейдаскоп).
ISBN 978-985-575-055-1.
Казкі і вершы напісаны з гумарам і выконваюць выхаваўчую функцыю.
ЗМЕСТ
Юлін рэстаран
Салодкая казка
Зайцава бяда
Верныя сябры
Летні дождж
Удача
Рыбакі
Модніца
Лясное дзіва
Паход
Повар-экскаватар
Мара
Крыўда
Напалохала сарока
Малы гаспадар
Загадкі
ПРА АЎТАРА
Усе творы нараджаюцца з жыцця. I, калі да іх далучаюцца фантазія, умение глядзець на свет вачыма дзіцяці, цікавыя вобразы, аўтарскі вымысел, можна разлічваць, што кніга знойдзе свайго чытача.
Вольга Савасцюк 28 гадоў працуе ў журналістыцы, яна — галоўны рэдактар газеты "Пухавіцкія навіны", Выдатнік друку Беларусі, член Саюза пісьменнікаў Беларусі. Вершы начала пісаць, калі ёй было 12 гадоў. Першыя творы для дзяцей напісаліся, калі нарадзіліся свае дзеці. Зараз яна піша вершы, казкі, апавяданні для сваіх унучак — цікаўных, дапытлівых дзяўчынак Олі і Тані. Шматлікія іх назіранні, думкі аўтар і перадала ў гэтай кніжцы праз сваіх герояў вам, маленькія чытачы. Гэта чацвёртая кніга для дзяцей Вольгі Савасцюк.