Савоська Павел. Апошні сезон

6.90 р.
Вага: 360 г
Памеры: 0x0 мм



Аповесці, апавяданні. – Мінск: Галіяфы, 2009. – 398 с.

ISBN 978-985-6906-25-4

Павел Савоська стварае цікавыя і запамінальныя вобразы і характары, дакладна перадае каларыт сваёй эпохі. Аўтар знаёміць нас з падзеямі і асобамі, прымушае кожнага задумацца і суперажываць за іх лёс. Героі кнігі – звычайныя людзі, якія трапляюць у складаныя ўмовы жыцця, паўстаюць перад праблемай выбару і вымушаны на аснове свайго досведу рабіць аналіз сітуацыі і прымаць рашэнні; гэта людзі неспакойныя, яны не ўмеюць прыстасоўвацца, шчыра вераць у чалавечую дабрыню і ў перамогу светлага. У кнігу ўвайшлі новыя аповесці “Апошні сезон”, “Фіктыўны шлюб”, “Грэшнік” і шэраг апавяданняў.

ЗМЕСТ

Аповесці

Апошні сезон
Фіктыўны шлюб
Грэшнік

Апавяданні

Тэлеграма
Мой сябар Венька
Бабуліна нявеста
Лета ў Макаце
Здарэнне ў Бярозаўцы
Двухтомнік
Шабашнікі
Партрэт
Матрос з яхты "Штандарт"
Падсвечнік
Малітоўнік
Незнаёмка з Эрмітажа
Галінка бэзу

Павел Савоська нарадзіўся ў 1941 годзе ў вёсцы Зарудзічы Сморганскага раёна. Пасля заканчэння Залескай сярэдняй школы і Друйскай тэхнічнай вучэльні, служыў у Савецкай Арміі. Нейкі час працаваў настаўнікам, экскаватаршчыкам, грузчыкам і плытагонам на лесанарыхтоўках у Сібіры. Скончыў Ленінградскі горны інстытут. Працаваў на Чукотцы горным майстрам, геолагам у старацельскіх арцелях "Дальняя" і "Мінерал". Займаўся бура-падрыўнымі работамі на Паўднёвым Урале, Казахстане і ў Латвіі. Быў старшым майстрам на Віцебскім аб'яднанні "Кераміка". Працаваў у газетах "Культура" і "Кнігарня". Друкаваўся ў часопісах "Полымя", "Маладосць", "Работніца і сялянка". Адзін з аўтараў калектыўнага зборніка "Краю мой – Нёман". Выдаў кнігі прозы "Ранішняя дарога" і "Запіскі халасцяка". Цяпер працуе тэхнікам у фірме "ЭПАМ-сістэмз". Жыве ў Мінску.


Раім таксама паглядзець:
Станкевіч Юры. Шал
8.99 р.

Станкевіч Юры. Шал

У новы зборнік аўтарскай, калі-нікалі эксперыментальнай прозы ўвайшлі тры вострасюжэтныя аповесці, некалькі невядомых аповедаў розных гадоў, кінасцэнар і эсэ. Галоўныя персанажы аповесцяў, воляй лёсу кінутыя ў самыя нечаканыя абставіны, часам межавыя з выжываннем, змагаюцца за сваю годнасць, жыццё і годнасць сваёй Бацькаўшчыны. Тэма эсэ – кіно, і прысвечана памяці аднаго з найлепшых рэжысёраў свету – Акіры Курасавы.

Някляеў Уладзімір. Аўтамат з газіроўкай з сіропам і без
24.99 р.

Някляеў Уладзімір. Аўтамат з газіроўкай з сіропам і без

Кніга-лаўрэат прэміі Гедройца!

Новы раман Уладзіміра Някляева, па яго ўласным прызнанні, — удзячнасць Менску і ўсім тым, хто разам з ім увайшоў у жыццё аўтара. Поруч з прыдуманымі героямі тут дзейнічаюць рэальныя гістарычныя асобы: Кім Хадзееў, Лі Гарві Освальд, Уладзімір Караткевіч, Рыгор Барадулін, Анатоль Вярцінскі, Барыс Луцэнка, Мікіта Хрушчоў ды іншыя. Таксама адна з дзейных асобаў — сам Менск, у чыіх дэкарацыях і развіваецца напаўдэтэктыўны сюжэт.

Станкевіч Юры. Брамнік заўжды самотны
9.99 р.

Станкевіч Юры. Брамнік заўжды самотны

Новая кніга Юры Станкевіча разлічана на тых, хто любіць спорт, прыгоды, актыўнае, здаровае жыццё. Дзеянне прадстаўленых у зборніку мастацкіх твораў адбываецца як у сучаснасці, так і ў далёкім або блізкім мінулым; часам яно нясе прытчавую ці фантастычную афарбоўку.

Гапееў Валеры. Праклён
14.99 р.

Гапееў Валеры. Праклён

Першы беларускі раман пра сучаснасць, у якім містычнае і міфалагічнае адваёўвае сваё права на існаванне ў рэчаіснасці і робіцца неад'ёмнай часткай нашага жыцця. Пакутлівыя пошукі выхаду з-пад улады Праклёну прыводзяць да неабходнасці паверыць.