![]() |
22.99 р.
Вага: 550 г
Памеры: 140x205 мм
|
Беларускі выклік Толкіену і Льюісу — цудоўнае фэнтэзі на роднай мове ад бацькі траіх сыноў!
Сем камянёў / Аляксей Шэін. — Мінск : Пазітыў-цэнтр, 2015. — 416 с. — Цвёрдая вокладка.
ISBN 978-985-6983-53-8
Таямніцу Сямі Камянёў можа раскрыць толькі адзін — той, каго старажытныя летапісы называюць Дастойным. Хлопец Ясь, які апынуўся ў дзівоснай краіне Эферыі, спрабуе разгадаць схаваную ў вяках загадку крышталяў, каб выратаваць жыццё сваёй сяброўкі і вызваліць Эферыю ад прыгнёту злога самазванца.
ПРА АЎТАРА
Аляксей Шэін нарадзіўся ў 1976 г. Скончыў філалагічны факультэт БДУ. Займаўся журналістыкай і грамадскай дзейнасцю. Вучыўся ў магістратуры Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта (Вільня, Летува). Скончыў праграму навучання ў Haggai Institute (Hawaii, USA).
Арганізатар курсаў беларускай мовы "Моваведа". Як вядоўца гэтых курсаў у 2015 г. узнагароджаны прэміяй "Чэмпіёны грамадзянскай супольнасьці" ў намінацыі "Грамадзкі лідэр году" (Прэмія ўручаецца Асамблеяй няўрадавых дэмакратычных арганізацыяў).
Пераможца літаратурнага конкурсу "Экслібрыс" імя Аляксандра Уласава, які праводзіўся Саюзам беларускіх пісьменнікаў у 2014 годзе.
ВОДГУКІ НА КНІГУ
"Гэта раман пра цуды, якія, хоць і здараюцца ў дзівосным свеце, закліканыя падкрэсліць, што ў цудзе няма нічога надзвычайнага. А яшчэ — пра прыгоды, перажыць якія таемна марыць ці не кожны захоплены чытач. Падазраю, што ад узросту гэта не залежыць".
Ганна Янкута, літаратурны крытык
"…Захапляльнае падарожжа ў дзівосны свет, дзе ёсць месца і сапраўдным чалавечым якасцям, і дзе героі мужна змагаюцца з цяжкасцямі, і дзе патрэбна кемлівасць розуму і цвёрдасць духа, каб разгадаць усе галаваломкі і выйсці на бітву са злом."
Анатоль Шырвель, рэдактар Krynica.info
"Раман — вельмі цікавы. Неспрактыкаваны чытач знойдзе ў ім асаблівы свет, захапляльны сюжэт і цікавых герояў, спрактыкаваны — выявіць глыбокую хрысціянскую падаплёку. Сем частак рамана, сем цудоўных камянёў, сем дзён стварэння свету, персанажы, у якіх так раптоўна адгадваюцца героі, вядомыя нам паводле зусім іншых гісторыяў... Па-мойму, у беларускай літаратуры нічога падобнага пакуль яшчэ не было. Зусім. І вось з’яўляецца."
Ганна Севярынец, Velvet.by
Падрабязней пра кнігу "Сем камянёў" можна прачытаць тут і тут.
ЗМЕСТ
Першы дзень
Другі дзень
Трэці дзень
Чацвёрты дзень
Пяты дзень
Шосты дзень
Сёмы дзень