![]() |
6.90 р.
Вага: 240 г
Памеры: 115x165 мм
|
Раман, аповесці, апавяданні. – Мінск : Галіяфы, 2011. — 264 с. — (Калекцыя беларускай фантастыкі; Вып. 1)
ISBN 978-985-6906-56-8
У кнігу ўвайшлі выбраныя творы беларускага фантаста Сержа Мінcкевіча.
Раман “Сад Замкненых Гор”, які даў назву кнізе, складаецца з дзвюх частак — аднайменнага квазі-фэнтэзі і касмічнага фэнтэзі “Забаўкі для малодшых”, у якіх, безумоўна, захоўваецца стрыжань прыгодніцкага рамана з элементамі баявой фантастыкі. У першай частцы супрацьпастаўлены асоба і закрытая прастора, абмежаванне ў жаданнях і дзеяннях; у другой частцы — дыяметральна супрацьлеглае — асоба і бязмежжа, неабмежаванасць у жаданнях і дзеяннях.
“Сад Замкнёных Гор” — твор, пабудаваны на змяшэнні жанраў з выкарыстаннем інтэртэкстуальнасці, алюзійнасці, гульні з клішэ, парадыйнасці, пазіцыявання з кібер-панкавым пісьмом і прыпавесцю.
Аповесць “Гіперновы рабінзон” па-новаму раскрывае вядомую з часоў Даніэля Дэфо тэму. Апавяданьні схіляюцца да сайнс-фікшн навэлаў з даволі нечаканымі развязкамі.
ЗЬМЕСТ
САД ЗАМКНЁНЫХ ГОР (квазіфэнтэзі)
ЗАБАЎКІ ДЛЯ МАЛОДШЫХ (касьмічнае фэнтэзі)
Аповесьць і апавяданьні
ГІПЭРНОВЫ РАБІНЗОН
ТРАЙНАЯ ПАСТКА
СЬМЕРЦЬ У БАРЫ “ЗЯЛЁНАЯ ПОЎНЯ”
РУКІ, КРЫЛЫ, НЕСЬМЯРОТНАСЬЦЬ
ПАДАРОЖЖА ПРАЗ…
Сад замкнёных гор (урывак)
Зноў калідор.А далей — краты. Яны былі ржавыя, пагнутыя. Я лёгка пралез празь дзірку і трапіў у вялікую залю. Заля, можа, і была б прасторнай, калі б не высокі, да столі, плот, што перакрываў яе. Я доўга ішоў уздоўж востраканечнага плота. Ён закругляўся, і раўналежна яму закруглялася заля. А потым я сьцяміў — кола.
Ісьці назад? Але пачуцьцё падказвала — трэба ў сярэдзіну,
за плот!
Дошкі выглядалі ўнушальна. Шчыльна, ніводнага прасьвету. Цяжка было спадзявацца, што я здольны іх праламіць... Я адчуў стому, здрадніцкую стому, назапашаную мінулым. Яна заўсёды ўзмацняецца перад новымі выпрабаваньнямі. Каб адпачыць, падышоў пад плот, прысеў, прыхінуўся сьпінай да дошак.
“У кожнага народа адзін раз у жыцьцёвы цыкл нараджаецца пакліканец. Яго цікаўнасьць мацнейшая за ягоны лёс”, — згадаліся словы старэйшага вешчуна. Лоб старога прарэзалі глыбокія чорныя зморшчыны, карыя вочы, здавалася, адлівалі чырвоным; ледзь не да самай падлогі зьвісалі белыя вусы, што паволі хваляваліся пры кожным слове.
Патаемную кельлю, куды мяне прывялі ўзброеныя дроцікамі нашыя ваяры-памежнікі, ахутвалі бэзавыя прыцемкі, і толькі ў сярэдзіне сінім агнём мігцела
сьпіральная павута сьвятоўнага падземнага павука.
— Ты выведзеш вемасутаў з долу...
Відзежа раптоўна зьнікла, бо дошкі, на якія я абапёрся, затрашчалі і, як гнілыя зубы ў чорнай сківіцы, пахіліліся. Я праваліўся ва ўнутранае памяшканьне. Зноў краты. Справа — жалезнаплеценае кола, зьлева — гнілякі драўляных іклаў. Але ў малым коле была брамка, закручаная на алюміневы дрот. Побач трэба было пашукаць жалезны прут, якім мож-
на было б падчапіць мэталічны вузел.
Наступны “круг пекла” быў мураваны. Дзякуй лёсу, там знаходзіліся плястыкавыя дзьверы, якія я лёгка выціснуў плячом.