![]() |
6.99 р.
Вага: 170 г
Памеры: 125x185 мм
|
Пагоня на Грунвальд / Кастусь Тарасаў.— Мінск : Папуры, 2015.— 384 с.
ISBN: 978-985-15-2488-0
Кастусь Тарасаў неверагодна глыбока ведаў і адчуваў гісторыю - і яе матэрыяльны свет, і патаемныя рухі чалавечай душы. Раман "Пагоня на Грунвальд" прысвечаны гераічнаму змаганню нашых продкаў з агрэсіяй Тэўтонскага ордэна. Кульмінацыя кнігі - векапомная Грунвальдская бітва, у якой тэўтонцы былі ўшчэнт разбіты злучаным ліцвінска-польскім войскам.
ЗМЕСТ
ГОД 1409
Полацка-ноўгарадскае памежжа. 24 кастрычніка
Двор Былічаў. Дзяды
Троцкі замак. Дзяды
Хата шаптухі. Лістапад
Берасцейскі замак. Дамова
Мальбарк. 8 снежня
Двор Рось. Каляды
ГОД 1410
Смаленск. Вадохрышча
Нёманская іярдань
Град чаны. 15 лютага
Мальбарк. 25 лютага
Двор Былічы. Наезд
Ваўкавыск. Вербная нядзеля Кежмарк. 7 красавіка
Берасце. 20 красавіка
Двор Рось. Заручыны
Горадня - возера Любень. Паход
Грунвальдскія ўзгоркі. 15 ліпеня
Мальбарк. Аблога
ГОД 1413
Гародла над Бугам. 2 кастрычніка
ЭПІЛОГ
Курган над Лабай
Рака Святая
ТЛУМАЧЭННІ
"Імя Кастуся Тарасава (1940-2010) у беларускай літаратуры стаіць побач з імем Уладзіміра Караткевіча. Пстарычныя творы гэтых знакамітых пісьменнікаў цудоўна дапаўняюць адзін аднаго. Калі Караткевіч уваскрашае атмасферу і каларыт даўніны, то Тарасаў дае другое жыццё рэальным гістарычным асобам.
Кастусь Тарасаў неверагодна глыбока ведаў і адчуваў гісторыю — і яе матэрыяльны свет, і патаемныя рухі чалавечай душы. Яго лёгка ўявіць і ў баявым шыхце рыцараў Вялікага Княства Літоўскага на Аршанскім полі, і ў велікодным віленскім натоўпе часоў Жыгімонта Аўгуста і Барбары Радзівіл.
Раман "Пагоня на Грунвальд" прысвечаны змаганню нашых продкаў з агрэсіяй Тэўтонскага ордэна. Кульмінацыя кнігі —векапомная Грунвальдская бітва."
Уладзімір Арлоў