Сыракомля Уладзіслаў. Вандроўкі па маіх былых ваколіцах

Сыракомля Уладзіслаў. Вандроўкі па маіх былых ваколіцах
1.49 р.
Вага: 240 г
Памеры: 145x215 мм



Успаміны, даследаванні гісторыі і звычаяў. – Мінск: Мастацкая літаратура, 2010. – 175 с. – (Школьная бібліятэка).

ISBN 978-985-02-1225-2

Кніга пазнаёміць чытача з вандроўкамі выдатнага польска-беларускага паэта XIX стагоддзя Уладзіслава Сыракомлі (сапраўднае імя – Людвік Кандратовіч, 1823 – 1862) па роднай Беларусі. Паэт дзеліцца ўражаннямі пра дарагія сэрцу мясціны – Мір, Нясвіж, Стоўбцы, Койданава ды інш.

ЗМЕСТ

Спяваў для сябе я пра родныя далі

Вандроўкі па маіх былых ваколіцах

Да зычлівага чытача

I. Сядзіба Залуча
II. Дарога да Міра
III. Мір
IV. Куды паехаць далей
V. Нясвіж
VI. Успаміны
VII. Дарога да Свержня
VIII. Стоўбцы
IX. Койданаў
X. Традыцыйная культура ваколіцы
XI. Вёскі і люд
XII. Пілігрым у канцы вандровак


Да зычлівага чытача

Вельмі незвычайную кніжку прыношу табе, чытач: падарожжа па ваколіцы ў акружнасці пяці ці шасці міль ваколіцы, якая нічым адметным не вылучаецца, якая не шмат можа ўспомніць з мінулага, а сёння зусім засталася без значэння. Аднак жа, не зважаючы на гэта, узяўся я за працу над кніжкай. Дзве галоўныя акалічнасці падштурхнулі мяне да гэтага. Першая – жаданне падзяліцца з людзьмі сваімі асабістымі ўспамінамі, за што я павінен прасіць у чытача прабачэння, бо хоць для мяне яны і дарагія, яго могуць пакінуць абыякавым. Усё ж я цешу сябе надзеяй, што, мажліва, і не шмат, але знойдуцца чулыя сэрцы, якія, перажыўшы прыкладна тое ж, што і я, патрапяць і захочуць мяне зразумець.

Ваколіцы, якія я назваў тут сваімі, адыгралі найважнейшую ролю ў маім жыцці. Малым дзіцем трапіў я сюды, і тут, у радыусе некалькіх міль, прайшло ўсё маё маленства, юнацтва і сталыя гады, тут зведаў я ўсе чалавечыя пачуцці – ад хлапчуковай радасці, калі ганяўся за матылём, і да сардэчнага болю, калі як бацька плакаў над магілкамі дзяцей. Гэтае сціплае мястэчка было першым горадам, які бачыў я ў жыцці, у гэтым ціхім касцёле пачуў я першы раз голас арганаў, прыняў там першае святое прычасце, якраз там на школьнай лаве ўпершыню пакаштаваў я пладоў навукі, там пад ценем вясковага алешніку, каля крыніцы пачаў я прычыняцца да высокага святла паэзіі і марыць пра нязнанае яшчэ пачуццё кахання; у гэтым старажытным замку я ўвайшоў юнаком у кола таварыскага жыцця, у гэтай святыні ўзяў я шлюб, а потым у гэтай наднёманскай ваколіцы з Богам і кніжкай ступіў на пісьменніцкую дарогу, устанавіў ганаровыя для мяне і дарагія сэрцу адносіны з далёкім светам, тут, у першароднай цішыні, пад уражаннем прыроды і сямейнага жыцця вольна снаваў я ўток маіх думак. Што ж за дзіва, калі гэтыя ваколіцы сталі для мяне святымі, што прырос я сэрцам да кожнай мілай майму сэрцу касцельнай вежачкі, да кожнага ўзгорка на полі, крыжыка на дарозе, да кожнага дрэўца і кусціка, да амаль кожнай аблачынкі на небе!

Той, хто палюбіў так свае ваколіцы, знайшоў у іх, здавалася б, сваё шчасце.

Ды дзе там! Калі не знайшоў гэтага шчасця ў сабе, дарэмна шукаць яго ў знешнім свеце. Два балючыя ўдары лёсу, два непаразуменні з людзьмі – і старана, такая дарагая некалі сэрцу, стала для нас невыноснай; заставалася толькі пакінуць яе, забыўшыся на ўсё добрае, узяўшы з сабой толькі апошнія горкія ўспаміны. Добрае было сном і ілюзіяй, горкае ж – рэальнасцю.

Аднак жа цяпер, у шуме горада, не раз апаноўваюць мяне пеадступныя ўспаміны пра тыя ваколіцы, пра тых людзей, тую прыроду. Калі не прагоніш іх сярод звычайных клопатаў удзень, яны вяртаюцца ўночы, не даючы спаць; дарэмна будзеш адганяць ад сябе былыя пачуцці – жаль ізноў міжволі сцісне сэрца; з заіржавелага вока па мармуровым твары скоціцца горкая сляза – уздыхнеш па сваім мінулым.

Як апошняе развітанне з людзьмі і зямлёй, дзе пражыў столькі гадоў гожай маладосці, як апошняе «Бог заплаці» за хлеб, за соль, за слёзы, за радасць, за вясёласць, за зведаны там смутак пішу я на аснове сваіх дзённікаў і ўспамінаў гэтыя нататкі пра мае ваколіцы. Нібы стары пілігрым, які, не маючы нічым іпшым заплаціць свайму гаспадару за міласціну ці за гасцінную страху начлегу, расказвае свету пра свайго дабрачынца і ўслаўляе яго імя сярод добрых людзей. Хітры дзед ведае, што такім спосабам закране ў людзей самалюбства і схіліць іх да яшчэ больш шчодрай падаянкі. Але што да мяне, то, не выпрошваючы, як жабрак, міласціны спачування, без ніякага тайнага разліку выплачваю доўг ваколіцы, у якой жыў.

Але ведаючы, што мае асабістыя ўспаміны не ўсім будуць цікавыя, тым не менш не жадаючы цалкам іх адкідваць, у гэтай вандроўцы буду больш трымацца паважнасці і сухасці. Будзем даследаваць тут гісторыю, народныя звычаі, усё, што просіцца ма пяро, а паколькі выбралі мы вельмі невялікую прастору для вандроўкі, хачу паказаць, што кожны закутак краю, хоць бы на першы погляд і не ўяўляе ён нічога надзвычайнага, можа быць прадметам даследаванняў, а даследаванні такога роду не могуць быць для нас бескарыснымі, бо не ўсе мы добра ведаем сваю зямлю; што кожны, пільней прыгледзеўшыся да сваёй роднай ваколіцы і гэтак жа апісаўшы яе, мог бы дадаць нейкія звесткі да скарбніцы гісторыі.

Гэта была другая і важная мэта маёй працы.

Для спробы падаю на суд грамадскасці яе першую частку. Некалькі сядзіб, мястэчак, ваколіц – вось і ўсё кола нашай вандроўкі. Калі чытач прыхільна яе прыме, гэта будзе штуршком для далейшага падарожжа па маіх былых ваколіцах.

Д. 10 сакавіка 1853 г., Вільня

 

Уладзіслаў Сыракомля – Уладзіслаў Сыракомля (сапраўднае імя – Людвік Кандратовіч) – адзін з самых папулярных паэтаў Беларусі XIX стагоддзя. Ужо яго першы верш «Паштальён», напісаны ў 1847 годзе, стаў у перакладзе Леаніда Трэфалева шырокавядомай рускай народнай песняй "Когда я на почте служил ямщиком...". Пісаў У. Сыракомля на польскай і беларускай мовах. Больш на польскай, бо ў тыя часы мовай літаратуры і справаводства на Беларусі ўсё яшчэ заставалася польская мова. На польскай мове выходзілі газеты і часопісы, друкаваліся кнігі, ставіліся ў тэатрах Мінска, Вільні, Нясвіжа, Слуцка, Слоніма і іншых гарадах Беларусі спектаклі. Пісьменнік, які хацеў данесці да чытача свае ідэі, свае думкі, вымушаны быў пісаць па-польску. На беларускай мове паэты тварылі хіба што для сябе – не для друку, бо беларускага друку тады проста не існавала.

Але і ў сваіх польскамоўных творах Уладзіслаў Сыракомля выступаў як шчыры патрыёт Беларусі, якую па традыцыі называлі Літвою. «Я – літвін», – казаў неаднаразова паэт і падкрэсліваў, што і яго «прапрадзед» быў «шчырым літвінам». «Літоўскім лірнікам», «літоўскім паэтам», «песняром Літвы» называлі яго ў польскім, рускім і замежным друку.

Артыкул пра аўтара ў Вікіпэдыі.


Раім таксама паглядзець:
Сачанка Барыс. Выбранае
3.48 р.

Сачанка Барыс. Выбранае

Кнігу знакамітага беларускага пісьменніка, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Якуба Коласа, Літаратурнай прэміі імя Івана Мележа Барыса Сачанкі (1936 – 1995) склалі аповесці "Апошнія і першыя", "Родны кут", выбранае з рамана ў навелах "Чужое неба", а таксама апавяданні розных гадоў.

Каратынскі Вінцэсь. Творы
5.99 р.

Каратынскі Вінцэсь. Творы

Вінцэсь Каратынскі (1831 – 1891) – пісьменнік і журналіст. Дэмакратызм, гуманістычны пафас яго творчасці зрабілі адчувальны ўплыў на станаўленне беларускай літаратуры. У кнізе найбольш поўна сабрана ўсё лепшае з яго творчай спадчыны.

Мальдзіс Адам. Як жылі нашы продкі ў ХVIIІ стагоддзі. Восень пасярод вясны
7.99 р.

Мальдзіс Адам. Як жылі нашы продкі ў ХVIIІ стагоддзі. Восень пасярод вясны

У кнізе разглядаюцца творы мемуарнай літаратуры ХVIIІ ст., якія ўзніклі на тэрыторыі Беларусі або цесна звязаныя з ёй. Аўтар дае яскравыя партрэты магнацтва, шляхты, мяшчанства і сялянства, расказвае пра грамадскае і сямейнае жыццё, матэрыяльную і духоўную культуру тагачаснай Беларусі.