![]() |
4.98 р.
Вага: 240 г
Памеры: 130x200 мм
|
Апавяданні, аповесць. – Мінск : Мінск: Медиал, 2011. – 180 с.: іл. – (Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў "Кнігарня пісьменніка"; выпуск 11).
ISBN 978-985-6914-07-5
У кнігу прозы вядомага музыкі і сьпевака, лідэра знакамітых гуртоў "Мроя", "N.R.M.", "Крамбамбуля", Лявона Вольскага ўвайшлі трынаццаць аповедаў і аповесьць "Пакуль сабачка жывы", якія былі напісаныя больш як за дваццаць гадоў творчай працы.
ЗЬМЕСТ
Сяргей і Сяржук
Чырвоныя валасы
Табе гамон!
Затапленьне
Экспэдыцыя
Так казаў Раман Рымар
Камэта
Новая кватэра Казімера
Папараць-кветка
Міларусь
Уцёкі
Мандарынка
Жывёльны сьвет Беларусі багаты і разнастайны
Пакуль сабачка жывы. Аповесьць
Зварот да чытача
Дарагія чытачы!
У гэтай кнізе сабраныя мае празаічныя творы розных гадоў. Самыя старажытныя – з канца 80-х. Але ў асноўным тут апяваюцца 90-я. Таму не зьдзіўляйцеся бруду на вуліцах, бандзюкаватым наведнікам рэстарацыяў і разборкам у цёмных дварах.
Усялякія супадзеньні з жыцьцём рэальных людзей хутчэй за ўсё выпадковыя. Таму прашу Вас не зьвяртаць на іх увагі.
Гэта – мая першая кніга. Прэм’ерная кніга – як першы альбом гурта – ты яшчэ ня выйшаў на роўную дарогу, ты мацаеш нейкія накірункі, часьцяком брыдзеш у цемры, па хмызьняках і лясных сьцяжынах… Ідзеш, ідзеш…
Вось і я прыйшоў да Вас з гэтай кнігаю.
Лявон Вольскі
Лявон Вольскі – беларускі музыка, літаратар, мастак. Заснавальнік "Мроі", N.R.M. і "Крамбамбулі". Таксама граў і сьпяваў у гурце "Новае Неба". Лявон Вольскі нарадзіўся 14 верасьня 1965 году ў Менску. Яго дзед Віталь Вольскі ў 1930-х гадах працаваў дырэктарам Інстытута літаратуры і мастацтва АН БССР. Бацька, паэт Артур Вольскі, шмат пісаў для дзяцей, перакладаў зь пяці моваў і стаяў у першых шэрагах нацыянальнага Адраджэньня канца 1980-х – пачатку 1990-х. Продкі Лявона – магілёўскія немцы-лютэране, таму яго сапраўднае прозьвішча – Зэйдэль-Вольскі. Сябра Саюза беларускіх пісьменьнікаў (з 2010)
Артыкул пра аўтара ў Вікіпэдыі.