![]() |
6.97 р.
Вага: 1020 г
Памеры: 215x300 мм
|
Слоўнік. – Мінск : Медысонт, 2008. – 288 с.; іл.
ISBN 978-985-6530-82-4
Беларуска-польскі і польска-беларускі слоўнік для дзяцей багата ілюстраваны дасьціпнымі малюнкамі, дзеля зручнасьці словы разьмеркаваныя па тэматычных разьдзелах, матар’ял пададзены даступна й займальна.
Выданьне можа выкарыстоўвацца і як навучальны дапаможнік для тых, хто зусім ня ведае польскай мовы (незалежна ад узросту), і як слоўнік для тых, хто ўжо крыху валодае ёю.
ЗЬМЕСТ
ЯК КАРЫСТАЦЦА СЛОЎНІКАМ.
СЫСТЭМА ЎМОЎНЫХ ЗНАКАЎ I СКАРАЧЭНЬНЯЎ.
МОВА. СЛОВА.
Альфабэт. Навука чытаньня. Мова, слова. Часьціны мовы.
Знакі прыпынку. Зьмест і форма размовы.
КАЗКА.
Дабро і зло. Доля і нядоля. Чары. Скарб.
ЧАС.
Поры дня. Дні тыдня. Каляндар.
НАДВОР’Е.
РАСЬЛІНЫ.
Лес. Луг. Сад, гарод. Поле.
жывёлы.
Найпрасьцейшыя. Кузуркі. Рыбы. Гады. Птушкі. Зьвяры.
ЧАЛАВЕК.
Зьнешні выгляд. Анатомія. Розум, пачуцьці. Здароўе.
СЯМ’Я.
Ступені сваяцтва. Сямейныя абрады.
ЕЖА.
Стравы. Напоі. Посуд. Рэстараны.
ЗАНЯТКІ. ПРАФЭСІІ. МАСТАЦТВА.
Інструмэнты і колеры.
АДЗЕНЬНЕ. АБУТАК. АЗДОБЫ.
ДОМ.
Будаўніцтва. Мэбля.
ДАРОГА. ТРАНСПАРТ. ПАДАРОЖЖА.
ПРАСТОРА. ГЕАГРАФІЯ.
СПОРТ. ЗАБАВА. ГУЛБНЯ.
ЛІЧБЫ. ГРОШЫ. КРАМЫ.
ХАРАКТАР. ПАЧУЦБЦІ. МАРАЛБ.
Крыўда. Спрэчка. Вера. Любоў. Пазнаньне.
ЯК КАРЫСТАЦЦА СЛОЎНІКАМ
ДАРАГІ ЧЫТАЧ!
Гэтую кніжку можна чытаць з пачатку, з канца і зь сярэдзіны – усё залежыць ад патрэбы.
Калі ты зусім ня ведаеш польскай мовы – чытай ад пачатку: там ёсьць альфабэт, правілы чытаньня, а потым ідуць тэматычныя разьдзелы, дзе словы аб’ядноўваюцца паводле значэньня. Асноўных тэматычных разьдзелаў 17 (усе яны пералічаныя на наступнай старонцы). Буйныя тэмы падзяляюцца на падразьдзелы, а тыя, у сваю чаргу, – на асобныя тэматычныя артыкулы. У кожнага артыкула свой нумар: ён пазначаны на палях шэрымі лічбамі. Усіх артыкулаў 1000. Словы, сабраныя пад адным нумарам, падзяляюцца на больш дробныя сэнсавыя падгрупы й пазначаюцца лацінскімі літарамі: а, b, c, d і гэтак далей.
Нумар артыкула зь літарай сэнсавай падгрупы – гэта дакладны адрас слова.
Калі ты ўжо крыху ведаеш мову й проста шукаеш незразумелыя словы, зазірні ў канец слоўніка. Там словы падаюцца ў альфабэтным парадку з указаньнем адрасу. Альфабэтных сьпісаў два – польскі й беларускі. Гэта зроблена для таго, каб ты мог, напрыклад, напісаць сябрам па-польску. Ведаючы беларускае слова, ты па нумары артыкула даведаесься, дзе шукаць яго польскі адпаведнік у першай, тэматычнай частцы кнігі. І наадварот, пачуўшы ці прачытаўшы невядомае польскае слова, ты праз альфабэтны сьпіс знойдзеш яго адрас і адшукаеш пераклад на беларускую мову.