![]() |
9.49 р.
Вага: 100 г
Памеры: 125x140 мм
|
Альбом "Матылёк" — плён шматгадовай працы Таццяны Беланогай, які з поўным правам можна назваць унікальным: пад дызайнерскай вокладкай змяшчаюцца музыка, высокая паэзія і фотаздымкі з архіва Яўгеніі Янішчыц, якую называюць "палескай ластаўкай". Альбом, што пабачыў свет дзякуючы кампаніі "Будзьма беларусамі!", ужо ў продажы!
Выданне ўключае не толькі 28 песень Таццяны Беланогай на вершы Яўгеніі Янішчыц, але і рарытэт — аўдыёзапісы 66 вершаў паэткі ў аўтарскім выкананні з залатой калекцыі Белтэлерадыёкампаніі.
Трапныя словы ў правільным парадку, праспяваныя пад аўтарскую музыку, завабліваюць у космас далікатных пачуццяў не толькі паэткі, але і самой выканаўцы, запрашаючы ў сусвет тонкага светаўспрымання і любові ва ўсіх яе праявах.
Розныя па настроі і змесце, песні распавядаюць пра складаную і шырокую палітру пачуццяў простай музычнай мовай і дакладнымі паэтычнымі фармулёўкамі, ствараючы ва ўспрыманні ўважлівага слухача сапраўдны эфект "Матылька".
ЗЬМЕСТ
1. І тчэ жыццё гады…
2. Бэз апаў, а цвіце маладосць…
3. Балада вяртання
4. Не воблака, а проста аблачынка
5. Мова
6. Разлука ўпала на траву…
7. Якая я
8. Дзе згубіліся Вы…
9. Я пачакаю
10. Ах, на шчасце, яшчэ ды не ўсохла балота…
11. Глыбы думак. Праху глыбы…
12. Сустракаемся так рэдка…
13. Хто забраў мой самы светлы сон…
14. Жораў ты, а я сініца…
15. Да сустрэчы…
16. Бывай, бывай! Нам трэба размінуцца…
17. Успамінак прыходзіць, як сон…
18. А як хацелася цяпла…
19. Хай будзе ноч яшчэ для нас адна…
20. У дарозе
21. Тут
22. Я сямнаццаці год…
23. Зайду да Шчамялёва
24. Над хронікай 30-х гадоў
25. Балада вернасці
26. Няхітрая песня прарвалася з горла…
27. Эн Сэкстан
28. Дзед