Дзіцячы альбом (2CD)

Дзіцячы альбом (на двух дысках)
8.99 р.
Вага: 130 г
Памеры: 140x125 мм



На двух дысках. Фармат Audio CD. 27 + 20 трэкаў + караоке + тэксты песень / Агульны час 49:11 (CD1) i 40:29 (CD2). (p) BelTonMedia, PRASTORA.BY («ПРАСТОРА БАЙ»).

Паўтары гадзіны гучаньня на двух дысках + тэксты, ноты і караоке на некаторыя песьні!

ЧАСТКА ПЕРШАЯ (CD1)

1. Сонейка
2. Баран
3. Дзядок рыбачку злавіў
4. Цяцерка
5. Кую-кую ножку
6. Ай, куры-куры
7. Гэй ты, воўчанька
8. Ладу-ладу-ладкі
9. Кукарэку, певунок
10. Рыцар-верабейка
11. Каза / Таўкачыкі
12. Ту-лю-лю
13. Ехаў мазур да млына
14. Верабей варыў піва
15. Чыкі-чыкі, сарока
16. Ох ты, дзядзьку Майсею
17. Рамане
18. Ішоў казёл мастом
19. Чыжык
20. Кавалю-Марціну
21. Паненачка
22. Тын-тын
23. Сыч і сава
24. Рыба з ракам
25. Гладыш малака
26. Кура-шчабятура
27. Баю-баю

ЧАСТКА ДРУГАЯ (CD2)

Калядная нізка
1. На дварэ чорна хмара ўецца
2. Добры вечар, шчодры вечар
3. Ехала Каляда з Полацку
4. Учора зь вячора
5. Ой, дзе ж мы ходзім
6. Го-го-го, каза!
7. А ў заенькі тры думухны
8. Калядная полька

Школьная нізка
9. Лайдак і абібок
10. Перажыць ня проста, як крычыць дарослы
11. Песьня настаўніцы
12. Акулярык
13. Зьем сам!
14. Школьная дражнілка

Народныя песьні
15. Мышка-мышка, дзе была?
16. Шэранькі козьлік
17. Ціп, ціп, ціп, курчаткі
18. Зайка маленькі
19. Камар
20. Варона

+ на кожным дыску зьмешчаная тэчка з файламі караоке, а таксама тэкстамі і нотамі песень

Дзіцячы альбом (2CD)


З буклета да дыскаў:

У 2010 годзе выйшаў дыск "Дзіцячы альбом. Частка першая", на якім былі прадстаўленыя 27 беларускіх народных песень для дзяцей у арыгінальных апрацоўках. Асноўнымі выканаўцамі дзіцячых песень сталі самі дзеці: Тамаш Сідаровіч і Адась Матафонаў. Дыск вельмі хутка зрабіўся папулярным сярод беларускіх бацькоў, выхавальнікаў дзіцячых садкоў і кіраўнікоў мастацкіх калектываў.

І вось доўгачаканая добрая навіна: завершаная праца над другою часткаю "Дзіцячага альбому"! Выніковае выданьне, складзенае з абедзьвюх частак і зробленае ў фармаце падвойнага CD, вы і трымаеце цяпер у руках.

Другая частка "Дзіцячага альбому" складаецца як з фальклёрных песень, гэтак і з аўтарскіх – словы і музыку да якіх напісаў Зьміцер Сідаровіч. Таксама пашыраецца тэматыка: апроч традыцыйных для дзіцячага рэпэртуару твораў, пэрсанажамі якіх зьяўляюцца жывёлы і птушкі, у другой частцы "Дзіцячага альбому" можна пачуць песьні на школьную тэму, а яшчэ – жартоўныя музычныя творы, якія дапамагаюць (паводле прынцыпу папулярнае калісьці радыёперадачы "Радыё-нянька") рабіць правільны выбар і выхоўваць добрыя паводзіны ў самых маленькіх слухачоў. Склад выканаўцаў таксама істотна пашырыўся. Сьпевакам-дзеткам дапамагае цэлая каманда дарослых музыкаў, дзякуючы якім многія песьні пачалі гучаць як сапраўдныя міні-спэктаклі.

Асобны разьдзел на другім дыску – калядная нізка ў выкананьні Тамаша Сідаровіча і Адася Матафонава. Застаецца дадаць, што абодва дыскі зьмяшчаюць акрамя песень таксама тэксты, ноты і фанаграмы бяз голасу (так званыя "мінусы"), якія можна выкарыстоўваць у якасьці караоке.

Сьпявайма ж разам з нашымі дзеткамі!

 

Праслухаць фрагмэнты трэкаў "Ой, дзе ж мы ходзім" і "Ціп, ціп, ціп, курчаткі" можна ніжэй:

Выглядае, нібы вы ня маеце ўсталяванага Adobe Flash Player'у. Усталюйце яго зараз.


Выглядае, нібы вы ня маеце ўсталяванага Adobe Flash Player'у. Усталюйце яго зараз.



Раім таксама паглядзець:
Барадулін Рыгор. Сябрына
6.99 р.

Барадулін Рыгор. Сябрына

Вельмі файна ілюстраваная і зручнага фармату дзіцячая кніжка – вершы дзядзькі Рыгора выдатна аздобіла мастачка Мая Пракаповіч. Адна з найлепшых кніжак для дзяцей, выдадзеных апошнім часам! Новая серыя кніг “Нашым дзеткам” адрасуецца самым маленькім.

Сабака Чапа. Дзіцячыя песьні Генадзя Шэмета
6.49 р.

Сабака Чапа. Дзіцячыя песьні Генадзя Шэмета

21 трэк / Агульны час 1:03:18. © & (p) BelTonMedia, 2007.

Адчыніце, казьляняткі
6.49 р.

Адчыніце, казьляняткі

Аўдыёспектакль створаны паводле казкі "Воўк і сямёра кязьлянятаў". Першапачаткова гэта была казка братоў Грым, якая ў славянскім свеце атрымала распаўсюджанне ў XIX стагодзьдзі, увайшла ў вусную народную творчасць і з пэўнымі зменамі ў сюжэце атрымала статус народнай.

Ехаў казачнік Бай
6.49 р.

Ехаў казачнік Бай

Беларускія народныя казкі і калыханкі. 24 трэкі / Агульны час 01:02:29. (p) ЗАТ “Сотвар” і ТЗ "Дзіўноты й памароцтвы".