![]() |
6.99 р.
Вага: 120 г
Памеры: 125x145 мм
|
Фальклорны гурт GUDA выдаў кампакт-дыск "Вяселле" — сапраўдную падзею ў культурным жыцці краіны! Альбом прадстаўляе нацыянальную вясельную традыцыю ва ўсім багацці і разнастайнасці рэгіянальнага гучання.
Дыск прысвячаецца маладым людзям, якія хацелі б надаць свайму вяселлю нацыянальны каларыт і разнастаіць урачыстасць элементамі традыцыйнага беларускага абраду, а таксама ўсім аматарам фальклору і этнічнай музыкі.
Трэк-ліст
1. Іскарка — Прыгаўка
2. Ой, У Кого-то Ў Печы Паліцца
3. Маці Сына Выраджала
4. Сыпце Пшаніцу
5. Ехаў Іванька З Крутых Гор
6. Ты, Камора, Новая
7. Покуць, Мая Покуць
8. Маладзенькая Галечка
9. Узьязджаў Сашутушка
10. Застукацелі, Загрукацелі
11. Зьвінела Каморачка
12. Розьлягайся, Дуброва
13. До Вэнца
14. Сняйка Да На Заходзе
15. Выхадзі, Матуля
16. Вясельны Марш
17. Ой, Стыклося
18. А Ў Нашага Пана Свата
19. А Дзе Ж Быў Селязень
20. Наша Дарожка Карэністая
21. Ой, Надзі-Надзі, Загоні Гусі
22. Й У Нядзелічку Рана
23. Між Камор, Між Каморачак
24. І Да Касіца Мая
25. Ні Жарка Гарыш, Лучына
26. Ай, Жаль, Мая Мамачка, Мне Цібе
27. Да Просім Вас, Мае Сваціцы, З Павагі
28. А Ўжо Ж Раненька
29. Ступлю Я На Быліну
30. Крайтэ Коровай
31. Ой, Чыя То Корованька По Полю Рыкае
Агульны час гучаньня: 54:21
Вікторыя Міхно, спявачка і кіраўнік фальклорнага гурта GUDA:
"Старажытны вясельны абрад робіць свята сакральным інтымным глыбокім і непадобным да таго, што можа сёння прапанаваць індустрыя забаваў і пярэстых вечарынак
Цікава, што старадаўнія традыцыі ўсё яшчэ жывыя ў далёкіх ад урбанізаваных асяродкаў вёсках, толькі сталіся яны забытымі і не перадаюцца ад старэйшага пакалення моладзі. Шмат хто лічыць, што да нашых традыцыяў губляецца павага, губляюцца самі традыцыі, губляюцца сувязі пакаленняў.
Але, на мой погляд, сапраўдныя каштоўнасці ніколі не трацяць сваёй вартасці, а наадварот, толькі набываюць яе з часам. І мы ганарымся, што многія людзі разумеюць гэта."