IQ48. Героі!

IQ48. Героі!
3.48 р.
Вага: 110 г
Памеры: 140x125 мм



12 трэкаў / Агульны час 58:07. © IQ48, ТДА "Вестрекордс-плюс", 2008 (р) ТДА "Вестрекордс-плюс", 2008.

Трэк-ліст

1. Марсіяне
2. Гэй, наперад!
3. Героі
4. Схаванае сэрца
5. Ляцець на ўсход (feat А. Лютыч)
6. Колькі не бяжы
7. Вясна-красна
8. Некалькі імгненьняў
9. Сьвятло ў цемры
10. Абрыдлі party, абрыдлі п'янкі
11. Будзе вайна
12. IQ у хаце

+ буклет на 12 старонак з тэкстамі песень

IQ48 можна дараваць усё, што недаравальнае іншым: і мовэтонаўскія цытаты з савецкіх кінафільмаў, і няроўны вакал, і не заўжды выкшталцоныя тэксты, бо яны ствараюць настрой, бачна, што іх прэ, ад таго і прэшся сам. Здаровага нацыяналізму з часоў "Вар'ятаў" у IQ паболела заўважна, і музыкі цалкам адмовіліся ад расейскамоўных тэкстаў.

У новым альбоме "ласей" два пачаткі – сьцёбны і змагарскі. Праўда, часам спробы зайсьці на тэрыторыю сур'ёзнай паэзіі ў іх сканчаюцца няўдачай, як абсалютна пралётны нумар "Гэй, наперад" – гэтак дысгарманічна на словы Купалы здаецца яшчэ ніхто не пяяў. Але ў выпадку з кранальнымі вершамі Міхала Анемпадыстава "Сьвятло ў цемры" і "Схаванае сэрца" – усё нармуль. Гэтыя два гожыя трэкі – галоўныя на альбоме.

Зь не такіх засьвечаных раней песень зьвяртае на сябе ўвагу найперш нязмушаная вясёлая "Вясна-красна" ("айкьюшная" фірма!) і сур'ёзная да манумэнтальнасьці "Будзе вайна" (ці прыжывецца ў рэпэртуары?). Самая душэўная песьня альбому ідзе схаваным бонусам – запісаная ў акустыку і засьпяваная на трасянцы "Чіво ты?".

(Паводле "Нашай Нівы")

Афіцыйны сайт: www.iq48.net

Фрагмэнт трэку "Схаванае сэрца" можна праслухаць ніжэй.

Выглядае, нібы вы ня маеце ўсталяванага Adobe Flash Player'у. Усталюйце яго зараз.



Раім таксама паглядзець:
IQ48. Акустыка. Зрабі сам
3.99 р.

IQ48. Акустыка. Зрабі сам

Відэазапіс акустычнага выступу гурту. У фармаце DVD. 9 трэкаў + бонус / Агульны час 52:49. © & (р) IQ48, 2009.

Dali. Zагадкі Zігмунда Фрэйда
2.49 р.

Dali. Zагадкі Zігмунда Фрэйда

"Zагадкі Zігмунда Фрэйда" – вельмі веснавая назва. Менавіта вясною сэрца спрабуе выскачыць з цела і несціся насустрач яшчэ аднаму такому ж апантанаму сэрцу. І ва ўсім вінаваты тут спадар Фрэйд, як не круці. У ролі даследчыкаў "фрэйдызму" вырашыў выступіць беларускі гурт "Dali".

Ляпис Трубецкой. Manifest
1.69 р.

Ляпис Трубецкой. Manifest

Гурт "Ляпіс Трубяцкі" запісаў альбом-падзею, які поўніцца правакацыямі, нечаканасьцямі ды супярэчнасьцямі. Яны паказалі смачны фак усяму шоў-бізу, цалкам паклалі на фармат ды паліткарэктнасьць ды залагодзілі беларускамоўную аўдыторыю. "Маніфэст" пададзены нават не з іроніяй, а з панкаўскай злосьцю.