![]() |
4.99 р.
Вага: 110 г
Памеры: 140x125 мм
|
9 трэкаў + відэакліп "Шукай мяне" / Агульны час аўдыё 33:06. Працягласць відэа 02:59. © Алесь Камоцкі, 2009. (р) СООО "Вигмагрупп", 2009.
Трэк-ліст:
1. Шукай мяне
2. Зорка боская (словы Рыгора Барадуліна)
3. Друг (словы Людмілы Хейдаравай-Паўлікавай)
4. Іду не туды (бразільская народная песня)
5. Адкахаць
6. Бэз (словы Таццяны Барадулі-Будовіч)
7. Мітусня
8. Каралева
9. Навошта
Відэабонус:
Шукай мяне (анімацыйны кліп)
Кліп на песню "Шукай мяне", аўтар Наталля Чаткова (бонус на дыску):
9 – першы альбом уласнага новага матэрыялу Камоцкага з часоў дыска "Дах" (2006). Музычны лейтматыў новай працы Алеся – лагодная і сонечная боса-нова, дзякуючы якой творы вядомага паэта і барда заззялі новымі колерамі. У запісе прымалі ўдзел інструменталісты найвышэйшага гатунку: Аляксандр Шувалаў (баян), Валеры Башкоў (бас), Алег Змушка (гітара), Анатоль Лабанок (кантрабас), Андрэй Лабчэўскі (клавішныя), Аляксандр Сазонаў (ударныя), Віталь Ямуцееў (кларнет, саксафон). "Ідэя гэтага альбому нарадзілася досыць выпадкова, – прызнаецца Алесь. – Наталля Чаткова запрапанавала зрабіць анімацыйны кліп, але са старога матэрыялу яна нічога не выбрала. Таму і напісалася адмыслова аранжыраваная пад боса-нову "Шукай мяне". На гэтай хвалі я зрабіў яшчэ некалькі песень аналагічнага напрамку і зразумеў, што атрымліваецца цікавы альбом! Ён больш пазітыўны – нейкімі песнямі я сам здзіўлены. Кліп, дарэчы, таксама атрымаўся выдатны – ён таксама ёсць на дыску" (Паводле музычнага гіду Experty.by.)
Фрагменты трэкаў "Зорка боская" (1), "Іду не туды" (2) і "Навошта" (3) можна праслухаць ніжэй.
Выглядае, нібы вы ня маеце ўсталяванага Adobe Flash Player'у. Усталюйце яго зараз.
Выглядае, нібы вы ня маеце ўсталяванага Adobe Flash Player'у. Усталюйце яго зараз.
Выглядае, нібы вы ня маеце ўсталяванага Adobe Flash Player'у. Усталюйце яго зараз.