![]() |
5.99 р.
Вага: 100 г
Памеры: 125x140 мм
|
Народныя песьні — гэта тое, да чаго вяртаешся з любога падарожжа па музычных жанрах. Але чаму ў дадзеным выпадку ірландскія?
Ірландыя — гэта доўгая гісторыя невялікага народа са складаным лёсам, сьвята якога, Дзень Сьвятога Патрыка, з захапленьнем адзначае ўвесь сьвет.
Многія ўражваюцца баладамі, якія, калі яны гучаць, вельмі цяжка ня слухаць.
Хочацца далучыцца.
Ня проста паўтарыць за кімсьці нешта, хаця б і тое, ад чаго ў захапленьні, а далучыцца. Зрабіць унёсак, які патрэбны ў першую чаргу сабе самому, бо дапаможа падзяліцца з навакольлем знойдзенымі сэнсамі.
Тымі сэнсамі, якія слабо перадаць сучаснай дваістай кампутарнай мовай
Сэнсамі, закладзенымі ў глыбіні простых словаў.
Адвечнымі сэнсамі, якія наноў шукае кожнае пакаленьне.
Замест таго каб узяць даўна знойдзеныя.
Хаця б з ірландскіх баладаў.
Да таго ж атрымаўшы пэўную асалоду ад іх прыгажосьці.
Алесь Камоцкі - сталы і мудры рамантык, аўтар і выканаўца песень, падлягаючых пад вызначэньне "папулярная музыка для дарослых". Носьбіт сваіх уласных, важных для сучаснага слухача, беларускіх традыцый, які мяккім і пранікнёным голасам сьпявае нетаропкія, душэўныя, чыстыя гісторыі.
Настрой асаблівай утульнасьці, сапраўднай паэзіі - сучаснай, але вельмі блізкай і зразумелай, з тонкім пачуцьцём гумару і вельмі роднай для любога беларускага слухача - чакае вас на канцэртах Алеся Камоцкага.
Dzivasil — гэта сюррэалістычныя пейзажы з гукаў, даступныя толькі зроку інтуітыўнаму.
Dzivasil - гэта не аўтэнтычнае выкананьне і не лубок з жыцьця беларускага народа, а насьледваньне тым, невядомым, чые імёны не захаваліся, але створаная імі сутнасьць трымае жыцьцё. Гэта ўспаміны ўспамінаў, калі музыка канцэнтруецца ў некранутых актуальнай рэчаіснасьцю кутках памяці, што захавалі векапомныя спадчынныя вобразы, якія выканаўцы яднаюць з сучаснымі і футурыстычнымі сродкамі музычнай мовы.
ЗЬМЕСТ
1. Усьмешка спагады
2. Якою дарогай
3. Верасьнёвым паркам
4. Чырванее на заходзе
5. У цішы
6. Там, дзе калісьці
7. Далёка-далёка
8. Ліст залаты
9. Сонца сьвеціць