![]() |
9.99 р.
Вага: 130 г
Памеры: 125x140 мм
|
Песенна-абрадавая традыцыя Міёршчыны па матэрыялах аўдыёкалекцыі С. Панізьніка. Запіс 1968-69 гадоў.
У ПРЫТУЛЕННІ
“Бабуля Альжбета прымала мяне на свет 10 траўня 1942 года. Быў неспакойны час. Вайна. На хутары Бабышкі трывожна качалася пад маціцай мая калыска. “ Ды й не кукуй жа, зязюленька, рана…” - спявала бабуля, ратуючы мяне разам з мамай ад грознага наслання.
Я падрастаў-выпростваўся ў Лявонпальскай школе, у Магілёўскай і Львоўскай вучэльнях. Падчас службы вайсковым журналістам захацелася набрацца беларускасці – абышоў з магнітафонам родны мацярык. І ўзбагаціўся аўтэнтыкай – нашай нацыянальнай Сапраўднасцю.
Хачу згадаць усіх суаўтараў запісаных песняў, і ў першую чаргу юбіляраў. Кезік Марылі Ціханаўне і Панізьнік Альжбеце Фролаўне споўнілася на 125 гадоў, Кісляк Ядзвінні Сцяпанаўне – 100, Талочка Ірыне Ігнатаўне – 95. Радасна, што Адамовіч Яўгенія Міхайлаўна ў траўні адсвяткавала сваё 90-годдзе, а вось Шук Лідзія Ігнатаўна з бабышаўскага гурта 10 снежня адзначыла ў г. Міёры разам з раднёй 85-годдзе.
Выходзіць, што я, 70-гадовы бабышаўскі малец, самы маладзейшы, і таму стараюся з гонарам споўніць свій доўг перад землякамі і прытуляюся да іх скарбаў жыццядайнасці.
Сцежкі пратораны краем прасторным.
Змалку з Прыдзвіннем знаюся.
Хваля пяшчотная, бераг чаборны,
да вас прытуляюся.
Па сілу душэўную, па непакору
зноў я ў бяседы вяртаюся:
песні, што роджаны шчасцем і горам,
да вас прытуляюся.”
Сяргей Панізьнік,
2013г.
ЗЬМЕСТ
Каляндарныя
1. В майго таткі нова хатка. Коліда!
2. Ішла сьвіньня па ляду. Коліда, коліда!
3. Добрый вечар, гаспадару. Ніхай так будзіць!
4. Ішлі-пашлі, сюда прышлі. Хрыстос Васкрэс, Сын Божы!
5. Стал Пан Хрыстус з мэртвых іне.
6. Ой, то-то, хадзіла, то-то, калі балото, ой то-то.
7. Вісна-красна, што нам пранесла, то-то-то!
8. Хадзіў чыжак па вуліцы.
9. Пірад Пятром, пятам днём.
10.А на гарэ капа роз.
11. Э пойдзім, сястрыца, пад ясну зарыцу. Цёмна ночка Іванова!
12. Ды пойдзем, сястрыца, з гары на далінку.
13. За баром жыта жала.
14. Зазьвінела пчолачка.
15. Зялён наш бор, зялён.
16. Ішов раёк наш дварок.
17. Хадзів раёк па ўсем полі.
18. Кругла мала балоцетка.
19. Іду-бягу дорогою.
20. Рада-рада шэра пірапёлка.
21. Рада, рада шэра пірапёлка.
22. Выйдзі-выйдзі дый цёмная тучка.
23. На гарэ лён, лён.
24. А ў цёмнам лесе.
25. Талачу, талачу, талакі ня ўняць.
26. Ішоў я, ішоў я с тараш палночны з карчмы.
Вясельныя
27. Дай дзе быў салавей, дай дзе зязюля.
28. Ціпер, Тамарка, дагадаіся.
29. Баярачкі, спадманачкі вы мае.
30. Сядзіць голубок на піраплоці, гарох клюець.
31. Нахінулісі сьцены, дзе праданые селі.
32. Ды выйдзем паслухаем.
33. Проша, госцейкі, проша.
Хрэсбінныя
34. Ды запргайце, да запрагайце.
35. На вуліцы шум, шум, шум.
36. Кума па саду хадзіла.
37. А дож ідзець, раса падзець на куміну хату.
38. Ціраз рэчачку, ціраз быструю, гібка кладачка ляжыць.
39. Ды наша бабулька і вумна, разумна.
40. Бахмата верба у саду.
41. Па сінях-сінях ды навюсінькіх.
42. Пайшоў каток у лясок.