Stary Olsa. Santa Maria / Стары Ольса. Санта Марыя

Stary Olsa. Santa Maria / Стары Ольса. Санта Марыя
7.99 р.
Вага: 120 г
Памеры: 140x125 мм



Новы альбом культавага гурту сярэднявечнай музыкі!

13 трэкаў / Агульны час гучаньня 42:08. © Stary Olsa / Стары Ольса.

Трэк-ліст

1. Ave Maria
2. Saltarello
3. Balkano
4. Nuovo
5. Ciupa
6. Eiusdem Nationis
7. Pasterz
8. Sliczna Kwiecie
9. Tryton
10. Schoner Deutscher Dantz
11. Cantario
12. Totentanz
13. Maci Karaleva

Паводле заснавальніка і лідара гурту "Стары Ольса" Змітра Сасноўскага за пяць гадоў, пакуль музыкі не збіраліся ў студыі і не даводзілі справу да запісу новага матэрыялу, у іх назапасілася вельмі шмат цікавага. Што ж, варта паслухаць!

Напрацаваны пяцігадовы матэрыял тэматычна падзелены на дзве часткі. Першая, якая і ўтварае змест гэтага новага альбому "Santa Maria", складаецца з аўтарскіх твораў сярэднявечных кампазітараў. Другую ж частку складаюць рыцарскія і застольныя песні. Гэтыя творы плануецца выдаць асобным альбомам на пачатку наступнае восені.

Дагэтуль за ўсю гісторыю гурту ў творчым арсенале музыкаў былі толькі два рэлігійныя творы. Адметнасцю новага дыска "Санта Марыя" ёсць тое, што на ім змешчаныя дзве новыя песні рэлігійнага кшталту: «Ave Maria» («Заспявай адзінай Панне», 15 ст.) і «Маці Каралева» («Santa Maria», 13 ст.), апошняя з якіх і дала назву альбому.

Незважаючы на розныя густы і музычныя прыхільнасці саміх удзельнікаў гурту, надалей музыкі збіраюцца надаваць адпаведную і належную ўвага рэканструкцыі духоўнай музычнай спадчыны, якой насамрэч захавалася нашмат больш, чым свецкай музыкі.


Раім таксама паглядзець:
Стары Ольса. Ладдзя роспачы
4.99 р.

Стары Ольса. Ладдзя роспачы

12 трэкаў / Агульны час гучаньня 01:35:36. © З. Сасноўскі, 2006. (p) БМАgroup, 2008. Музычны аўдыёспектакль паводле аднайменнай аповесці Уладзіміра Караткевіча.

Стары Ольса. Вір
4.99 р.

Стары Ольса. Вір

Рэдкія інструменты, сярэднявечныя танцы, містычныя імправізацыі, інструментальная архаіка, клубныя запісы, disco-версія. У гэтай музыцы – шчырая павага да гісторыі і бязмежная адданасць старажытным інструментам, дзе на вышэйшым п'едэстале – самы містычны беларускі інструмент – дуда (валынка).

Ваярскі камплект плакатаў
8.99 р.

Ваярскі камплект плакатаў

Вялікі насьценны камплект плакатаў памерам 50х34 см (больш за фармат А3) з выявамі слаўных вершнікаў, што ў Сярэднявеччы баранілі годнасць нашага краю і здабывалі ў лютых сечах перамогі для нашае зброі! Акрамя ўласна выяваў ваяроў аўтарства полацкага мастака Івана Іванова постары таксама месьцяць прысвячэнні і гістарычныя даведкі, якія напісаў гісторык з Полаччыны Юры Усьціновіч.