Троіца. Зімачка

Троіца. Зімачка
7.99 р.
Вага: 110 г
Памеры: 140x125 мм



9 трэкаў / Агульны час гучаньня 01:01:25. © СТАА "Вігмагруп", этна-трыо ТРОІЦА, 2011.

Трэк-ліст

1. Зімачка
2. Мар'я
3. Козка
4. Котка
5. Козачэ
6. Родзе
7. Як з двара...
8. Дабранач
9. Сонца коціцца

+ дыск упакаваны ў кардонны digi-pack, на якім надрукваныя тэксты песень

Шостая плытка ў дыскаграфіі этна-трыо Троіца, якая атрымала безьліч ухвальных рэцэнзіяў і станоўчых водгукаў, што вылілася ў 5 узнагародаў ад парталу experty.by і адну Рок-карону. Экспэрты бадай адзінадушна назвалі "Зімачку" найлепшым альбомам 2011 году.

Гурт ТРОІЦА атрымлівае ўзнагароды ад музычнага парталу experty.by

Кірчук, Дзьмітрыеў і Паўлоўскі стварылі на варшаўскай студыі музычны цуд у выглядзе свайго шостага нумарнога дыска "Зімачка". Гэта фактычна першы беларускі 3D-альбом, толькі што замест адмысловых акуляраў тут спатрэбяцца навушнікі, каб улавіць усе нюансы гучаньня гэтых чароўных песень.

Электра-гітары "Троіца" ў дарогу не ўзяла. Іх новая праграма вытрыманая ў той жа стылістыцы, як і папярэдні дыск "Сон-трава", рокавых усплёскаў, што былі ў "Жар-жары" тут няма. Этна-трыё ўводзіць у транс зь першай жа песьні – проста геніяльна аранжаванай "Зімачкі", якая зь першых гукаў забірае з сабой, і так шкада на шостай хвіліне, што ўся гэта прыгажосьць сканчаецца. Але за ім яшчэ адзін музычны шэдэўр – пра Мар’ю, што гусей-лебедзей, то бок хлопцаў, заманьвала. А за ім яшчэ і яшчэ… Зь дзевяці трэкаў альбома вылучыць нешта немагчыма – кожны зь іх як асобны твор мастацтва, які трэба смакаваць, каб прасякнуцца напоўніцу.

У кожным з гэтых трэкаў схаваны цэлы космас. Завываньні-галашэньні Кірчука (у "Сонца коціцца" ўражаньне такое, што нібы Хвасьценка яму "адтуль" падпявае), сакавітая гітара Дзьмітрыева і фантастычнае, бо незямное, гучаньне пэркусій Паўлоўскага ў суме даюць альбом, які наўрад ці калі-небудзь можа дакучыць. Гэта фолькавы "The Dark Side of the Moon", калі хочаце. І вельмі карціць назваць яго лепшым ня тое, што ў дыскаграфіі гурта, але і ва ўсёй беларускай музыцы. Прынамсі сёлета.

Сяргей Будкін

Прачытаць рэцэнзіі на альбом "Зімачка" можна тут і тут.

Праслухаць фрагмэнты трэкаў "Зімачка" (1), "Котка (2) і "Сонца коціцца" (3) можна ніжэй.

Выглядае, нібы вы ня маеце ўсталяванага Adobe Flash Player'у. Усталюйце яго зараз.


Выглядае, нібы вы ня маеце ўсталяванага Adobe Flash Player'у. Усталюйце яго зараз.


Выглядае, нібы вы ня маеце ўсталяванага Adobe Flash Player'у. Усталюйце яго зараз.



Раім таксама паглядзець:
Троіца. Журавы
5.99 р.

Троіца. Журавы

Дыск "Журавы" з'яўляецца першай працай новага складу "Троіцы", які ўтварыўся ў 1999 годзе пасля сыходу Віталя Шкіленка і Дзмітрыя Лук'янчыка, якіх замянілі Юрый Дзмітрыеў і Юры Паўлоўскі.

Аляксандра і Канстанцін. Ключы залатыя. Лепшае 2001-2009
4.99 р.

Аляксандра і Канстанцін. Ключы залатыя. Лепшае 2001-2009

19 трэкаў / Агульны час гучаньня 01:00:22. © Аляксандра і Канстанцін, 2009. (р) ООО "Глориа Медиа", СООО "Вигмагрупп", 2009.

Троіца. Сем
4.99 р.

Троіца. Сем

"Сем" – другі пасьля дыска "Журавы" CD у творчай біяграфіі Этна Трыё Троіца. І першая спроба стварыць альбом, усе кампазіцыі ў якім аб'яднаныя адзінаю канцэпцыяю.