![]() |
15.99 р.
Вага: 100 г
Памеры: 125x140 мм
|
Кружэлка складаецца з вясельных песень і найгрышаў, якія былі запісаныя ў экспедыцыях беларускім паэтам і краязнаўцам Сяргеям Панізнікам у 1968-1969 гадах у Мёрскім раёне Віцебскай вобласці (вёскі Лявонпаль, Бабышкі, Даўгінава). Гэтыя песні спявалі больш за паўстагоддзя таму, з імі святкавалі вяселлі, іх перадавалі з вуснаў у вусны.
Дыск дапоўнены брашурай, у якой даюцца тлумачэнні этапаў цырымоніі вяселля, і кожны этап суправаджаецца песняй: апрананне нявесты і жаніха, расчэсванне касы нявесты, бласлаўленне і адорванне нявесты і жаніха, зборы і паездка жаніха за нявестай, чаканне прыезда жаніха і яго сустрэча ў хаце нявесты.
У брашуры ёсць усе тэксты песень, а таксама каментары кандыдата мастацтвазнаўства Таццяны Бярковіч.
Дыск з’яўляецца ўнікальным, таму што частка песень была запісана ў аўтэнтычных умовах на сапраўдным вяселлі Яўгеніі Шадурскай і Франца Адамовіча, якое адбывалася ў Лявонпалі 18-19 жніўня 1969 года. На кружэлцы найгрышы змешчаны менавіта ў тым парадку, у якім яны гучалі на свяце. Там ёсць і застольныя песні, і мелодыі для танцаў: полькі, вальсы, кракавяк.
Аўтар і кіраўнік праекта – Сяржук Доўгушаў. Мастэрынг зрабіў гукарэжысер Сяргей Багданаў, дызайн – Аляксей Кульбіцкі.
Выданне здзейснена пры падтрымцы Андрэя Гайко (Прага)
"Вясельнае выданне" дапоўнена прыгожымі здымкамі, зробленымі Сяргеям Панізнікам у жніўні 1969-га. Кружэлка спадабаецца навукоўцам, энтографам, усім, хто цікавіцца стражытнымі абрадамі і традыцыямі, і, канешне, маладзёнам, якія хочуць зрабіць сваё вяселле ў старажытнабеларускім стылі. Брашура перакладзена на англійскую мову, таму можа паслужыць добрым падарункам для замежнікаў.