Vuraj. Песні, казачкі ды танцы

Vuraj. Песні, казачкі ды танцы
7.99 р.
Вага: 130 г
Памеры: 125x140 мм



Другі альбом фолк-гурту быў запісаны на канцэрце ў Маскве.

"..."Песьні, казачкі ды танцы" – праграма, якая нібы разьлічаная на дзяцей, але ў той жа час добра можа зайсьці і дарослай публіцы. У ёй 10 кампазыцый-замалёвак, аздобленых выключна акустычнымі інструмэнтамі. Вакаліст хутчэй не пяе, а расказвае, і музыкі мусяць стварыць адпаведную атмасфэру, фон для дзеі. Тут пануе знарочыстая тэатральнасьць. Фактычна гэты альбом можна назваць музычным аўдыёспэктаклем, толькі што прасачыць пэўны сюжэт тут немагчыма..."
Сяргей Будкін

Vuraj. Песні, казачкі ды танцы

ЗЬМЕСТ

1. Уступ
2. Бадзюля
3. Пра Зайку і Малочка
4. Дзед Гаюн
5. Баламут
6. Танцулькі
7. Кука
8. Пра Казу
9. Русалкі
10. Весялушная-развітальная

музыка – гурт Vuraj (1-6), народная (7-10)

тэксты – Сяржук Долгушаў (1-6), народныя (7-10)

VURAJ
Сяржук "Гаюн" Долгушаў – вакал, дудкі
Наста Папова – скрыпка
Вольга Палякова– флейта
Андрэй Еўдакімаў – гітара
Андрусь Гарошка – бубны
Эрык Арлоў – кантрабас

Запіс – Максімыч "Дыназаўр", клуб "Дом" (Масква) 5.12.2011


Раім таксама паглядзець:
Vuraj. Rajok
9.99 р.

Vuraj. Rajok

Лепшы фольк альбом году паводле вэрсіі парталу experty.by!

РАЁК ці РАЙ – вобраз, які сустракаецца пераважна ў жніўных песнях. Паводле перакананняў нашых дзядоў, РАЁК размаўляе са жнейкамі, пытаецца дарогі, а час ад часу завітвае да каго на падворак. Візіты такога персанажа – на вялікае шчасце. РАЁК клапоціцца пра збожжа, ахоўвае здароўе і дабрабыт.

Джамбібум. Жавароначкі
6.49 р.

Джамбібум. Жавароначкі

Дэбютны дыск ад аднаго з самых цікавых фолк-праектаў апошніх год. "Джамбібум" робіць стаўку на натуральнасьць гучаньня ды наўмысна абыходзіць увагаю здабыткі іншых прадстаўнікоў беларускага фолк-мадэрну.

Класіка беларускае літаратуры са школьнае праграмы (2 CD)
8.99 р.

Няма прыгажэй ад маёй Беларусі. Класіка беларускае літаратуры са школьнае праграмы (2 CD)

Найлепшыя вершы, у розны час уключаныя ў школьную праграму, у выкананні такіх заслужаных майстроў слова, як Зінаіда Бандарэнка, Зміцер Бартосік, Генадзь Бураўкін, Лявон Вольскі, Анатоль Вярцінскі, Сяргей Дубавец, Юрась Жыгамонт, Сяржук Сокалаў-Воюш і інш.