![]() |
14.99 р.
Вага: 110 г
Памеры: 140x125 мм
|
Альбом на вершы Арцёма Кавалеўскага. 21 трэк / Агульны час гучаньня 49:28. Дыск упакаваны ў кардонны digi-pack. © Зьміцер Вайцюшкевіч, Арцём Кавалеўскі.
Трэк-ліст
1. Анёлак-ахоўнік
2. Пад ёлкай
3. Божая кароўка
4. Разважлівы анёлак
5. Просьба
6. Мара
7. Музыкант
8. Сакрат-анёлак
9. Ты, як анёлак
10. Пра анёлка Васю
11. Мастак
12. Калыханка для вулкана
13. Зорапад
14. На камеце
15. Парасон
16. Турыст
17. Зямны анёлак
18. Лічылка
19. Запрашэнне
20. Страта
21. Хто з анёлкам пасябруе?
+ буклет на 8 старонак з тэкстамі ўсіх песень
"Наўрад ці хтось з нас бачыў анёлкаў, а таму мы ўяўляем іх па-свойму – так, як падказвае нам фантазія: яны могуць быць вялікімі і малымі, сур'ёзнымі і прастадушнымі, задуменнымі і вясёлымі, словам – рознымі. Але якія 6 абліччы нам не мроіліся, важна тое, што анёлкі жывуць і дзейнічаюць сярод нас, і вельмі шкада, калі мы – асабліва дарослыя – забываемся на гэта". (Арцём Кавалеўскі)
"У гэтым праекце разам з салістамі ўзялі ўдзел больш за 20 творчых асобаў. Гэта поўны склад WZ-Orkiestra, плюс духавая сэкцыя, якая традыцыйна з намі запісваецца яшчэ ад "Цацачнае крамы". Былі запрошаныя некаторыя гітарысты, напрыклад, Сяргей Трухановіч паўдзельнічаў у некалькіх трэках. Таму маю працу над супольным альбомам "Мой сябра Анёлак" можна акрэсьліць як рэжысэрскую ў нейкім сэнсе – запрашаліся розныя музыкі, а я ўсё гэта каардынаваў". (Зьміцер Вайцюшкевіч)
Падрабязьней пра праект "Мой сябра Анёлак" тут або тут.
Фрагмэнты трэкаў "Пад ёлкай" (1) і "Хто з анёлкам пасябруе?" (2) можна праслухаць ніжэй.
Выглядае, нібы вы ня маеце ўсталяванага Adobe Flash Player'у. Усталюйце яго зараз.
Выглядае, нібы вы ня маеце ўсталяванага Adobe Flash Player'у. Усталюйце яго зараз.