![]() |
14.99 р.
Вага: 110 г
Памеры: 140x125 мм
|
Альбом на вершы Леаніда Дранько-Майсюка. 12 трэкаў / Агульны час гучаньня 42:16. © Зьміцер Вайцюшкевіч, Леанід Дранько-Майсюк, 2001. (р) Зьміцер Вайцюшкевіч (TODAR), 2001.
Трэк-ліст
1. Уступная песенька Гаспадара
2. Песенька галоднага Ваўка
3. Песенька баязьлівага Барсука
4. Песенька разумнай Вароны
5. Песенька злога Сабакі
6. Песенька няшчаснага Казла
7. Песенька задаволенага Пеўня
8. Песенька Белавежскага Зубра
9. Песенька рахманага Каня
10. Песенька памяркоўнага Мядзьведзя
11. Песенька калгаснага Барана
12. Заключная песенька Гаспадара
+ буклет на 4 старонкі з тэкстамі песень
"Цацачная крама" – першая сольная праца Зьмітра Вайцюшкевіча. Яна стала для ўсіх пэўнай нечаканасьцю, але гэта не перашкодзіла альбому атрымаць лепшыя водгукі, а самому аўтару быць адзначаным рок-каронамі ў намінацыях "Музыка году" і "Традыцыі і сучаснасьць" падчас "РОК-каранацыі-2002".
Праект разьлічаны як на дзетак, так і на дарослых. А пачалося ўсё са знаёмства Вайцюшкевіча з паэтам Леанідам Дранько-Майсюком. На той час у Тодара было жаданьне адысьці ад апрацоўкі фолькавай спадчыны, а ў Дранька-Майсюка – зрабіць музычна-драматычны твор. У выніку ўжо праз некалькі месяцаў плённай працы ў студыі "Беларускіх песьняроў" пачаўся запіс праграмы.
Фрагмэнты трэкаў "Песенька галоднага Ваўка" (1) і "Песенька Белавежскага Зубра" (2) можна праслухаць ніжэй.
Выглядае, нібы вы ня маеце ўсталяванага Adobe Flash Player'у. Усталюйце яго зараз.
Выглядае, нібы вы ня маеце ўсталяванага Adobe Flash Player'у. Усталюйце яго зараз.