![]() |
8.99 р.
Вага: 140 г
Памеры: 140x125 мм
|
Песні на вершы шведскіх паэтаў. 12 трэкаў / Агульны час гучання 45:30. © Зьміцер Вайцюшкевіч, Katarina Frostenson, Kennet Klemets, Barbro Lindgren, Kristoffer Leandoer, Андрэй Хадановіч, 2011.
Трэк-ліст
1. Чара
2. Эльсе
3. Ліст
4. Выкрадзеным ключом
5. Глыбока ў маёй галаве
6. Ёсць тунэль
7. Не анёлы
8. Першая
9. У святле месяца
10. 3 кары
11. Шведскія мужчыны
12. Беларускія мужчыны
+ дыск упакаваны ў кардонны падарункавы digi-pack
+ буклет на 12 старонак з тэкстамі ўсіх песень на мове арыгіналу і ў перакладзе
"Ужо досыць даўно ўсе чакаюць ад Вайцюшкевіча чагосьці асаблівага і, магчыма, акурат на гэтым альбоме ён падышоў да гэтага найбліжэй. "Чара" – канцэптуальны і даволі эстэцкі дыск, напоўнены ціхімі музычнымі п'есамі, пад якія Зьміцер напаўсьпявае-напаўчытае пранізьлівыя вершы пра ўсёпаглынальнае каханьне. Вялікае, адчайнае, і, як вядома дарослым, далёка не заўжды шчасьлівае". (Зьміцер Безкаравайны)
"Ад першага трэка чуваць, што да апяваньня швэдзкай клясыкі Вайцюшкевіч паставіўся звышсур’ёзна. Альбом "Чара" няпросты ў тым сэнсе, што ён не адкрываецца адразу – разьлік відавочна зроблены на ўважлівае шматразовае праслухоўваньне. Гэта той выпадак, калі спачатку табе западае адна песьня, пры наступным праслухоўваньні – другая, а яшчэ пры адным – трэцяя і гэтак далей". (Сяргей Будкін)
Разгорнутыя рэцэнзіі на альбом "Чара" на музычным гідзе Experty.by.
Падрабязьней пра праграму тут і тут.
Фрагмэнты трэкаў "Чара" (1), "Эльсе" (2) і "Не анёлы" (3) можна праслухаць ніжэй.
Выглядае, нібы вы ня маеце ўсталяванага Adobe Flash Player'у. Усталюйце яго зараз.
Выглядае, нібы вы ня маеце ўсталяванага Adobe Flash Player'у. Усталюйце яго зараз.
Выглядае, нібы вы ня маеце ўсталяванага Adobe Flash Player'у. Усталюйце яго зараз.