Артыкул пра пераклад замежных фільмаў на беларускую мову

Артыкул "Об обязательном озвучивании (субтитрировании) на белорусском языке фильмов при их показах в кинотеатрах Беларуси".

Аўтары артыкула:

Аляксей Кадурын,
кандыдат юрыдычных навук, дацэнт кафедры фінансавага права і прававога рэгулявання гаспадарчай дзейнасці юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, адвакат Мінскай гарадской калегіі адвакатаў.

Алесь Квіткевіч,
філолаг, прадпрымальнік, кіраўнік кампаніяў PRASTORA.BY (ТАА «Прастора Бай») i Metla24.by (ТАА «Дзіфда»).

Вольга Ільіна,
юрыст, магістрант юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, спецыяліст дзяржаўнай установы «Нацыянальны цэнтр інтэлектуальнай уласнасці».

Вольга Огнева,
юрыст.

Надзея Кадурына,
мастацтвазнаўца, магістрант кафедры беларускай і сусветнай мастацкай культуры Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў.

Рэцэнзент: Ян Іосіфавіч Функ,
прафесар, доктар юрыдычных навук, старшыня Міжнароднага арбітражнага суда пры Беларускай гандлёва-прамысловай палаце..

Артыкул апублікаваны ў друкаванай версіі часопіса "Юридический мир" (www.profmedia.by) у сакавіку 2020 года.

Аляксей Кадурын. Алесь Квіткевіч. Об обязательном озвучивании (субтитрировании) на белорусском языке фильмов при их показах в кинотеатрах Беларуси

Алесь Квіткевіч пра кіно па-беларуску

Размова з Алесем Квіткевічам, кіраўніком кампаніі PRASTORA.BY, пра сакрэты і цікавосткі агучкі кіно і мультфільмаў на беларускую мову ў праграме "Код дзейнасці" на радыё "Сталіца".

Алесь Квіткевіч пра кіно па-беларуску

Фільмы "Шакалад" (2000) і "Аднойчы" (2007), пераклад і агучванне якіх на беларускую мову зробленыя кампаніяй Prastora.by, а таксама фільм "Удалая лічба Слэвіна" (2005), які таксама мы пераклалі, цяпер можна глядзець на сэрвісе VOKA.TV

У праграме таксама прымае удзел Ірына Карэліна, кіраўнік аддзела стварэння і прасоўвання кантэнту кампаніі Velcom, якая расказвае пра актуальны стан і перспектывы развіцця сэрвісу VOKA.TV, у тым ліку ў плане пашырэння кантэнту на беларускай мове.

Праслухаць запіс праграмы "Код дзейнасці" з удзелам Алеся Квіткевіча і Ірыны Карэлінай можна тут:

З Калядамі і Новым годам!

У кожную беларускую хату — міру, згоды і ладу!

З Новым годам, шаноўныя.

З павагаю і найлепшымі пажаданнямі,
кампанія PRASTORA.BY

З Калядамі і Новым годам!

У Гародні прайшло свята "Дзень беларускай дзіцячай творчасці"

У Гародні прайшло свята "Дзень беларускай дзіцячай творчасці" – супольная ініцыятыва кампаніі PRASTORA.BY і сеткі крамаў «Карона» па падтрымцы маладых творчых калектываў у абласных гарадах.

Дзень беларускай дзіцячай творчасці

Свята ўключыла ў сябе конкурсную праграму, элементы анімацыі, забавы ды выступленні вядомых артыстаў і творцаў.

– Мы самі часта сутыкаемся з тым, што, хоць цяпер і з’яўляецца шмат мерапрыемстваў, схадзіць з дзецьмі на штосьці цікавае, пазнавальнае і беларускае адначасова бывае складана. Таму мы прыдумалі канцэпцыю і зладзілі свята "Дзень беларускай дзіцячай творчасці", – патлумачыў задуму мерапрыемства яго арганізатар і кіраўнік кампаніі «PRASTORA.BY» Алесь Квіткевіч. – Мы плануем правесці такія святы ў кожным абласным горадзе, каб паглядзець, чым жывуць мясцовыя дзіцячыя калектывы.

Дзень беларускай дзіцячай творчасці

Для ўдзелу ў конкурсе ўсе гурты і выканаўцы праходзілі адбор, і перавага была аддадзена тым, чыя творчасць прасякнута беларускай тэматыкай, хаця ўвогуле, і арганізатары гэта падкрэсліваюць, конкурс адкрыты для ўсіх.

6 кастрычніка ў Гродна свята "Дзень беларускай дзіцячай творчасці"

Дзень беларускай дзіцячай творчасці — гэта свята дзіцячых усмешак, магчымасць прадэманстраваць свае таленты і добра правесці час і адпачыць адначасова!

Дзень беларускай дзіцячай творчасці

Мы распрацавалі новы фармат, які ўключае ў сябе мноства забаўляльных актыўнасцяў, вясёлыя анімацыйныя элементы і творчую конкурсную праграму.

Мы пастараліся даць адказ на пытанне «Куды схадзіць разам з дзецьмі?» так, каб гэта было цікава, карысна, пазнавальна і разам з тым бясплатна!

Рэалізацыя дадзенай ідэі стала магчымай дзякуючы нашаму генаральнаму партнёру — сетцы крамаў «Карона». Дзякуем беларускаму бізнэсу, які падтрымлівае беларускую дзіцячую творчасць!

ПАЗНАЁМІЦЦА З ПРАГРАМАЙ МОЖНА ТУТ.

27-31 траўня 2018 года ў Мінску пройдзе Фестываль інтэлектуальнай кнігі "Прадмова”

Фестываль інтэлектуальнай кнігі “Прадмова” – гэта крытычны агляд зробленага на беларускім кніжным рынку за апошнія гады, спроба адшукаць адказы на пытанні: куды мы мусім рушыць далей? ці мае будучыню беларуская інтэлектуальная кніга? у якіх традыцыях і варунках мы знаходзім сябе зараз?

Фестываль “Прадмова” – гэта пляцоўка для інтэнсіўнай камунікацыі паміж усімі ўдзельнікамі кнігавыдавецкага працэсу: выдаўцамі і аўтарамі, рэдактарамі і крытыкамі, ілюстратарамі і дызайнерамі, перакладчыкамі і безумоўна чытачамі, зацікаўленымі ў сучаснай і якаснай беларускай інтэлектуальнай кнізе.

Прадмова

27 – 31 траўня 2018 года, культурніцкі інкубатар ОК16, вул. Кастрычніцкая, 16.

Праграма фестывалю “Прадмова” "тут".

Лявон Вольскі, Teleport і яшчэ сем гуртоў – «Адборышча» ў Менску

Шаноўныя сябры!

Культурніцкая пляцоўка “БЕЛАРУСКАЯ ПРАСТОРА” раіць наведаць “Адборышча”.

11-га мая мінскі клуб «Бруге» ператворыцца ў міні-версію фестывалю «Басовішча». У гэты дзень адбудзецца 5-гадзінны канцэрт канкурсантаў сёлетняга фестывалю, пераможцаў мінулага году і Лявона Вольскага.

Адборышча-2018

Распачне імпрэзу канцэртнае праслухоўванне паўфіналістаў Конкурсу. На сцэну выйдуць рознастылёвыя выканаўцы: электронны гурт SnopSnoŭ, індзі-фолькавая каманда Helious, пост-панкавы праект Nürnberg, гітарны дуэт «MorkvoЦвет», поп-гурт D.Jaza, электронны праект K3tyvana ды cвежаспечаны дуэт ад Эрыка Арлова-Шымкуса і Ўладзя Лянкевіча «Eryk i Ja». Па выніку выступаў паўфіналістаў будзе названа 4 каманды, якія возьмуць удзел у фінале конкурсу на самім «Басовішчы» 20-га ліпеня.

Кульмінацыяй вечару стане вялікі сэт даўняга сябры «Басовішча» Лявона Вольскага – паўтары гадзіны любімых гітоў у поўным гуку!

11.05, 17:00-22:00
Клуб «Бруге» (Партызанскі пр. 6А)

Набыць квіток – "Bezkassira.by"

Фестываль «Камяніца 2017»

16 верасня пад Мінскам адбудзецца дзявяты міжнародны фестываль "Камяніца", арганізатарамі якога з'яўляюцца "Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту", "Грай Кафэ" і кампанія PRASTORA.BY. Генеральным партнёрам фестывалю з’яўляецца Банк "БелВЭБ".

Камяніца-2017

На галоўнай сцэне сёлета выступяць: гурт ONUKA (Украіна), Theodor Bastard (Расія), Shuma (Беларусь) і The Doox (Украіна). Таксама на галоўнай сцэне выступяць беларускія гурты "Нагуаль", Shaman Jungle і "Варган".

Камяніца-2017

Другая сцэна фестывалю будзе цалкам прысвечана аўтэнтычнаму беларускаму фальклору, які прагучыць у выкананні ансамбляў «Рада», «Мярэжа», «Горынь» і Патрыцыі Свіцінай. Гэта пляцоўка будзе працаваць у перапынках паміж выступамі артыстаў галоўнай сцэны, дазваляючы зрабіць музычную праграму мерапрыемства неперарыўнай.

Акрамя музыкі гледачоў чакае вялікі кірмаш народных промыслаў, майстар-класы рамеснікаў, вясковыя забавы, выставы мастакоў і фатографаў.

Фестывальная мапа

Як даехаць на "Камяніцу"? Вельмі проста!
Машынай ці роварам: Музей народнай архітэктуры і побыту, вёска Азярцо, 4 км ад МКАД за аўтарынак "Малінаўка". Для ровараў будзе асобная паркоўка, магчымасць заехаць на тэрыторыю фэста.
Аўтобусам: ад мятро "Малінаўка" (прыпынак у бок МКАД). Будуць і бясплатныя, і сімвалічна платныя аўтобусы кожныя 15-20 хвілін.

Папярэдне квіткі каштуюць да 10 рублёў (дарослы), у дзень фестывалю кошт будзе 15 рублёў (дарослы). Усе грошы ад квіткоў ідуць на рахункі музея, дапамагаючы захоўваць унікальную калекцыю аўтэнтычнай беларускай драўлянай архітэктуры 18-20 стагоддзяў, сабраную ў розных рэгіёнах краіны.

Папярэдні продаж:
"Bycard"
"SMSbilet.by"

Для дзяцей дашкольнага ўзросту ўваход бясплатны.

Інфалінія: +375 29 363 76 85, +375 29 856 42 01, +375 17 209 41 63.

Свята круглы год!

Шаноўныя сябры!

Мы адсвяткавалі Каляды і Новы год, але святы нас не адпускаюць - наперадзе яшчэ Стары Новы год.

Кампанія PRASTORA.BY шчыра жадае, каб святочны настрой суправаджаў Вас круглы год!

А каб дадаць пазітыву і добрага настрою, публікуем некалькі відэаролікаў з Каляднага маркету "Прастора Добрых Падарункаў", які мы правялі для вас напярэдадні Новага года.

Калядны маркет
Калядны маркет

А таксама шмат цікавых, жывых і добрых фотаздымкаў можна паглядзець ТУТ.

З першымі пеўнямі!

Шаноўныя сябры!

Кампанія PRASTORA.BY шчыра віншуе вас і ўсіх вашых блізкіх з Новым, 2017 годам!

Кампанія PRASTORA.BY шчыра віншуе вас і ўсіх вашых блізкіх з Новым, 2017 годам, у якім нам усім разам яшчэ належыць зрабіць столькі ўсяго цікавага!

Зычым вам быць сапраўднымі "пеўнямі" ў самым высокім разуменні гэтага слова — уставаць як мага раней ды будзіць да Добрых Справаў іншых!

Ну а мы, са свайго боку, абяцаем, што будзем і надалей прыкладаць свае сілы і таленты, каб самааддана працаваць на карысць Бацькаўшчыны!

І будзем намагацца — выключна негвалтоўнымі метадамі))) — рабіць дадзеныя нам Богам справы і Пашыраць Беларускую Прастору!

Шчыра дзякуем за магчымасць павіншаваць вас такім цудоўным відэаролікам нашаму сябру і сапраўднаму Майстру сваёй Справы — беларускаму аніматару Міхаілу Тумелю.

Да новых сустрэчаў у Новым годзе!

Зычліва,
Алесь Квіткевіч,
кіраўнік кампаніі PRASTORA.BY,
і ўвесь Дружны Калектыў Беларускай Прасторы.