Шаноўныя сябры!
Калектыў Prastora.by шчыра зычыць вам усяго самага сьветлага ў наступным, 2013 годзе! Час бяжыць без звароту, і, як ужо стала ўсім без вынятку відавочна, што ў 2012-м канец сьвету не наступіў, то значыць — будзем жыць і пашыраць Беларускую Прастору і ў наступным, і ў тых, што будуць за ім гадах і дзесяцігодзьдзях! :)
Будзьце заўсёды ў гуморы — а мы будзем радыя вам на Прасторы! )))
Ну а напрыканцы віншаваньня дазвольце невялічкую рэтраспэктыву ў дзесяцігодзьдзі ранейшыя, бо хоць час і бяжыць няўмольна наперад, але ўсё ж цікава бывае часам азірнуцца назад ды паглядзець, як яно было тады... Прыемнага прагляду і яшчэ раз з Новым годам, спадарства!
Анатоль Волкаў, 1976 год.
В. Навуменка, 1970 год.
Людміла Кальмаева, 1956 год.
Людміла Кальмаева, 1962 год.
Людміла Кальмаева. 1986 год.
Міхаіл Чэпік, 1967 год.
Юрый Маліноўскі, 1971 год.
Каму спадабалася, раім зірнуць вось гэтыя дзьве спасылкі: адна на нашым сайце, і другая — на партале tut.by.
Да сустрэчаў у наступным годзе, шчасьлівых Калядаў і вясёлага Новага году!
Шчыра вашая,
Prastora.by.