"Лаліта" Набокава па-беларуску, п'еса "Амазонія" ды іншыя цікавосткі!

Андрэй Каляда

Днямі свой чарговы Дзень нараджэньня адзначыў прафэсар і слынны тэатральны пэдагог Андрэй Каляда, на рахунку якога ці не палова ад усіх агучаных па беларуску мастацкіх (і ня толькі) тэкстаў. Каманда Prastora.by далучаецца да віншаваньняў і зычыць вельмішаноўнаму спадару Андрэю і надалей гэтак жа заўзята шчыраваць на беларускай ніве, як тое ён ужо робіць шмат гадоў!

Акурат да дня нараджэньня майстра выйшлі некалькі выданьняў, якія мы з прыемнасьцю прапаноўваем вашай увазе – сярод іх будзе Аўдыёкнігазбор перакладаў на DVD, а таксама некалькі перакладных кніг клясыкаў усясьветнае літаратуры, у тым ліку Нобэлеўскіх ляўрэатаў.

А ў працяг тэатральнае тэмы Prastora.by, зьяўляючыся інфармацыйным партнэрам міжнароднага тэатральнага праекту, настойліва раіць менскай публіцы сплянаваць свой пятнічны вечар 29-га чэрвеня такім чынам, каб абавязкова наведаць сталічную канцэртную залю "Менск", дзе а 19-й гадзіне будуць паказваць камэдыю "Амазонія" паводле польскага аўтара Міхала Вальчака.

П'еса Амазонія

Рэжысэр-пастаноўнік – Ігар Пятроў (Купалаўскі тэатар, Беларусь), сцэнаграфія і строі – Юлія Скшынецка і Дзіяна Маршалэк (Польшча), харэаграфія – Майк Партуш (Францыя), музычнае аздабленьне – Павал Захаранка (Беларусь). У спэктаклі занятыя студэнты Беларускае дзяржаўнае акадэміі мастацтваў, мастацкім кіраўніком курса зьяўляецца народны артыст Беларусі Мікалай Кірычэнка. Квіткі можна замовіць праз інтэрнэт: на www.kvitki.by – кошт ад 15000 да 30000 беларускіх рублёў, даведкі па тэлефоне (017) 328-69-95. Прыходзьце, будзе сьмешна й цікава!

 

Таксама прапаноўваем вашай увазе тавары, якія кагадзе зьявіліся ў продажы на Prastora.by:

Якавенка Васіль. Пакутны век. ТрылогіяКніга Якавенка Васіль. Пакутны век. Трылогія

3 трылогіі "Пакутны век", а гэта кнігі "Кабала", "Надлом" і "Гульня на згубу", паўстаюць каларытныя і яркія вобразы ліцвінаў-беларусаў. Твор прысвечаны драме і трагедыі станаўлення народа як нацыі і перакідвае мост з нашых дзён у далёкую мінуўшчыну. У ім мастацкае і глыбокае сацыяльна-філасафічнае асэнсаванне рэчаіснасці, батальныя і побытавыя сцэны, шмат гістарычных персанажаў. Чырвонай ніткай праходзіць драма сям’і Пятра Рамановіча (Пісарчука), простага і дасціпнага беларуса.

 

 

Яна і ЯКніга Яна і Я

У зборнік увайшлі паэтычныя творы, складзеныя ў XII – XXI стагоддзях. Прысвечаны яны самаму светламу і жыццядайнаму чалавечаму пачуццю – каханню. Своеасаблівай інтрадукцыяй да зборніка сталася "Найвышэйшая песня Саламонава". Многія творы друкуюцца ў гэтым выданні ўпершыню.

 

 

Археалогія Беларусі. Том 1 (А-К)Кніга Археалогія Беларусі. Том 1 (А-К)

У энцыклапедыі асвятляюцца археалагічныя культуры, якія існавалі на тэрыторыі Беларусі і суседніх краін, археалагічныя помнікі (стаянкі, паселішчы, гарадзішчы, селішчы, могільнікі, свяцілішчы і інш.), а таксама даследаваныя археолагамі помнікі архітэктуры сярэднявечча (мураваныя храмы, замкі, палацы і інш.), рэчы матэрыяльнай культуры і унікальныя творы першабытнага мастацтва. Выданне багата ілюстравана каляровымі і чорна-белымі здымкамі, картамі, планамі і схемамі.

 

 

Археалогія Беларусі. Том 2 (Л-Я)Кніга Археалогія Беларусі. Том 2 (Л-Я)

У энцыклапедыі асвятляюцца археалагічныя культуры, якія існавалі на тэрыторыі Беларусі і суседніх краін, археалагічныя помнікі (стаянкі, паселішчы, гарадзішчы, селішчы, могільнікі, свяцілішчы і інш.), а таксама даследаваныя археолагамі помнікі архітэктуры сярэднявечча (мураваныя храмы, замкі, палацы і інш.), рэчы матэрыяльнай культуры і унікальныя творы першабытнага мастацтва. Выданне багата ілюстравана каляровымі і чорна-белымі здымкамі, картамі, планамі і схемамі.

 

 

Лепешаў І. Я. Слоўнік фразеалагізмаў. Том 1 (А - Л)Кніга Лепешаў І. Я. Слоўнік фразеалагізмаў. Том 1 (А - Л)

У слоўніку даецца апісанне каля 7 тысяч фразеалагізмаў сучаснай беларускай літаратурнай мовы. Кожны з іх атрымлівае граматычную, стылістычную і семантычную характарыстыку. У апошнюю ўваходзяць тлумачэнне фразеалагізма, адлюстраванне яго мнагазначнасці, варыянтнасці, сінанімічнай і антанімічнай сувязей. Слоўнік прызначаны для спецыялістаў-мовазнаўцаў, пісьменнікаў, журналістаў, настаўнікаў, студэнтаў, усіх, хто цікавіцца беларускай мовай.

 

 

Лепешаў І. Я. Слоўнік фразеалагізмаў. Том 2 (М - Я)Кніга Лепешаў І. Я. Слоўнік фразеалагізмаў. Том 2 (М - Я)

У слоўніку даецца апісанне каля 7 тысяч фразеалагізмаў сучаснай беларускай літаратурнай мовы. Кожны з іх атрымлівае граматычную, стылістычную і семантычную характарыстыку. У апошнюю ўваходзяць тлумачэнне фразеалагізма, адлюстраванне яго мнагазначнасці, варыянтнасці, сінанімічнай і антанімічнай сувязей. Слоўнік прызначаны для спецыялістаў-мовазнаўцаў, пісьменнікаў, журналістаў, настаўнікаў, студэнтаў, усіх, хто цікавіцца беларускай мовай.

 

 

Метельский А. А. Владельцы старого НесвижаКніга Метельский А. А. Владельцы старого Несвижа

Книга белорусского историка и археолога А. А. Метельского рассказывает о туристической жемчужине Беларуси – городе Несвиже, а также об одном из могущественнейших магнатских родов Беларуси – Радзивиллах, которые на протяжении многих веков были его владельцами. Издание рассчитано на самый широкий круг читателей.

 

 

Пазднякоў В. С. Папяровыя грошы БеларусіКніга Пазднякоў В. С. Папяровыя грошы Беларусі

У кнізе разглядаюцца папяровыя грашовыя знакі, якія мелі хаджэнне на тэрыторыі Беларусі з другой паловы XVIII ст. да нашых дзён. Кніга носіць даведачны і пазнавальны характар. Разлічана на шырокае кола чытачоў: калекцыянераў, аматараў гісторыі, студэнтаў, якія вывучаюць эканамічныя навукі, гісторыкаў.

 

 

Бульба БелорусскаяКніга Бульба Белорусская

В книге в популярной форме представлен широкий круг сведений об одной из самых распространённых сельскохозяйственных культур Беларуси – картофеле. Изложены современные материалы по его биологии, сортам, выращиванию, хранению, переработке и использованию. Освещены вопросы селекции, агротехники возделывания картофеля, приведены сведения о болезнях, сорняках, вредителях, средствах и методах борьбы с ними.

 

 

Максім Багдановіч. ЭнцыклапедыяКніга Максім Багдановіч. Энцыклапедыя

«Максім Багдановіч» – персанальная энцыклапедыя, якая асвятляе жыццё і творчасць класіка беларускай літаратуры. У ёй змешчаны артыкулы, прысвечаныя лірычным творам паэта, перакладам, крытыцы, публіцыстыцы, паасобным жанрам, вобразам, артыкулы пра яго эстэтычныя погляды, сувязі з фальклорам і літаратурамі замежных краін, пра ўвасабленне багдановічаўскай тэмы ў выяўленчым мастацтве, музыцы, тэатры, кіно.

 

 

Багдановіч Максім. Інтымны дзённікКніга Багдановіч Максім. Інтымны дзённік

У кнігу ўвайшлі выбраныя творы класіка беларускага прыгожага пісьменства Максіма Багдановіча – вершы, наследванні, пераклады, апавяданні, артыкулы і лісты. Прадмову да яе напісаў народны паэт Беларусі, намінант Нобелеўскай прэміі па літаратуры Рыгор Барадулін.

 

 

Булыко А.Н., Булыко Х.П.. Современный белорусско-русский/русско-белоруский словарьКніга Булыко А.Н., Булыко Х.П.. Современный белорусско-русский/русско-белоруский словарь

Издание подготовлено с учетом Правил белорусской орфографии и пунктуации, действующих с 1 сентября 2010 года. Словарь включает более 42 000 тысяч лексических единиц. Адресуется самому широкому кругу пользователей.

 

 

Крук Янка. Сімволіка беларускай народнай культурыКніга Крук Янка. Сімволіка беларускай народнай культуры

Разглядаюцца асноўныя абрады, звычаі беларускага народа, якія суправаджалі чалавека ад нараджэння да пахавальнага вогнішча, а таксама сімволіка колераў, лікаў, кожнага дня, тыдня. Вялікая ўвага ўдзелена космасу сялянскай хаты, асноўным яе рытуальным зонам: чырвонаму куту, печы, парогу. Раскрываецца характар складаных стасункаў чалавека і наваколля.

 

 

Вольскі Артур. Выйшаў зайчык пагуляцьКніга Вольскі Артур. Выйшаў зайчык пагуляць

Кніга класіка дзіцячае літаратуры Артура Вольскага, які доўгі час кіраваў працаю мінскага Тэатра Юнага Гледача, і які фактычна зрабіў з гэтага тэатра тое, за што яго гэтак любяць многія пакаленні дзяцей і дарослых. Вершы, загадкі, лічылкі, собраныя ў кнізе ў тэматычныя раздзелы. Чытанка адрасуецца дзеткам, іх мамулям і татулям, бабулям і дзядулям, выхавацелькам і настаўнікам.

 

 

Каляда Андрэй. Расповяды пра каханнеКніга Каляда Андрэй. Расповяды пра каханне

Пераклады на беларускую мову выбраных твораў (апавяданні, аповесці) рускіх і савецкіх класікаў – ад Мікалая Карамзіна, Аляксандра Пушкіна і Івана Тургенева да Канстанціна Паўстоўстага, Максіма Горкага і Антона Чэхава. Пераклад Андрэя Каляды.

 

 

 

Уладзімір Набокаў. Лаліта, Віктар Астаф'еў. Вясёлы салдатКніга Уладзімір Набокаў. Лаліта, Віктар Астаф'еў. Вясёлы салдат

Раманы "Лаліта" і "Вясёлы салдат" ў перакладзе на беларускую мову. Перакладчык Андрэй Каляда.

 

 

 

Выбраныя творы нобелеўскіх лаўрэатаўКніга Выбраныя творы нобелеўскіх лаўрэатаў

Кнігу перакладаў на беларускую мову склалі выбраныя творы лаўрэатаў Нобелеўскай прэміі ў галіне літаратуры Б. Пастэрнака, М. Шолахава і А. Салжаніцына, а таксама нобелеўскія прамовы аўтараў. Пераклаў Андрэй Каляда.

 

 

 

Каляда Андрэй. Расповяды пра каханнеАудыёкніга Каляда Андрэй. Расповяды пра каханне (DVD)

Аўдыёкнігазбор перакладаў на DVD. Агульны час гучання: 51 гадзіна 20 хвілінаў.

Пераклады на беларускую мову выбраных твораў (апавяданні, аповесці) рускіх і савецкіх класікаў – ад Мікалая Гогаля і Міхаіла Лермантава да Антона Чэхава, Івана Тургенева і Льва Талстоя. Пераклад Андрэя Каляды.

 

 

А таксама іншыя тавары, якія вы зможаце знайсьці на Prastora.by!

Нагадваем, што цяпер сачыць за навінкамі на Prastora.by можна і праз адмысловую старонку на Facebook'у. Пашырайма беларускую Прастору разам!