Шаноўныя сябры!
Маем гонар быць запрошанымі — і, адпаведна, запрашаем вас таксама — на два цудоўныя мерапрыемствы, якія ладзяцца ў суботу 5-га верасьня.
Ужо традыцыйна гэтаю парою ў Беларускім дзяржаўным музэі народнай архітэктуры і побыту ў мястэчку Азярцо (што ў пяці км ад менскага аўтарынку "Малінаўка") адбудзецца вялікі оўпэн-эйр — фольк-фэстываль "Камяніца". Гэты фэст ужо стаўся добраю традыцыяю музычнага верасьня ў Беларусі, ён трывала набыў статус міжнароднага і сёлета будзе праводзіцца ўжо ў сёмы раз.
Будзе ў гэтую суботу яшчэ адна падзея, якая, хоць і не праводзіцца пакуль яшчэ ў сёмы раз — тым ня менш, паводле значнасьці бадай не саступае музычнаму фэсту пад Менскам. Гаворка ідзе пра 550-гадовы юбілей славутага на ўвесь белы сьвет мястэчка Ракаў, якое, трэба ж так супасьці, таксама знаходзіцца блізенька каля Менску. Арганізатары абяцаюць усім месьцічам, а таксама гасьцям слыннага "места перамытнікаў" шмат цікавага, — так што абірайце, як кажуць, самі, куды ў гэты дзень накіравацца.
Магчыма, самыя спрытныя дадуць рады завітаць на абодва мерапрыемствы — і вось там мы з вамі і пабачымся!:)
Баршчэўскі Ян. Шляхцiц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях
Надзелены фенаменальнай фантазіяй і талентам прадбачання, Ян Баршчэўскі стаў адным з пачынальнікаў новай беларускай літаратуры і ўзбагаціў яе, магчыма, адным з самых загадкавых і займальных твораў - кнігаю "Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях", у якой шырока выкарыстаныя беларускія народныя казкі, легенды і паданні.
Міцкевіч Адам. Пан Тадэвуш, або Апошнi наезд у Лiтве
Эпічная паэма "Пан Тадэвуш" пісалася ў 1832-1834 гадах у Парыжы, дзе паэт жыў у эміграцыі. Дзеянне паэмы адбываецца на працягу 5 дзён у 1811 годзе і аднаго дня ў 1812-м на берагах Нёмана перад нашэсцем Напалеона на Расію.
Галоўныя героі паэмы — Тадэвуш і Зося — прадстаўнікі дзвюх узаемнаварожых шляхецкіх фаміліяў.
Задума паэмы эвалюцыяніравала з ідыліі ў шырокую эпічную карціну, якая спалучае бытавую, ваенную, любоўную і патрыятычную лініі.
Стральцоў Міхась. Смаленне вепрука
Міхась Стральцоў, якога называюць пісьменнікам па прызванні і псіхолагам па натуры, неверагодна ўзбагаціў айчыннае прыгожае пісьменства. Ён праявіў сябе тонкім псіхолагам, знаўцам побыту вёскі і горада. Узнёсла і разважліва аналізаваў майстэрства Ф. Багушэвіча, Я. Купалы, Я. Коласа, М. Багдановіча, Ц. Гартнага і іншых. У кнігу яго выбраных твораў увайшлі эсэ "Загадка Багдановіча" і апавяданні "Смаленне вепрука", "Сена на асфальце", "Свет Іванавіч, былы донжуан".
Тарасаў Кастусь. Пагоня на Грунвальд
Кастусь Тарасаў неверагодна глыбока ведаў і адчуваў гісторыю - і яе матэрыяльны свет, і патаемныя рухі чалавечай душы. Раман "Пагоня на Грунвальд" прысвечаны гераічнаму змаганню нашых продкаў з агрэсіяй Тэўтонскага ордэна. Кульмінацыя кнігі - векапомная Грунвальдская бітва, у якой тэўтонцы былі ўшчэнт разбіты злучаным ліцвінска-польскім войскам.
Караткевіч Уладзімір. Дзікае паляванне караля Стаха
Гістарычны дэтэктыў "Дзікае паляванне караля Стаха" - адзін з найбольш папулярных твораў класіка беларускай лiтаратуры Уладзіміра Караткевіча. Створаная паводле класічных канонаў прыгодніцкай рамантыкі, гэтая аповесць мае і нешта сваё, адметнае, нейкую ўласцівую ёй таямніцу-загадку, якую нават цяжка растлумачыць, а можна хіба адчуць.
Маўр Янка. Палескiя рабiнзоны. Сын вады
Каб глыбей спазнаць родны край, хлопцы выправіліся падчас паводкі ў вандроўку на чоўне і апынуліся на бязлюдным востраве пасярод легендарнага мора Герадота. Каб выжыць, яны вучацца здабываць агонь, паляваць, ладзіць жытло, майстраваць прылады працы і гатаваць ежу. Больш за тое, сябры дапамагаюць затрымаць кантрабандыстаў...
"Дзяслоў" 4 (77) '15. Ліпень—жнівень 2015. Літаратурны часопіс.
Толькі на Беларускай Прасторы — асобнікі з аўтографамі музыкаў гурту "КРАМА"!
Сёмы студыйны альбом легендарных беларускіх блюз-рокераў.
Trukhanovič Siaržuk. Šliah da mora. (Трухановіч Сяржук. Шлях да мора)
Сольны інструмэнтальны альбом гітарыста-віртуоза гуртоў "КРАМА" і "Палац" Сержука Трухановіча. Для шанавальнікаў сапраўднай музыкі!
Руіз Анхела Эспіноса. Раяль ля мора
Анхела Эспіноса Руіз нарадзілася ў Малазе (Гішпанія). Ніводнага разу (пакуль) ня быўшы ў Беларусі, яна, тым ня менш, бліскуча вывучыла беларускую мову! Яна студэнтка апошнага курса славянскае філялёгіі ў Гранадзкім Унівэрсытэце.
Яна любіць музыку і словы (ўсе словы на сьвеце). Таму піша паэзію. У тым ліку, на мове Коласа і Купалы! Такую кнігу дакладна варта мець у сваёй хатняй бібліятэцы.
А таксама іншыя тавары, якія вы зможаце знайсьці на Prastora.by!
Калі Ваш паштовы сэрвіс не паказвае малюнкаў, Вы можаце перайсьці па гэтай спасылцы.
Калі вы ня хочаце атрымліваць рассылку Навінаў Prastora.by, калі ласка, дашліце e-mail на адрас naviny@prastora.by з тэкстам "адпісацца".
If you don't want to recieve our Newsletters and want to unsubscribe, please, send an e-mail containing "unsubscribe" to this adress: naviny@prastora.by