8 сакавіка – Міжнародны дзень жанчын. А таксама ў гэты дзень нарадзіўся пісьменьнік Алесь Клышка – карэнны мянчук у трэцім пакаленьні, руплівы дасьледнік гісторыі роднага горада. Акурат гэтымі днямі ў спадара Клышкі выйшла новая кніга – паэма-прысьвячэньне "Мінская зямля". Напярэдадні свайго Дня нараджэньня Алесь Клышка распавёў нам гісторыю напісаньня гэтае кнігі...
У дзень свайго 75-гадовага юбілею народны паэт Беларусі Рыгор Барадулін атрымаў, бадай, самы прыемны падарунак – выйшла ўнікальнае рэпрынтнае выданьне ягонае першае кнігі "Маладзік над стэпам"!
Упершыню кніга была выдадзена ў Дзяржаўным выдавецтве БССР у 1959 годзе, калі самому Рыгору Барадуліну было 24 гады.
У дзень 75-годзьдзя паэта ў менскім выдавецтве "Мэдысонт" пабачыла сьвет новае выданьне:
Барадулін Рыгор. Маладзік над стэпам.
Сёньня, 24 лютага, народнаму паэту Беларусі Рыгору Барадуліну спаўняецца 75 год. У гэты высокі юбілей хочацца пажадаць дзядзьку Рыгору найперш здароўя, маральнай і фізычнай моцы – каб як найхутчэй адолець хваробу і выйсьці з бальнічнае палаты.
Да Дня нараджэньня шанавальнікі ягонае творчасьці падрыхтавалі паэту адмысловы падарунак – выпусьцілі камплект сувэнірных паштовак, прымеркаваны акурат да гэтае даты. Фотаздымкі Глеба Лабадзенкі і Сяргея Шапрана апрацаваў дызайнэр Аляксей Кульбіцкі, і, аздобленыя вершамі самога Рыгора Барадуліна, яны выйшлі ў якасьці адмысловых сувэніраў.
Народзіны дзядзька Рыгор сустракае ў лякарні Кіраўніцтва справамі прэзыдэнта. Лекары далі рады зьняць мігальную арытмію і тэмпэратуру, і апошнімі днямі паэта ўжо колькі разоў наведвала яго жонка Валянціна Барадуліна. Інтэрвію зь ёю можна прачытаць тут.
Разам са шматлікімі аматарамі Ягонага паэтычнага слова віншуем Рыгора Барадуліна і дзячым яму за ўсё тое, што ён зрабіў і яшчэ зробіць для Беларусі! Дай Бог яшчэ доўгіх і плённых год жыцьця!
З павагаю,
каманда Prastora.by
Prastora.by шчыра віншуе ўсіх беларусаў з падзеяю ў нашым культурным жыцьці – выхадам новае кнігі сьветача беларускае паэзіі Рыгора Барадуліна! Кніга "Перакуленае / Опрокинутое" выйшла ў маскоўскім выдавецтве "Время" і была прэзэнтаваная на ХVІІ Мінскай міжнароднай кніжнай выставе-кірмашы 13 лютага.
Рэдактарам і аўтарам прадмовы да гэтага тому выступіў Уладзімер Някляеў, а сярод перакладнікаў на расейскую такія літаратары як Ігар Шклярэўскі, Валянцін Тарас, Іван Бурсаў, Аляксандар Дракахруст, Навум Кісьлік ды іншыя.
Гэтая кніга сталася своеасаблівым падарункам на 75-гадовы юбілей народнаму паэту ад сяброў, калегаў і выдаўцоў, якія ўсе разам спрычыніліся ды выхаду гэтага дыхтоўнага дзьвюхмоўнага выданьня: беларускія арыгіналы зьмешчаныя на цотных старонках кнігі, а найлепшыя іх пераклады на расейскую – на няцотных.
10 лютага ў сталічнай "Кнігарні-Ў-галерэі" адбылася прэзэнтацыя кнігі беларускіх перакладаў твораў рускага пісьменьніка Івана Буніна.
Па-беларуску клясыку ўсясьветнай літаратуры перастварыў Андрэй Каляда – вядомы тэатральны пэдагог, аўтар шматлікіх артыкулаў па праблемах майстэрства вуснай мовы, найвядомы зь якіх – "Выразнае чытаньне", – атрымаў шэраг перавыданьняў.
"Чаму Бунін? Таму што гэты пісьменьнік, будучы выбітным стылістам, даў рады стварыць цудоўныя літаратурныя творы і быў высока за іх ацэнены міжнароднай літаратурнай супольнасьцю. Яго па праву лічаць найбольш "рускім" пісьменьнікам – як па стылі, так і па сутнасьці", – адзначыў Андрэй Каляда.
Уладзімер Цэсьлер – ужо даўно культавая асоба ў беларускім мастацтве. Жывапіс, рэкляма, прамысловы дызайн, кніжная графіка, афармленьне музычных СD і аўдыёкнігаў, лягатыпы, цішоткі, бодзі-арт... Гэта, бадай, няпоўны сьпіс тых жанраў, у якіх працуе мастак. Майстар, на рахунку якога дзесяткі перамог у найпрэстыжных міжнародных конкурсах, работы якога захоўваюцца ў лепшых музеях свету, а таксама ўваходзяць у сьпіс 100 найлепшых плякатаў ХХ стагодзьдзя, – своеасаблівы мастацкі брэнд Беларусі ў сьвеце.
Шаноўныя наведнікі інтэрнэт-крамы Prastora.by!
Калядная і навагодняя пара – час падарункаў. Мы таксама вырашылі не заставацца ўбаку і правесьці калядна-навагоднюю акцыю.
Шаноўнае спадарства, на нашым сайце зьявіліся 1 кніга ад выдавецтва "Мастацкая Літаратура" і 28 новых кніг ад выдавецтва "Літаратура і Мастацтва".
Шаноўнае спадарства, на нашым сайце зьявіліся 2 новыя аўдыёкнігі ад выдавецтва "Beltonmedia", 1 новая кніга ад выдавецтва "Галіяфы" і 17 новых кніг ад выдавецтва Мастацкая літаратура.
Шаноўнае спадарства, на нашым сайце
зьявіліся 7 новых кніг: