Аўдыёспектакль створаны паводле казкі "Воўк і сямёра кязьлянятаў". Першапачаткова гэта была казка братоў Грым, якая ў славянскім свеце атрымала распаўсюджанне ў XIX стагодзьдзі, увайшла ў вусную народную творчасць і з пэўнымі зменамі ў сюжэце атрымала статус народнай.
Добра знаёмая кожнаму з дзяцінства казка класіка сусветнае літаратуры Ганса Хрысціяна Андэрсэна ў цудоўным выкананні Галіны Кухальскай, па-майстэрску аздобленая музычна.
Філасофскія казкі (у фармаце mp3) Ганса Хрысціяна Андэрсэна з серыі "Казачныя скарбы", мудрыя і адначасова дасціпныя, абуджаюць закладзенае Тварцом імкненне чалавека да справядлівасці і дабра.
У гэтую аўдыёкнігу Уладзіміра Арлова ўвайшлі папулярныя гістарычныя апавяданні, а таксама аповесць "Сны імператара". Слухача чакае сустрэча з цэлаю галерэяй гістарычных асобаў, сярод якіх Напалеон Банапарт і паўстанцы 1863 года, Кацярына ІІ і царазабойца Ігнат Грынявіцкі, філосаф Казімір Лышчынскі і князь Геранім Радзівіл. Чытае Андрэй Каляда.
Гэтая кніга — своеасаблівае прызнанне вядомага пісьменніка ў любові да роднага горада. "Таямніцы..." ўвайшлі ў спіс 100 найбольш папулярных беларускіх кніг ХХ ст., складзены на падставе чытацкіх лістоў газетай "Наша Ніва".
У цэнтры дзеяньня аповесьці выдатны беларускі паэт эпохі Рэнэсансу Мікола Гусоўскі. У ахопленым чумой Рыме ён завяршае геніяльную "Песьню пра зубра" і спрабуе ўратаваць ад сьмерці сваю каханую Франчэску. Чытае Леанід Дзяркач.
Выбраныя вершы класіка беларускае літаратуры Максіма Багдановіча, многія з якіх уваходзяць у школьную праграму. Шэдэўры нацыянальнага прыгожага пісьменства. Чытае Народны артыст Беларусі Віктар Манаеў.
Аўдыёкніга складаецца з беларускіх народных казак (літаратурная апрацоўка казак — Якуб Колас і Алесь Якімовіч) у выкананні Народнага артыста Беларусі Віктара Манаева і цудоўным музычным афармленні.
У аўдыёкнігу, апроч аповесці "Дзве душы", увайшлі апавяданні "Літоўскі хутарок", "Рускі" і "Роднае карэнне". Прачытаў усе гэтыя творы заслужаны дзеяч мастацтваў, тэатральны рэжысёр Валер Мазынскі.
Два творы на адным дыску: знакамітая казка клясыка сусьветнае літаратуры Вільгельма Гаўфа ў перакладзе аднаго з самых вядомых беларускіх пісьменьнікаў новае генэрацыі Альгерда Бахарэвіча з камэнтарамі і ПАСЬЛЯМОВАЙ – новым Альгердавым раманам пра прыгоды нікому не вядомага перакладніка, які падчас працы над казкай сам становіцца пэрсанажам дзіўнай, містычнай гісторыі...
Творы народнага паэта Беларусі Ніла Гілевіча (нар. 1931) уваходзяць у скарбонку нацыянальнае літаратуры, уключаныя ў школьныя праграмы і даўно ўжо маюць заслужаную любоў у аматараў прыгожага слова. У аўдыёкнізе з серыі "Голас паэта" мэтр сам чытае ўласныя выбраныя творы, што робіць гэтыя запісы сапраўды ўнікальнымі.
Два аўдыёспэктаклі паводле твораў Віталя Вольскага і Змітра Якутовіча на адным дыску. Выконваюць зоркі беларускае тэатральнае сцэны Генадзь Аўсяннікаў, Генадзь Гарбук, Марыя Громава, Барыс Уладамірскі ды іншыя заслужаныя артысты.
Вядомы і адначасна невядомы нам Ермаловіч сабраны на адным носьбіце. Гісторык паўстае як мудры публіцыст, яркі паэт, самаахвярны змагар за нацыянальнае адраджэньне.
Аповесць Вольгі Іпатавай — прызнанага майстра гістарычнае прозы — прысвечаная Святой Еўфрасінні Полацкай, асветніцы і адной з найвыбітных постацяў свайго часу. Чытае Андрэй Каляда.
Аўдыёкнігазбор перакладаў на DVD. Агульны час гучання: 51 гадзіна 20 хвілінаў.
Пераклады на беларускую мову выбраных твораў (апавяданні, аповесці) рускіх і савецкіх класікаў – ад Мікалая Гогаля і Міхаіла Лермантава да Антона Чэхава, Івана Тургенева і Льва Талстоя. Пераклад Андрэя Каляды.
Аўдыёспэктакль паводле казкі Ганса Хрысціяна Андэрсэна "Елка" і 4 казкі ў дадатак: "Заробленыя грошы", "Буслы", "Разумнікі з Нукіма", "Гаспадар і парабак".
23 ўнікальныя трэкі (у фармаце Audio-CD), запісаныя Сяргеем Панізьнікам у 1968 годзе + запіс 2009 году: Рыгор Барадулін чытае тыя самыя вершы праз 41 год. Бонус: аўдыёэсэ Сяргея Панізьніка "Як запісваліся гэтыя галасы".
Зборнік вершаў "Быў. Ёсьць. Буду" — апошняя, разьвітальная кніга Ўладзімера Караткевіча. Кніга-споведзь, кніга-прызнаньне ў любові да роднага краю, кніга-запавет веры і надзеі, дадзены нам, спадкаемцам. У аўдыёкнігу ўвайшлі таксама выбраныя вершы Ўладзімера Караткевіча розных гадоў.
Найвядомы, бадай, твор класіка беларускае літаратуры, дзякуючы якому да Беларушчыны прыйшлі і працягваюць прыходзіць пакаленні беларусаў. Сорак гадзінаў гучання, бліскучае выкананне майстра сцэнічнае мовы прафесара Андэя Каляды.
На дыску змешчаныя чатыры аповесці класіка беларускае літаратуры Уладзіміра Караткевіча – "Ладдзя Роспачы", "Цыганскі кароль", "Сівая легенда" і "Чазенія", якія начытаў майстар маўлення і выкладчык сцэнічнае мовы прафесар Андрэй Каляда.
У гістарычным рамане-дэтэктыве "Чорны замак Альшанскі" Уладзімір Караткевіч уваскрашае падзеі, якія адбываюцца ў далёкім мінулым. Падзеі, што гістарычна і сюжэтна знітаваныя з сучаснасцю. За гэты твор аўтара пасмяротна ўганаравалі Дзяржаўнаю прэміяю імя Якуба Коласа.
Аўдыёкнігу склалі дзве найзнакамітыя аповесці заснавальніка беларускай дзіцячай літаратуры Янкі Маўра: “У краіне райскай птушкі” і “Палескія рабінзоны”, якія ўпершыню выйшлі друкам у 1930-я гады і вось ужо каторае дзесяцігоддзе займаюць сваё пачэснае месца ў школьнай праграме па роднай літаратуры.