Аўдыёспектакль створаны паводле казкі "Воўк і сямёра кязьлянятаў". Першапачаткова гэта была казка братоў Грым, якая ў славянскім свеце атрымала распаўсюджанне ў XIX стагодзьдзі, увайшла ў вусную народную творчасць і з пэўнымі зменамі ў сюжэце атрымала статус народнай.
Добра знаёмая кожнаму з дзяцінства казка класіка сусветнае літаратуры Ганса Хрысціяна Андэрсэна ў цудоўным выкананні Галіны Кухальскай, па-майстэрску аздобленая музычна.
Філасофскія казкі (у фармаце mp3) Ганса Хрысціяна Андэрсэна з серыі "Казачныя скарбы", мудрыя і адначасова дасціпныя, абуджаюць закладзенае Тварцом імкненне чалавека да справядлівасці і дабра.
Аўдыёкніга складаецца з беларускіх народных казак (літаратурная апрацоўка казак — Якуб Колас і Алесь Якімовіч) у выкананні Народнага артыста Беларусі Віктара Манаева і цудоўным музычным афармленні.
Два аўдыёспэктаклі паводле твораў Віталя Вольскага і Змітра Якутовіча на адным дыску. Выконваюць зоркі беларускае тэатральнае сцэны Генадзь Аўсяннікаў, Генадзь Гарбук, Марыя Громава, Барыс Уладамірскі ды іншыя заслужаныя артысты.
Аўдыёспэктакль паводле казкі Ганса Хрысціяна Андэрсэна "Елка" і 4 казкі ў дадатак: "Заробленыя грошы", "Буслы", "Разумнікі з Нукіма", "Гаспадар і парабак".
Аўдыёкнігу склалі дзве найзнакамітыя аповесці заснавальніка беларускай дзіцячай літаратуры Янкі Маўра: “У краіне райскай птушкі” і “Палескія рабінзоны”, якія ўпершыню выйшлі друкам у 1930-я гады і вось ужо каторае дзесяцігоддзе займаюць сваё пачэснае месца ў школьнай праграме па роднай літаратуры.
Максімка ня ведаў, што падараваць сваёй сястрычцы Анечцы на народзіны. Бабуля парадзіла яму самому сшыць ляльку з рознакаляровых абрэзкаў тканіны і ваты. Сьпярша лялька, зробленая ўласнымі рукамі, так не спадабалася Максімку, што ён назваў яе "Сіпсік нейкі!". Але лялька ня толькі вельмі спадабалася Анечцы, але і ажыла. А імя так і засталося – Сіпсік...
Аляксандр Фрэдра пісаў вершы, паэмы, быў аўтарам некалькіх дзясяткаў п'ес. Па-беларуску выдадзеныя яго самыя знакамітыя камедыі — «Помста» ў перакладзе Андрэя Хадановіча і «Дзявочыя зарокі, або Магнетызм сэрца», якую на нашай мове перастварыла Марыя Мартысевіч.
Чытанне вершаў, прысвечаных кожнай літары алфавіту, на дыску чаргуецца са спевамі. У дадатак да дыска ёсць друкаваны буклецік на 20 старонак, у якім прыгожа аздобленая вершаваная чытанка.
Беларускія народныя ды сучасныя казкі ў музычным суправаджэньні. Выкананьне: Алег Хаменка, Ларыса Рыжкова й Тамара Лісіцкая. Фармат: MP3 на DVD. Агульны час гучаньня: 11 гадзінаў 22 хвіліны.
Найлепшыя вершы, у розны час уключаныя ў школьную праграму, у выкананні такіх заслужаных майстроў слова, як Зінаіда Бандарэнка, Зміцер Бартосік, Генадзь Бураўкін, Лявон Вольскі, Анатоль Вярцінскі, Сяргей Дубавец, Юрась Жыгамонт, Сяржук Сокалаў-Воюш і інш.
Найлепшыя вершы, у розны час уключаныя ў школьную праграму, у аўтарскім выкананні і ў выкананні такіх заслужаных майстроў слова, як Зінаіда Бандарэнка і інш. Уласныя вершы чытаюць Генадзь Бураўкін, Алесь Разанаў, Уладзімір Арлоў, Анатоль Вярцінскі, Данута Бічэль, Васіль Зуёнак, Міхась Скобла, Сяргей Чыгрын, Віктар Шніп.
Паэмы, вершы, проза, песні. Для сярэдняга і старэйшага школьнага ўзросту. Беларуская літаратура (Базавы, паглыблены і павышаны ўзроўні). Гукавое электроннае выданне ў фармаце wma. 73 трэкі + прайгравальнік / Агульны час гучаньня 11:24:38.
Пошук па назьве тавару (назва і/або аўтар).
Не знайшлі патрэбнага тавару? Скарыстайце з пашыранага пошуку.