Вёска Гайцюнішкі Воранаўскага раёна Гродзенскай вобласці вядома з XVII стагоддзя як прыватнае ўладанне галандскага архітэктара Петра Нонхарта - галоўнага будаўніка і кіраўніка вілейскіх каралеўскіх пабудоў.
Будаўніцтва Геранёнскага замка пачалося ў 1433 годзе пры Альбрэхце Гаштольдзе. Гэта быў, напэўна, самы маленыкі мураваны замак на тэрыторыі вялікага Княства Літоўскага.
Набор складаецца з інструкцыі па складанні замка, разгорнутай мадэлі замка на 3-5 старонках А4, гістарычнай даведкі, а таксама сувенірнага магніціка ў падарунак!
Гродзенскі музей Максіма Багдановіча працуе як мемарыяльна-даследчы цэнтр, які збірае інфармацыю пра літаратурна-гістарычныя падзеі, звязаныя з імем беларускага паэта Максіма Багдановіча, а таксама літаратурнай спадчынай беларускіх пісьменнікаў і дзеячоў культуры Гарадзеншчыны.
Адчуй сябе сапраўдным дойлідам – збяры выдатны помнік беларускай архітэктуры сваімі рукамі! Новыя наборы "Беларускіх замкаў з паперы" для дзяцей даюць такую магчымасць – збудаваць замак ва ўласнай хаце!
Стары Замак у Гродна пачынае сваю гісторыю з Х стагоддзя. Першапачаткова замак быў драўляным і моцна пакутаваў ад набегаў крыжакоў. Пасля аднаго з пажараў , у якім ледзь не загінуў Вялікі князь Вітаўт , замак быў цалкам адбудаваны з каменя і цэглы ў гатычным стылі.
Свята-Барыса-Глебская (Каложская) царква ў Гродна пабудавана ў канцы XII стагоддзя на высокім крутым правым беразе Нёмана. Гэта выдатны помнік старажытнарускага і візантыйскага царкоўнага дойлідства. Сцены царквы складзены з плінфы ў тэхніцы роўнарадавай муроўкі.
Камянецкая вежа XIII стагоддзя з'яўляецца унікальным помнікам беларускай абарончай архітэктуры. З падобных вежаў (а яны былі яшчэ ў Навагрудку , Гродне , бяросты і Тураве ) да нашага часу захавалася толькі яна.
Лідскі замак з'явіўся ў тыя часы, калі на землі Вялікага Княства Літоўскага зачасцілі крыжакі. Каб закрыць ім дарогу ўглыб краіны, князь Гедымін загадаў пабудаваць у Лідзе каменны замак, адзін з самых вялікіх на тэрыторыі сучаснай Беларусі.
Замак у Наваградку вядомы яшчэ з пачатку XI стагоддзя. Тады ён быў драўляным і на працягу двухсот гадоў неаднаразова перабудоўваўся. У другой палове XIII ст. на крутой замкавай гары з'явілася мураваная вежа. Практычна стагоддзе замак падвяргаўся жорсткім нападам татараў і крыжакоў , якія так і не змаглі ім авалодаць.
Адчуй сябе сапраўдным дойлідам – збяры выдатны помнік беларускай архітэктуры сваімі рукамі! Новыя наборы "Беларускіх замкаў з паперы" для дзяцей даюць такую магчымасць – збудаваць замак ва ўласнай хаце!
Пачатак будаўніцтва Нясвіжскага замка адносіцца до 1563 г. Для працы над ім князь Мікалай Хрыстафор Радзівіл "Сіротка" запрасіў італьянскага архітэктара Яна Марыю Бернардоні.
Міхайлаўская царква ў Сынкавічах - адна з першых цэркваў абарончага тыпу ў Вялікім Княстве Літоўскім. Паводле легенды, яна была заснавана Вялікім князем Вітаўтам і асвечаная ў гонар Арханёла Божага Міхаіла ў 1407 годзе.
Адчуй сябе сапраўдным дойлідам – збяры выдатны помнік беларускай архітэктуры сваімі рукамі! Новыя наборы "Беларускіх замкаў з паперы" для дзяцей даюць такую магчымасць – збудаваць замак ва ўласнай хаце!
Крэўскі замак , адзін з першых каменных замкаў на нашай зямлі , быў пабудаваны над рэчкамі Крэўлянка і Шляхцянка ў 30- х гадах XIV ст. пры князі Альгердзе , сыне Гедыміна.
Адчуй сябе сапраўдным дойлідам – збяры выдатны помнік беларускай архітэктуры сваімі рукамі! Новыя наборы "Беларускіх замкаў з паперы" для дзяцей даюць такую магчымасць – збудаваць замак ва ўласнай хаце!
Царква ўпрыгожаная шматлікімі пабеленымі нішамі, дэкаратыўнымі паясамі і парэбрыкам. Як у сапраўднаму замку, уваход у царкву калісьці закрывалі абарончыя краты – герса.
Пошук па назьве тавару (назва і/або аўтар).
Не знайшлі патрэбнага тавару? Скарыстайце з пашыранага пошуку.