Вялікі насьценны камплект плакатаў памерам 50х34 см (больш за фармат А3) з выявамі слаўных вершнікаў, што ў Сярэднявеччы баранілі годнасць нашага краю і здабывалі ў лютых сечах перамогі для нашае зброі! Акрамя ўласна выяваў ваяроў аўтарства полацкага мастака Івана Іванова постары таксама месьцяць прысвячэнні і гістарычныя даведкі, якія напісаў гісторык з Полаччыны Юры Усьціновіч.
Надзвычай стылёвы каляндар, зроблены "выцінанкай". Ідэя – усё паўтараецца, усё адбываецца паралельна і адначасна ў мінулым і ў будучым. Паўтараюцца таксама ілюстрацыі выразак на адным і на другім баку календара, якія зачыняюцца па прынцыпе аканіц.
Кампанія «Будзьма беларусамі!» выпусціла каляндар на 2014 год, створаны паводле матываў знакамітай мультыплікацыйнай стужкі, якую кампанія выпусціла раней і якая стала прызёрам шматлікіх конкурсаў ды сабрала больш за мільён праглядаў на розных сэрвісах. Аўтары ідэі — Юлія Ляшкевіч і кампанія «Будзьма!».
Насценны каляндар “Не маўчы па-беларуску!” — ні дня без новага беларускага слова ў 2015 годзе!
Кожны месяц прысвечаны пэўнай тэме, больш за тое, распрацоўшчыкі парупіліся, каб гэтай тэме адпавядалі і адметныя беларускія прымаўкі на кожнай старонцы календара. Ежа, вопратка, кветкі, жывёлы, вандроўкі і адпачынак – каляндар узбагаціць ваш слоўнікавы запас амаль ва ўсіх сферах жыцця!
Насценны каляндар “Не маўчы па-беларуску!” — ні дня без новага беларускага слова ў 2016 годзе!
Кожны месяц прысвечаны пэўнай тэме, больш за тое, распрацоўшчыкі парупіліся, каб гэтай тэме адпавядалі і адметныя беларускія прымаўкі на кожнай старонцы календара. Ежа, вопратка, кветкі, жывёлы, вандроўкі і адпачынак – каляндар узбагаціць ваш слоўнікавы запас амаль ва ўсіх сферах жыцця!
Насценны каляндар “Не маўчы па-беларуску!” — ні дня без новага беларускага слова ў 2017 годзе!
Кожны месяц прысвечаны пэўнай тэме, больш за тое, распрацоўшчыкі парупіліся, каб гэтай тэме адпавядалі і адметныя беларускія прымаўкі на кожнай старонцы календара. Ежа, вопратка, кветкі, жывёлы, вандроўкі і адпачынак – каляндар узбагаціць ваш слоўнікавы запас амаль ва ўсіх сферах жыцця!
Настольны каляндар на 2010 год, на які прыпадаюць 600-я ўгодкі перамогі нашых продкаў сумесна з палякамі, літоўцамі і ўкраінцамі ў Грунвальдскай бітве.