Шляхетнае мыла ручнога вырабу / Luxury Handmade Soap "Zorka-Venera".
Лёгкі класічны водар.
Венера – самая яркая зорка, залатая краса вечаровых і ранішніх нябёсаў. Заранкаю, Мілавіцаю называлі яе нашыя продкі. Чысты сімвал кахання і хараства, яна лучыць позіркі і пачуцці, натхняе на пранікнёныя вершы і ўзнёслыя мелодыі.
Шляхетнае мыла ручнога вырабу / Luxury Handmade Soap "Pachnie Čabor".
Цёплы кветкавы водар.
Гарачым духмяным летам па сонечных узлесках і стромкіх берагах квітнее зёлка-чабор. Яе мядовы водар гаіць і абуджае найдаражэйшыя ўспаміны: звонкую маладосць, трапяткую радасць першага кахання, яснае адчуванне блізкага шчасця.