Паэзію ў нумары прадстаўляюць Рыгор Барадулін (нізка "Вершатэрапія"), Андрэй Хадановіч з падборкай "Амерыканскі футбол", Серж Мінскевіч з "Адвечным рэчытатывам", Аксана Спрынчан ("Сама(і)люстрацыя"), Анатоль Івашчанка ("Закон не-жалезнасці"). Дэбютантамі "Дзеяслова" сталі маладыя паэты Наталля Шыпіла, а таксама Уладзімір Шыпіла.
"Дзяслоў" 2 (75) '15. Сакавік—красавік 2015. Літаратурны часопіс.
"Дзеяслоў" № 75 прапануе нізку апавяданняў Віктара Казько, прымеркаваную да юбілею пісьменніка; вершы Чарльза Букоўскага, пераствораныя Ганнай Комар; драму Станіслава Пшыбышэўскага ў перакладзе Лявона Баршчэўскага з паслямовай Пятра Васючэнкі. Апошняя публікацыя Уладзіміра Содаля рыхтавалася пры жыцці аўтара, але выйшла, на жаль, ужо in memoriam.
Выданне за травень—чэрвень адметнае гутаркай Зінаіды Гімпелевіч з Васілём Быкавым. Гэты ўнікальны матэрыял прымеркаваны да дзён памяці Васіля Уладзіміравіча, якія праводзяцца 19 і 22 чэрвеня.
Адкрываецца выданне фрагментам з новай кнігі Святланы Алексіевіч "Час second-hand" (Канец чырвонага чалавека) у перакладзе на беларускую мову Валера Стралко. Гэты твор будзе выдадзены адразу на некалькіх мовах, і важна тое, што беларускія чытачы аднымі з першых маюць магчымасць азнаёміцца з ім.
У 71-м нумары літаратурна-мастацкага часопіса “Дзеяслоў” — раннія вершы Таццяны Сапач, якія ўпершыню прадстаўлены ўвазе чытачоў. Публікацыя прымеркаваная да Дня памяці паэткі, што традыцыйна праводзіцца 26 жніўня на яе малой радзіме, у вёсцы Маркава.
"Дзеяслоў" № 66 адкрываецца новым апавяданнем Уладзіміра Някляева "Бары-бэры". Змешчаны ў часопісе працяг рамана Эрнеста Ялугіна "Перад Патопам". Таксама проза прадстаўленая творамі Сяргея Рублеўскага, Евы Вежнавец, Уладзіслава Ахроменкі, Генадзя Дзмітрыева, Касі Дземянчук, Наталлі Навіцкай.
Паэзія ў "Дзеяслове" № 67 прадстаўленая, акрамя публікацыі Рыгора Барадуліна, творамі Юркі Голуба, Леаніда Галубовіча, Вольгі Гронскай, Алеся Камоцкага, Волі Чайкоўскай, Уладзі Лянкевіча. Дэбютантам у паэзіі стаў Уладзімір Дрындрожык.
Перадкалядны нумар часопіса "Дзеяслоў" багаты на глыбокія тэксты і вядомыя імёны. У свежым выданні — новыя вершы Уладзіміра Някляева і Змітра Вішнёва, проза Алеся Пашкевіча і Андрэя Федарэнкі. Таксама вашай увазе — пераклады, літаратуразнаўчыя і гістарычныя даследаванні, мемуары.
Новы зборнік Людмілы Рублеўскай - гэта гістарычныя вершы-міфы пра Беларусь старасвецкую і рыцарскую, умоўныя вершы-"дакументы" пра Беларусь інсургенцкую, расстраляную... I рэаліі Беларусі сённяшняй, фантасмагарычныя і трагедыйныя, калі часам ратуе толькі іронія.