Новы раман пісьменніцкага дуэта М. Клімковіча і У. Ахроменкі – захапляльны аповед, прасякнуты гумарам. Кніга зацікавіць як аматараў вострасюжэтных твораў пра авантуры і інтрыгі, перастрэлкі і пагоні, гэтак і прыхільнікаў інтэлектуальнай літаратуры, якія цэняць тонкую пародыю, дасціпныя алюзіі і мудрагелістыя стратэгіі.
Ці можа пеўнік навучыцца чытаць, а жаба - тая самая, што жыве на балоце, - скончыць кансерваторыю? Пісьменнік Алесь Бадак перакананы, што тут нічога неверагоднага няма, яшчэ і не такое можа здарыцца ў свеце. Праўда, у свеце казачным, дзе і жывуць героі яго новай кнігі. Юных чытачоў чакаюць цікавыя і вясёлыя гісторыі, якія вучаць дабрыні, стараннасці, спагадзе а перадусім вучаць бачыць у паўсядзённым незвычайнае, тое, што можа быць створана толькі з дапамогай фантазіі.
Кніга апавяданняў "Шэптам" Віталя Воранава, інспіраваная паганскай традыцыяй, народнай медыцынай і шаптунствам беларускага Палесся і Падляшша.
Зборнік 18 тэкстаў заснаваны на матар’ялах сабраных падчас экспедыцыі па рэгіёне беларуска-польскага памежжа.
Кніга выйшла па-беларуску і ў перакладзе Манікі Уранэк на польскую мову.
Жылі-былі на адной вясёлай паляне разам з іншымі звярамі Вожык і Заяц. Добра ім жылося, ды ў адзін дзень хмары засланілі сонца і пачаў ісці дождж, доўгі, бясконцы. Хіба зачырванеюць ягады, вырастуць грыбы? Што рабіць? Па падказцы мудрага Крумкача Вожык і Заяц пайшлі ў лес шукаць іншую паляну.
Новая паэтычная серыя для дзяцей “Журавінка@” адкрываецца кнігай Віктара Гардзея “Сарочына цырульня”. Нязмушаны гумар вершаў, назіральнасць аўтара, жыццялюбства і тонкае адчуванне свету адразу бярэ ў палон чытача. Вашае чытанне станецца вясёлым і пазнавальным — а, значыць, несумненна карысным!
Новая кніжка для дзяцей «А ці ведаеце вы?» беларускай паэтэсы Валянціны Гіруць-Русакевіч у пазнавальнай і даступнай вершаванай форме знаёміць хлопчыкаў і дзяўчынак з маленькімі і большымі прадстаўнікамі фаўны Беларусі. Адрасавана дзецям малодшага школьнага ўзросту.
Добрая фэя Розабэльвэрдэ з жалю зачароўвае выродлівага целам і душой курдупеля Цахеса, так што большасьць людзей, пераважна філістэры, перастаюць заўважаць яго выродзтва. Цяпер людзі цягнуцца да яго. Любая годная ўхвалы справа, зьдзейсьненая ў яго прысутнасьці, прыпісваецца яму...
У творчасьці Багуміла Грабала, аднаго з найлепшых чэскіх пісьменьнікаў, дзіўным чынам спалучаюцца яскравы гумар, красамоўства, аснову якога складае гарадзкі жаргон, глыбокія філязофскія разважаньні і пачуцьцё радаснага, у чымсьці нават дзіцячага захапленьня сьветам, што надае ягонае прозе асаблівы шарм.
Першы прафесіянальны беларускі пісьменнік новага часу Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч iмкнуўся ахапiць сваiмi творамi ўвесь абсяг беларускай лiтаратуры ХIХ стагоддзя. Ён пісаў п`есы, оперныя лібрэта, вершаваныя аповесці і апавяданні, балады і вершы, частка з якiх увайшла ў гэты зборнiк. Творы Дуніна-Марцінкевіча здольныя задаволiць густ кожнага чытача - аматара даўнiны, прыхiльнiка лiтаратуры для душы i сэрца, цiкаўнага школьнiка i студэнта, лiтаратурнага гурмана.
Гэтая кніга — першае сістэматызаванае апісанне парэміялагічнага і фразеалагічнага багацця мовы жыхароў аднаго з куткоў Беларусі — радзімы Тадэвуша Касцюшкі. Запісы фальклорнага матэрыялу зроблены даследнікам у 1969-2014 гадах.
Прататыпы герояў кнігі Юліі Зарэцкай — жыхары беларускага мястэчка Дунілавічы, радзімы пісьменніцы. Людзі розных пакаленняў, розных нацыянальнасцяў, рознага веравызнання, яны, як нярэдка бывае на нашай зямлі, і ў горы і ў радасці разам. Кожны з іх — носьбіт пэўнай рысы характару свайго народа. I разам з тым кожны, як асоба, надзелены аўтарам сваёй адметнасцю, жыве і дзейнічае ў цікавых жыццёвых сітуацыях.
Хлопчыкі і дзяўчынкі, "нашы малодшыя сябры"—птушкі, звяры ды іншыя насельнікі планеты, а таксама рэчы, якія акружаюць кожнага з нас у паўсядзённым жыцці, — гэта і ёсць героі новай кнігі Анатоля Зэкава для дзяцей "Вожык вёз сараканожак".
Аднойчы насунуўшы на галаву медны "кайзэраўскі" шалом, герой рамана ня здолеў яго зьняць і паехаў ў ім з Нямеччыны праз Польшчу да хаты ў Беларусь. Натуральна, з гэтай сваёй адметнасьці ён займеў мноства апрычоных канфліктаў ды адмысловых прыгодаў, якія і арганізуюць сюжэт твора...
Казачнае ўвасабленне жывога агню школкі-вучэльні "Лучынка" асвеціць далейшы шлях усім, хто далучыцца да вывучэння і болыш глыбокага ўспрымання роднай мовы праз слова, словазлучэнне, сказ і тэкст. Чытачы пазнаёмяцца з моўным этыкетам, культурай мовы і паводзін на аснове творчага падыходу да літаратурнага матэрыялу, што спрыяе болыш глыбокаму засваенню класічных і сучасных твораў беларускіх пісьменнікаў.
Беларускае выданне эўрапейскага бэстсэлеру — цяпер гэты твор трэба чытаць па-беларуску!
Ад гэтай кнігі цяжка адарвацца. Яна зачароўвае сваім напачатку нясьпешным, а потым усё шыбчэйшым ды шыбчэйшым рытмам аповеду, што вядзецца пад шоргат жвіру пад нагамі. Два чалавекі памалу шпацыруюць у прасторы, абмежаванай жоўтым мурам, згадваньне якога шторазу кантрапунктам прарываецца ў мінуўшчыну ды зноў вяртае да таго, што дзеецца тут і цяпер.
У “Аповесці легендарных часоў” апавядаецца пра падзеі, якія адбываліся ў запаветным мінулым нашай часціны населенага свету, у паўміфічных краінах, дзе пралягалі шляхі-дарогі адважных вандроўнікаў. Гэта фэнтазі, з квестам і экшэнам, з паданнямі і экзотыкай.
Андрэй Мрый напісаў унікальны не толькі для беларускай, але і для сусветнай літаратуры раман. Эксклюзіў у тым, што галоўны герой, прайдзісвет і авантурнік, выкрывае сам сябе, а заадно і сістэму, якая яго спарадзіла. Самсон Самасуй быццам вылузаўся з рамана і забіў свайго стваральніка: пісьменнік быў рэпрэсаваны, высланы і памёр падчас вяртання на радзіму. Над загадкаю гэтага непатапляльнага персанажа літаратуразнаўцы б`юцца дагэтуль.
У сваім найбольш вядомым рамане Мрый паказаў тыповага выскачку "Самасуя, што з мяшчанскіх нізоў прабіраецца да вяршыняў савецкай улады". Твор уражвае дзіўным гумарам і застаецца запатрабаваным і ў наш час, што сведчыць пра яго надзвычайную актуальнасць.
Першая празаічная кніга пісьменніка і музыканта Юрыя Несцярэнкі "Звычайны шоу-бізнес", якую склалі апавяданні і навелы, уключае як аўтабіяграфічныя, так і па-мастацку змадэляваныя сюжэты. Практычна ўсе творы закранаюць тэму музыкі - рок, джаз, блюз ды іншыя альтэрнатыўныя жанры.
«Падарунак ад усяго сэрца» — зборнік, у якім прадстаўлены ўзоры казачнай творчасці славянскага свету. Казкі, змешчаныя ў кнізе, вучаць дабрыні, сумленнасці, любові да ўсяго жывога, павазе да старэйшых. Выданне багата ілюстравана.
«Хай будзе беларускі постмадэрнізм», - сказаў Юрась Пацюпа ў канцы 80-х гг. мінулага стагоддзя і напісаў вершы, пра якія сказана: «Тут Дыяген Сінопскі і Францішак Багушэвіч на падпітку, абняўшыся, пяюць савецкія гімны». Газета «Літаратура і мастацтва» ў 1993 г. паспяшалася паведаміць, быццам кніга «Сабака» ўжо выйшла. I схлусіла! Што ж. .. цяпер гэты зборнік можна лічыць сімулякрам «другога» выдання, калі «першае» - віртуальнае.