Ці можа пеўнік навучыцца чытаць, а жаба - тая самая, што жыве на балоце, - скончыць кансерваторыю? Пісьменнік Алесь Бадак перакананы, што тут нічога неверагоднага няма, яшчэ і не такое можа здарыцца ў свеце. Праўда, у свеце казачным, дзе і жывуць героі яго новай кнігі. Юных чытачоў чакаюць цікавыя і вясёлыя гісторыі, якія вучаць дабрыні, стараннасці, спагадзе а перадусім вучаць бачыць у паўсядзённым незвычайнае, тое, што можа быць створана толькі з дапамогай фантазіі.
Зборнік разнастайны па жанрах — вершы, казкі, жарты, небыліцы. Творы прасякнуты любоўю да дзяцей, выхоўваюць у ix павагу да бацькоў, сяброў, прывіваюць цікаўнасць да навакольнага свету, патрыятычныя пачуцці да свайго роднага краю.
Жылі-былі на адной вясёлай паляне разам з іншымі звярамі Вожык і Заяц. Добра ім жылося, ды ў адзін дзень хмары засланілі сонца і пачаў ісці дождж, доўгі, бясконцы. Хіба зачырванеюць ягады, вырастуць грыбы? Што рабіць? Па падказцы мудрага Крумкача Вожык і Заяц пайшлі ў лес шукаць іншую паляну.
Новая паэтычная серыя для дзяцей “Журавінка@” адкрываецца кнігай Віктара Гардзея “Сарочына цырульня”. Нязмушаны гумар вершаў, назіральнасць аўтара, жыццялюбства і тонкае адчуванне свету адразу бярэ ў палон чытача. Вашае чытанне станецца вясёлым і пазнавальным — а, значыць, несумненна карысным!
Свет казак Вільгельма Гаўфа — змрочны і таямнічы. Тут ёсць усё, што толькі магло прымроіцца нямецкаму рамантыку ў XIX стагоддзі: жорсткія і яркія гісторыі з краінаў Усходу, якіх ніколі не існавала, разбойнікі і караваны, што рухаюцца праз пустэльню, — і гэтыя вечныя героі, якіх палюбіла ўжо шмат пакаленняў чытачоў.
Хлопчыкі і дзяўчынкі, "нашы малодшыя сябры"—птушкі, звяры ды іншыя насельнікі планеты, а таксама рэчы, якія акружаюць кожнага з нас у паўсядзённым жыцці, — гэта і ёсць героі новай кнігі Анатоля Зэкава для дзяцей "Вожык вёз сараканожак".
Непаўторная мова, дасканалы стыль, а таксама любоў і прага да жыцця, што нясуць з сабою героі казак Уладзіміра Караткевіча, – усё гэта з першых радкоў захапляе і малых, і дарослых. Тэксты шыкоўна праілюстраваныя Міколам Купавам.
У новай кнізе вядомага паэта, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі і прэміі прафсаюзаў Беларусі Уладзіміра Карызны знайшлі ўтульнае і прыгожае месца сур’ёзныя і вясёлыя вершы, нечаканыя загадкі і незвычайныя казкі!
Чытач мае магчымасць увайсці ў Лабірынт самых неверагодных здагадак, азарэнняў, парадоксаў думкі, пабудаваны Вацлавам Ластоўскім, які стаў адным з самых яркіх дзеячаў беларускага нашаніўскага Адраджэння. Пісьменніка хвалявалі таямніцы быцця чалавека і цывілізацыі, адсюль ягонае захапленне эзатэрыкай, містыкай, парапсіхалогіяй. Адкрыццём новага жанру ў сусветнай літаратуры сталіся "Лабірынты". Што гэта - дэтэктыў, фантастыка, інтэлектуальная проза, містыка? Усё паказвае на нараджэнне новага, сінтэтычнага рамана, кшталту тых, што пазней стварыў Умберта Эка.
Казачнае ўвасабленне жывога агню школкі-вучэльні "Лучынка" асвеціць далейшы шлях усім, хто далучыцца да вывучэння і болыш глыбокага ўспрымання роднай мовы праз слова, словазлучэнне, сказ і тэкст. Чытачы пазнаёмяцца з моўным этыкетам, культурай мовы і паводзін на аснове творчага падыходу да літаратурнага матэрыялу, што спрыяе болыш глыбокаму засваенню класічных і сучасных твораў беларускіх пісьменнікаў.
Сусветны бэстсэлер! Пачатак падарожжа ў неверагодную краіну "Нарнію"!
"Хронікі Нарніі" — дзіцячы фэнтэзі-цыкл Клайва Стэйплза Льюіса, у які ўваходзіць 7 кніг. У іх распавядаецца пра прыгоды дзяцей у Нарніі — чароўнай краіне, дзе ёсць магія і ідзе вечнае змаганне дабра і зла.
У “Аповесці легендарных часоў” апавядаецца пра падзеі, якія адбываліся ў запаветным мінулым нашай часціны населенага свету, у паўміфічных краінах, дзе пралягалі шляхі-дарогі адважных вандроўнікаў. Гэта фэнтазі, з квестам і экшэнам, з паданнямі і экзотыкай.
У кнізе сабраны казкі сучасных беларускіх аўтараў на беларускай і рускай мовах. Іх тэматыка вельмі разнастайная, a героі — не толькі звычайныя казачныя персанажы — людзі, звяры і птушкі, — тут ёсць і прыдуманыя, фантастычныя істоты, добрыя і злыя. Чытача чакаюць цікавыя падарожжы, прыгоды і адкрыцці. Творы вызначаюцца пазнавальным зместам, прасякнуты любоўю да нашай Бацькаўшчыны, прыроды, падсветлены гумарам, цёплай усмешкай.
«Падарунак ад усяго сэрца» — зборнік, у якім прадстаўлены ўзоры казачнай творчасці славянскага свету. Казкі, змешчаныя ў кнізе, вучаць дабрыні, сумленнасці, любові да ўсяго жывога, павазе да старэйшых. Выданне багата ілюстравана.
Кніга складаецца з дзвюх частак. Першая задумвалася аўтарам як сцэнар мультфільма з разлікам на самых маленькіх гледачоў. Сюжэты гэтага "Тэатра на далонях" не толькі забаўляюць, але і навучаюць - развіваюць кемлівасць, фантазію і спрыт у пальцах. Другая частка, "Піраміды", -гэта п’есы Сержука Вітушкі паводле беларускіх, рускіх і англійскіх казак.
Брык і Шуся - найлепшыя сябры, якія сустрэліся некалі ў гарадскім парку. Ён - вялікі, бачыў ужо ўсё на свеце і стаміўся ад адзіноты. I яна - маленькая, але вельмі смелая - з самай галоўнай марай пра Лета. Але на дварэ восень, і сябрам часам бывае сумна... Пакуль да іх не прыходзіць незвычайны госць, які прапануе правесці сапраўднае расследаванне. Сумаваць цяпер не давядзецца!..
«Таташ Яраш, мамана Аксана, дачэта Альжбэта. Поўны эксклюзіў» — пазітыўная і пазнавальная кніга пра сям’ю, словы і сваю краіну. Шчасце — адначасна і проста, і эксклюзіўна, калі сям’я поўная любові да гульняў, прыгодаў і творчасці. Гэтая кніга для тых, хто хоча запэўніцца, што ягоная сям’я — не менш цікавая і вясёлая.
Казанне-казачка пра майстра слыннага Рукшу і пра тое, як змайстраваў ён коніка незвычайнага Грыўку. Выданне шыкоўна ілюстраванае, казка па матывах беларускай міфалогіі.
Казкі Сіняй падушкі цікавыя і займальныя. Аматарам прыгод яны абавязкова прыйдуцца даспадобы. Запрашаем чытачоў разам з галоўнымі героямі перанесціся ў Краіну Сноў, дзе можа адбывацца самае неверагоднае...
«Куды блінок закаціўся» — гэта кніга, якая адкрывае новую серыю «Выдавецкага дома «Звязда» пад назвай «Казачны куфэрак». Зборнік складаюць як празаічныя, так і вершаваныя казкі вядомых сучасных аўтараў. Кожная з іх — цікавая і арыгінальная, вучыць дабрыні, спагадзе, павазе да бацькоў, любові да Радзімы.
У кнізе беларускага пісьменніка Генадзя Аўласенкі «Казкі дзядулі Дняпра» юныя чытачы знойдуць шмат карыснай і цікавай для сябе інфармацыі. I па гісторыі, і па геаграфіі, і па біялогіі... Але ўсё ж асноўнае ў ей — казкі! Самыя разнастайныя: пра звяроў і птушак, пра рыб і нават пра лясныя расліны.
Чарговая кніга з серыі "Нашым дзеткам" паэткі Раісы Баравіковай і мастачкі Мілы Шыдлоўскай будзе цудоўным падарункам як малым, так і іх бацькам, паколькі адпавядае крытэрам добрага выдання для самай складанай, па сутнасці, групы чытачоў.
Надзелены фенаменальнай фантазіяй і талентам прадбачання, Ян Баршчэўскі стаў адным з пачынальнікаў новай беларускай літаратуры і ўзбагаціў яе, магчыма, адным з самых загадкавых і займальных твораў - кнігаю "Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях", у якой шырока выкарыстаныя беларускія народныя казкі, легенды і паданні.
Пан Ольбрахт Гаштаўт — гаспадар Геранёнскага замка, магутны ваяр, важны ўраднік і найвялікшы ў краі аматар паданняў аб няўпомных часах. Пакоі Гаштаўта размаляваныя дзіўнымі фрэскамі, вакол яго двароў стаяць старажытныя лясы, а ў лясах і на ўзлесках чыняцца небывалыя справы.
Кожны дзень, кожную хвіліну вакол нас адбываюцца незвычайныя з'явы і неверагодныя падзеі. Трэба толькі ўмець бачыць нябачныя цуды, хацець слухаць ненапісаныя казкі, якія расказвае нам сама прырода. Паглядзі, як пяшчотна лашчыць сонейка кожную травінку і кветачку, кожнага звярка і птушку. Паслухай, якую ўдзячную песню спявае месяцу і зорам салавейка. Паназірай, як лёгка падае на зямлю, ратуючы яе ад холаду, нябесная сняжынка, як доўга кружыцца ў лаветры пажоўклы восеньскі лісток, назаўсёды развітваючыся з роднай галінкай. I тады ты зразумееш, што ўсе мы жывём у казцы. Самай сапраўднай і непаўторнай казцы жыцця. У гэтую займальную казку запрашаюць цябе чараўніца Восень і Сняжынка падарожніца.