"Малы і Білан" – працяг кнігі "Малы і Мядзведзік" шведскіх пісьменнікаў Юі і Томаса Вісландэраў. У другой частцы Малы і Білан крыху пасталелі і ўжо амаль навучыліся пісаць, чытаць ды лічыць. Яны па-ранейшаму гуляюць разам амаль штодзень, а Малы штовечар распавядае пра ўласныя прыгоды свайму найлепшаму сябру – Мядзведзіку.
Гэтая кніга – адна з найлюбімейшых у Швецыі. Аўтары з неверагоднай увагай і павагай да асобы Малога расказваюць пра свет яго захапленняў, мараў, прыдумак і гульняў. З гледзішча дарослых гэта ўсё можа падавацца дробяззю. Але Мама Малога так не лічыць. Ва ўсім для Малога яна найлепшы дарадца і сябра.
- Я назбірала кветак і працерла пыл на падваконні. Не ўсе каровы могуць гэта рабіць.
- Рабіць што? - запытаўся Крумкач.
- Прыбірацца ў кароўніку, - спакойна патлумачыла яму мама My.
- Прыбірацца?! - абурыўся Крумкач. - Ушчыкніце мяне за пёркі! Ты крыху паматляла хвастом. I гэта па-твойму прыбірацца?
Каровы не БУДУЦЬ чытать кнігі! Каровы будуць сядзець у кароўніку!!! Кар! Крумкач поюхнуўся на зямлю. – І чаму ты не можаш займацца больш звычайнымі справамі? – уздыхнуў ён. – Катацца на ровары ці караскацца па дрэвах ці яшчэ чым. – А мне так спадабалася чытаць, Крумкач, – патлумачыла Мама Му. – Калі навучышся чытаць, можна даведацца пра што заўгодна!
Аўтар прапаноўвае свае версіі казак паводле вядомых сюжэтаў беларускага фальклору і класічнай літаратуры. Кніга падштурхоўвае чытача пафантазіраваць і прыдумаць уласныя версіі. Выданне разлічанае як на дзяцей, так і на дарослых.
Вершы, загадкі, лічылкі, собраныя ў кнізе ў тэматычныя раздзелы. Чытанка адрасуецца дзеткам, іх мамулям і татулям, бабулям і дзядулям, выхавацелькам і настаўнікам.
Гэтая кніга цудоўны падарунак дзецям і бацькам. Яе напісала вядомая пісьменніца Ніна Галіноўская. Вершы, поўныя весялосці і гарэзлівага гумара, падораць шмат радасці чытачам.
Чарговая кніга з серыі "Нашым дзеткам" паэткі Ніны Галіноўскай і мастачкі Марыі Станкевіч будзе цудоўным падарункам як малым, так і іх бацькам, паколькі адпавядае крытэрам добрага выдання для самай складанай, па сутнасці, групы чытачоў.
За звычайнымі, здавалася б, размовамі і ўчынкамі герояў хаваюцца філасофскія думкі і разважанні, да якіх можа далучыцца кожны, хто прачытае новую кнігу Вольгі Гапеевай з ілюстрацыямі Марты Герашчанкі.
Альманах "Гарбузік" прапануе найлепшы спосаб прабавіць вольны час для дапытлівых дзетак, а таксама іхных неабыякавых бацькоў і выхавальнікаў. У зборнік уваходзяць матэрыялы навучальнага і забаўляльнага характару для дзяцей: вершы, казкі, вясёлыя задачы, самаробкі. Для сямейнага чытання.
У «Малой дзіцячай Чырвонай кнізе», якая пабачыла свет у 2008 годзе, аўтар у займальнай і дасціпнай форме расказаў пра рэдкія і тыя, што знікаюць, віды беларускай фаўны. Цяпер вядомы пісьменнік прапануе чытачам папулярнае літаратурна-мастацкае выданне, дзе, зноў жа, у цесным спалучэнні верша і празаічнай замалёўкі апавядаецца пра ахоўныя расліны Беларусі.
Кніга Вільгельма Гаўфа пабачыла свет у межах конкурсу “Ствараем кнігу разам!”, які зладзіў дабрачынны фонд “Вяртанне”. Дзеці і падлеткі з усёй Беларусі ілюстравалі казкі вядомага нямецкага пісьменніка ў перакладзе на беларускую мову. 279 чалавек даслалі 320 малюнкаў. У кнігу ўвайшло 18 лепшых!
У кнігу народнага паэта Беларусі Ніла Гілевіча ўвайшоў раман у вершах “Родныя дзеці” – адзін з самых папулярных паэтычных твораў, сацыяльна маштабны, па-філасофску заглыблены, лірычна-пяшчотны.
Аповесць-феерыя "Пунсовыя ветразі" расейскага пісьменніка Аляксандра Грына (сапр. Грыневіч, 1880-1932) - пра непахісную веру ў цуд і усёпераможную, узвышаную мару.
Слаўныя постаці нашай гісторыі: вялікі князь Вітаўт, першадрукар Францішак Скарына, Святая Еўфрасіння Полацкая, гетман Канстанцін Астрожскі – герой Аршанскай перамогі ды многія іншыя паўстаюць на малюнках юных мастакоў.
Беларускія народныя песні, калыханкі, прыказкі і прымаўкі ў шыкоўным аздабленні карцін таленавітай беларускай мастачкі Ганны Сілівончык — цудоўнае выданне для сямейнага чытання і падарунак усім, хто любіць прыгожае.
Собранные в этой книге сказки, рассказы и семейные истории познакомят маленьких читателей с удивительной жизнью отдельных героев животного и растительного мира, а также мира музыки. Переживая за сказочных и реальных персонажей, дети будут учиться преодолевать непростые жизненные ситуации.
После прочтения книги остаётся ощущение встречи с чем-то очень хорошим, возможно — с самой Добротой.
Добра пачуесься ты, маленькі сябра, у зваблівым, загадкавым і адначасова такім блізкім сьвеце жывёлаў — зьвяроў, птушак, рыбаў, кузурак ды іншых жывых істотаў, якія спакон вякоў жывуць "побач з намі на Зямлі".
Класіка не старэе. Твор Дыкенса адпавядае нашаму часу яшчэ і тым, што на дзіва арганічна спалучае дзве такія цяжка сумяшчальныя пад вокладкай дзіцячай чытанкі тэмы, як любоў і каханне. Перакладзены на сотні моў, раман Дыкенса цяпер прадстаўлены чытачу і па-беларуску.
Беларуска-польскі і польска-беларускі слоўнік для дзяцей багата ілюстраваны дасьціпнымі малюнкамі, дзеля зручнасьці словы разьмеркаваныя па тэматычных разьдзелах, матар’ял пададзены даступна й займальна. Выданьне можа выкарыстоўвацца і як навучальны дапаможнік для тых, хто зусім ня ведае польскай мовы (незалежна ад узросту), і як слоўнік для тых, хто ўжо крыху валодае ёю.
Гэта кніга пра жыццё беларускага лесу, узаемаадносіны звяроў і птушак. Пра добрых і спагадлівых людзей. Аўтар разам з гераіняй аповесці вавёрачкай Гарэзай уводзіць чытачоў у таямнічы свет роднай прыроды, дапамагае лепш разабрацца ва ўзаемаадносінах яе і чалавека, зразумець законы жыцця насельнікаў лесу.
"Земнаводныя і паўзуны" – гэта захапляльны аповед трох аўтараў пра дзіўных жывых істот, людзі іх зазвычай не надта любіць, у міфалогіі і ў фальклоры розных народаў свету яны з’яўляюцца ў фантастычным абліччы, ім надаюцца надпрыродныя ўласцівасці.
Вы трымаеце ў руках унікальную кнігу, якая дазволіць па-новаму паглядзець на асобу класіка беларускай літаратуры. Крок за крокам — старонка за старонкай — вы пройдзеце сцяжынкамі Якуба Коласа.
Пазнавальна, займальна і павучальна – так коратка можна ахарактарызаваць новую кнігу для дзяцей Анатоля Зэкава "Зязюля Гулюля". 3 казак юныя чытачы даведаюцца, як на лузе з’явіліся кветкі і чаму сяброўкі запаважалі плотачку, як вожык калючкі набыў і аб чым сойка крычыць, як пячорная ластаўка вясковай стала і чаму чарапаху называюць лянівай, а сароку – манюкай. Кожная казка – гэта своеасаблівая падказка-перасцярога ад дрэнных учынкаў, наглядны ўрок дабрыні, спагады і справядлівасці. А пра што аўтар не сказаў у казках, ён выказаў у вершах, якія склалі другі раздзел кнігі.
Аўтар распавядае юным чытачам пра жыццё іх равеснікаў, весяліць займальнымі гісторыямі з жыцця жывёл і птушак. Дзяўчынкі і хлопчыкі змогуць папрактыкавацца на хуткасць у вымаўленні скорагаворак, разблытаць складаныя небыліцы, парашаць паэтычна-матэматычныя задачкі і разгадаць рознатэматычныя загадкі.
Не знойдзецца, бадай, на Беларусі такой ракі, рачулкі або значнага ручая, у якім водзіцца рыба, каб там не сустрэў рыбака з вудаю... Яшчэ больш захапляльным з’яўляецца паляванне.
У кніжцы расказваецца аб абодвух відах гэтага рамантычнага спорту, аб удачах і няўдачах на паляванні і рыбалцы, смешных і кур’ёзных выпадках, цікавых назіраннях. А яшчэ гэта аповед аб здаровым ладзе жыцця і яго радасцях.
Гэта кніга пра анёлкаў, пазнаёміўшыся з якімі, вы набудзеце верных сяброў і разам выправіцеся ў доўгае жыццёвае падарожжа, поўнае надзвычайных прыгод і незабыўных здарэнняў.
"Навучыцца пісаць вершы нельга. Іх трэба адчуваць. Іх трэба думаць", — гэтае вядомае выказванне належыць таленавітаму беларускаму паэту Алесю Пісьмянкову. Трэба ўмець знайсці Слова. Самае патрэбнае. Самае важнае. Самае важкае.
"Паэтычныя забавы" і разлічаны на тое, каб дапамагчы дзіцяці адшукаць гэтае Слова. А потым "падружыць" яго з іншымі ў вершаваным радку. I атрымаць закончаны вобраз.
Разам з гэтым — узбагаціць слоўнік маленькага творцы, развіць яго фантазію і здольнасць бачыць, адчуваць... і разумець тое, пра што гаворыцца ў вершы.