Сем дасціпных апавяданняў Мілаша Мацоўрака пра Маха і Шэбеставу – вынаходлівых вучняў 3 "Б" класа, якія дзякуючы чарадзейнай слухаўцы перажылі шмат незвычайных прыгодаў у самых розных кутках свету.
Змешчаныя ў кнізе вершы, апавяданні і казкі адлюстроўваюць дзіцячыя гульні і захапленні, пейзажныя замалёўкі розных пораў года, карціны лесу, поля, вясковага агарода і саду. Творы прасякнуты радасцю, гумарам і трапнымі назіраннямі. Маляўнічыя ілюстрацыі вядомай мастачкі Галіны Хінкі-Янушкевіч ствараюць яркі, прывабны вобраз навакольнага свету.
Вершы, змешчаныя ў зборніку "Хто ў лесе самы смелы?" вядомай паэтэсы і празаіка Таццяны Мушынскай, адлюстроўваюць дзіцячыя гульні і захапленні, пейзажныя замалёўкі розных пор года, карціны лесу, поля, вясковага агарода і саду. Творы прасякнуты радасцю, гумарам і трапнымі назіраннямі. Маляўнічыя ілюстрацыі вядомай мастачкі Галіны Хінкі-Янушкевіч ствараюць яркі, прывабны вобраз навакольнага свету.
"Мянтуз сярод мядуз" — не проста кніга скорагаворак. У азбуцы-маляванцы маленькі чытач пазнаёміцца з усімі літарамі беларускага алфавіта. Гэта па-першае. А па-другое, навучыцца правільна вымаўляць іх. Па-трэцяе, даведаецца, якія ёсць рыбы. А ўзяўшы ў рукі каляровыя алоўкі ці фарбы, яшчэ і размалюе кніжку на свой густ. Мастачка Лаліта Мельнічэнка магла б зрабіць гэта і сама, аднак вырашыла даручыць дзецям. Не падвядзіце ж яе!
На сакавітым лужку непадалёк ад вялікага горада працуе авечка Адэля. Кім? Вядома ж, авечкай! У яе абавязках — гадаваць шаўкавістую воўначку на прыгожыя швэдры, сукенкі і цёплыя валёнкі. Адэля надзвычай любіць сваю працу, але нястомна шукае сваё найвышэйшае прызначэнне. 3 гэтай нагоды бясконца трапляе ў надзвычайныя сітуацыі.
Ульф Нільсан і Эва Эрыксан разам зрабілі цэлы шэраг дзіцячых кніжак з малюнкамі, якія ўжо сталі ў Швецыі класікай. Ульф Нільсан напісаў больш за 100 казак і кніг для дзяцей і падлеткаў, а Эва Эрыксан ілюстравала як свае кнігі для дзетак, так і творы многіх іншых вядомых шведскіх дзіцячых пісьменнікаў.
Кніга "Нябесная рэчка" складаецца з выбраных казак сербскай пісьменніцы. Героі гэтых твораў вельмі незвычайныя. Гэта і нябесная рэчка, і свавольнік-дзьмухавец, і лекар-верабей, і дзяўчынка залатакоска, і перлавая ружа, і шэраг іншых.
У кнігу ўвайшлі калядныя творы аўтараў з розных краін — Вялікабрытаніі, Полышчы, Германіі, Швецыі, Даніі, ЗША, Партугаліі, Анголы, Бразіліі. Тут ёсць і класічныя ўзоры жанру, такія як "Калядны харал" Чарлза Дыкенса ці "Дары мудрацоў" О. Генры, і сучасныя апавяданні, дзеянне якіх адбываецца ў калядны і навагодні час. Сярод, герояў гэтага зборніка — Дзед Мароз, хлопчык Ісус і Панна Марыя, духі Мінулых, Сёлетніх і Будучых Калядаў.
У кнізе прапануюцца займальныя заданні з літарамі і словамі, гульні, красворды, крыжаванкі, пытанні на кемлівасць, анаграмы, шарады, загадкі на амонімы і антонімы, а таксама каламбуры, скорагаворкі, азбука, жартоўныя і іншыя вершы. Іх змест скіраваны на абуджэнне цікавасці да роднай мовы, на выяўленне яе багатых магчымасцяў.
Новую кніжку вядомага пісьменніка, лаўрэата шэрагу літаратурных прэмій Міхася Пазнякова склалі вершы, лічылкі, калыханкі, небыліцы, смяшынкі, скорагаворкі, шарады, а таксама загадкі. Дарэчы, загадкі на антонімы створаны ў беларускай літаратуры ўпершыню.
Новы фотаальбом фотамастака Сяргея Плыткевіча будзе цікавы і суайчыннікам і замежнікам. Мы павінны бачыць прыгажосць той зямлі, на якой пашчасціла жыць, працаваць, выхоўваць сваіх дзяцей. Мы памятаем сваіх продкаў, якія не шкадавалі жыцця дзеля захавання незалежнасці нашай Радзімы, і разумеем, што зараз мы нясем адказнасць за лёс планеты Беларусь…
Гэта другая кніга, якая расказвае пра прыгоды ў XVIII стагоддзі маладога шляхціца Пранціша Вырвіча і доктара Баўтрамея Лёдніка з Полацка. Цяпер Пранціш стаў студэнтам Віленскай акадэміі, а доктар Лёднік, былы слуга Пранціша, — суровым прафесарам гэтай акадэміі. Абодвум ліцвінам давядзецца выпраўляцца ў небяспечную вандроўку ажно ў Ангельшчыну, праз усю Еўропу, ажыўляць ляльку-аўтамат па імені Пандора, забіваць сапраўднага цмока, уцякаць ад чумы, зарабляць грошы ў лонданскім байцоўскім клубе і выблытвацца з магнацкіх інтрыгаў вакол трона Рэчы Паспалітай...
Расказваючы цікавыя, займальныя казкі пра нашых даўніх родзічаў, бабуля Юстына вельмі далікатна спрабуе завесці юнага чытача ў непаўторны і дзівосны свет роднай прыроды, знаёміць з гісторыяй паходжання назваў і лекавымі ўласцівасцямі многіх прыгожых кветак і раслін нашай Бацькаўшчыны, якія, дарэчы, уваходзяць сёння ў Чырвоную кнігу Беларусі. Гэта і меч-трава, і валяр’ян двухдомны, і чарнакорань пурпуровы, і гарлачык белы, і лілея царская, і многія іншыя.
Тэматыка вершаў, казак і апавяданняў, што складаюць дзіцячую кніжку, – разнастайная. Тут творы і пра незвычайныя прыгоды хатніх жывёл, і пра клопаты і забавы лясных жыхароў, і пра нябачныя раней паводзіны ўласных рэчаў і падарункаў, і пра цікавыя назіранні і з'явы, якія адбываюцца ў прыродзе і ў адносінах паміж дарослымі і дзецьмі.
У кнігу ўвайшлі вершы, загадкі і казкі. Вы прачытаеце, як адпачывае ў бабулі ў вёсцы дзяўчынка Юля. Яна вырасла ў вялікім горадзе і прыехала на канікулы сюды ўпершыню. Напачатку дзяўчынцы стала сумна, але потым Юля знайшла для сябе цікавы занятак — яна адкрыла рэстаран для птушак і жывёл, якія жылі на падворку. Аднак не ўсё атрымалася так, як планавала дзяўчынка. I тады на дапамогу прыйшла бабуля...
Кніга таксама раскажа аб ласунках, якія так любяць дзеці. Але, каб пазнаць той ці іншы, трэба ўважліва лрачытаць загадкі і разгадаць іх.
Цікавыя казкі можа расказаць родная прырода, трэба толькі ўважліва назіраць за тым, што ў ёй адбываецца. Так, як пісьменнік Уладзімір Сітуха. А ў гэтай кніжцы якраз і сабраны такія казкі — пра дабрачыннага бабра, які не даў загінуць маленькім сарачанятам, пра вавёрку, якая любіць ласавацца зярняткамі з яловых шышак, а таксама пра мудрага сома, што выратаваў жыццё гарэзам-ментузам.
Сумаваць, чытаючы гэтую кнігу, не давядзецца. Ад першай і да апошняй старонкі вас будуць суправаджаць добры гумарыстычны настрой ды самыя розныя вясёлыя нечаканасці. У сваіх творчых пошуках аўтар зыходзіць часцей за ўсё з народнага жарту, якому характэрны лаканічнасць, нязмушанасць, шчыры досціп.
Вершы, казкі і байкі Алега Старынчыка адрасаваныя як дзецям, так і дарослым. Яны поўныя гумару, радасці і пяшчоты, любові да роднай зямлі, усяго навакольнага света. Гэта байкі пра нас саміх. Нават сатыра ў творах аўтара не крыўдзіць, бо яны напісаныя з вялікай павагай і дабрынёй.
"Кошачьи" сказки для детей 3-5 лет, где главный герой - котенок Коська - познает мир, делая маленькие кошачьи открытия, КОТорые многому учат людей. Эти детские сказки написаны и проиллюстрированы Сергеем Стельмашонком.
Толькі на Prastora.by! Асобнікі з аўтографам, сонейкам і сардэчкам ад швэдзкае пісьменьніцы для дзетак і аўтаркі кнігі — спадарыні Эвы Суса!
Простая і мілая гісторыя сяброўства двух братоў Уна і Макса са снежным чалавекам аздобленая мастаком Бэнджамэнам Шо. Кніга мае вялікі фармат і добрую паліграфію.
Кніга шатляндзкай пісьменьніцы Мэры Сьцюарт знаёміць нас з хлопчыкам Людвікам, які праз любоў да свайго старога каня Рэнці выпраўляецца ў небясьпечнае падарожжа па фантастычнай краіне Задыяка. Кніга паказвае, наколькі важна ў сяброўстве быць адданым і шчырым, выхоўвае веру ў тое, што кожны чалавек мае годныя якасьці, і ў яго сіле разьвіць іх у сабе ці занядбаць.
Казка пра незвычайнае пераўвасабленне маленькага хлопчыка Яські і яго ўдзел у бітве вялікай Грунвальдскай. Напісаная кніга ў былінным стылі, з добраю доляю фантазіі, аднак грунтуецца на гістарычных фактах. Шасцігадовы полацкі хлопчык Яська засмучаецца, што бацька не ўзяў яго з сабой на Грунвальдскую бітву з крыжакамі. Аднак тут здараецца цуд...
Аднойчы ў лес прыйшоў жыць чужынец — Пацучок. Качаня папярэдзіла, што пацукі — злодзеі. Яны лянівыя, брыдкія й брудныя. Гэта ведае кожны! Парсючок сказаў, што пацукам у лесе ня месца. Аднак Жабка вырашыла сама пайсьці й паглядзець...