Уникальный авторский метод изучения сольфеджио на начальном этапе.
Знания по сольфеджио, необходимые на начальном этапе обучения музыке, можно изучать увлекательно и интересно. Мы предлагаем вам в дополнение к учебникам сольфеджио наше издание. Надеемся, что с его помощью ваш ребенок без труда освоит музыкальную грамоту.
Гэтая кніга, бадай, першая спроба біяграфіі беларускага гурту. Болей увагі тут надаецца "Мроі", яно й зразумела: "Мроя" тая была так даўно, што некаторыя з музыкаў ня памятаюць гарадоў і датаў, а хтосьці, нават, забыўся на падзеі. Таму гэта тое, што ў нас прынята называць легендай. Дзякуючы Віктару Дзятліковічу аднавіўся парваны ланцуг мроеўскага жыцьця, цяпер можна ўдыхнуць дзіўны водар, здаецца, блізкіх, але такіх даўніх гадоў. Гэткая машына часу... Таму – добрага вам падарожжа!
Першы прафесіянальны беларускі пісьменнік новага часу Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч iмкнуўся ахапiць сваiмi творамi ўвесь абсяг беларускай лiтаратуры ХIХ стагоддзя. Ён пісаў п`есы, оперныя лібрэта, вершаваныя аповесці і апавяданні, балады і вершы, частка з якiх увайшла ў гэты зборнiк. Творы Дуніна-Марцінкевіча здольныя задаволiць густ кожнага чытача - аматара даўнiны, прыхiльнiка лiтаратуры для душы i сэрца, цiкаўнага школьнiка i студэнта, лiтаратурнага гурмана.
Першая празаічная кніга пісьменніка і музыканта Юрыя Несцярэнкі "Звычайны шоу-бізнес", якую склалі апавяданні і навелы, уключае як аўтабіяграфічныя, так і па-мастацку змадэляваныя сюжэты. Практычна ўсе творы закранаюць тэму музыкі - рок, джаз, блюз ды іншыя альтэрнатыўныя жанры.
Зборнік змяшчае вершы да дванаццаді вакальных цыклаў, якія ўвайшлі ў залаты фонд сусветнай музычнай культуры. Іх аўтары - Антон Радзівіл, Людвіг ван Бэтховэн, Франд Шубэрт, Робэрт Шуман, Рыхард Вагнэр, Ёганэс Брамс і Густаў Малер.
"Блюз Вясна" – кніга вершаў і песьняў вядомага барда і актора Віктара Шалкевіча, гарманічна зьнітаваная зь лірычных, грамадзянскіх і сатырычных мэлёдыяў, словаў і вобразаў.
У другі выпуск “Збору твораў” Міколы Равенскага ўвайшлі літургічныя творы, выяўленыя на сёньняшні дзень – “Літургія”, “Паніхіда”, асобныя малітвы, харавы канцэрт “Малое славаслоўе” (“Слава в вышних Богу”), а таксама пазалітургічныя творы рэлігійнага зьместу.
Кніга прысвечаная асноўным падзеям і тэндэнцыям развіцця беларускага музычнага мастацтва XIX – XX стст. Некаторыя тэмы ўпершыню ўздымаюцца ў беларускай музычнай літаратуры, многія крыніцы ўпершыню ўведзеныя ў навуковы ўжытак. Гэтая кніга – другая частка даследавання З. Сасноўскага, першая – "Гісторыя беларускай музычнай культуры: Ад старажытнасці да канца ХVІІІ ст." – пабачыла свет у 2010 г.
Кніга прысвечаная ўплыву беларускай музыкі на музычнае мастацтва блізкіх і далёкіх суседзяў, а таксама яе прысутнасці ў свеце. Разглядаецца творчасць кампазітараў беларускага паходжання за мяжой і іх еўрапейскае прызнанне, уключэнне беларускіх народных мелодый у творы вядомых кампазітараў, пашырэнне ў замежжы беларускіх нотных матэрыялаў.
Падрыхтоўка рыцара абавязкова ўключала засваенне комплексу сігналаў, неабходных для вайсковага побыту, вартавой службы і арганізаванага ўдзелу ў бітвах. У "Слове пра паход Ігаравы" пра жыццё сапраўднага ваяра сказана, што ён народжаны пад вайсковымі трубамі: "под трубами повиты, под шлемами взлелеяны, с копья вскормлены".
У сям'і расце мужчына. Побач з татам, побач з мамай. Вучыцца, дапамагае дома бацькам, прыгожа марыць. Расце гаспадар – працавіты, разумны, сумленны, вясёлы. Расце абаронца Радзімы, які ганарыцца сваім мужнымі продкамі, блізкімі і далёкімі. У кніжцы сабраныя вершы і песні пра нашу юную змену – дзяцей з добрым сэрцам і чыстай душою. Кніга – цудоўны дапаможнік тым, хто рыхтуе тэматычныя ранішнікі ў дзіцячым садку і школе.
НАН Беларусі, Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя К. Крапівы; уклад., сістэматызацыя тэкстаў і камент. В. І. Скідана, А. М. Хрушчовай; уступ. Арт. Т. В. Валодзінай; навук. рэд. А. С. Ліс. – 2-е выд. – Мінск: Беларуская навука, 2005. – 330 с. – (БНТ: Беларуская народная творчасьць).
Гэтая кніга — першая ў гісторыі Беларусі спроба сабраць пад адной вокладкай інфармацыю пра асобащ і калектывы, якія ў той ці іншай ступені засьведчылі сябе ў розных стылях і кірунках таго, што можна лічыць папулярнай музыкай.
Упершыню кнігу пра беларускія народныя інструменты стварылі ў выглядзе энцыклапедыі. Арыгінальная форма падавання кожнага інструмента дапаможа дзецям з цікавасцю і жаданнем увайсці ў свет беларускай музыкі. Аўтары — музыка, гісторык, калекцыянер музычных інструментаў Яраш Малішэўскі і пісьменніца Аксана Спрынчан — у кожным з 32 інструментаў пабачылі своеасаблівую душу і часцінку той краіны, для якой яны сталі блізкімі.
Для кожнага з нас мама — самы блізкі, самы дарагі і любы чалавек. Ад калыскі — і навек. Паэты і дзеці назы- ваюць яе ласкава сонейкам, светлай зараначкай. У гэтай кнізе сабраны вершы і песні пра маці, маму, матулю — з любоўю ў сэрцы, з ласкай у голасе, з усмешкай у вачах.
Пошук па назьве тавару (назва і/або аўтар).
Не знайшлі патрэбнага тавару? Скарыстайце з пашыранага пошуку.