Аляксандар Памідораў і ягоны гурт Pomidor/Off, які атрымаў галоўную Рок-карону ("гурт году") і малую карону (налепшая песьня году – "Дым") за 2011 год, выдаў другі за ўсю гісторыю студыйны альбом пасьля амаль дзесяцігадовага перапынку.
Гэта першы студыйны альбом гурта, у яго ўвайшлі песні, напісаныя ў 2010–2014 гг. Кружэлка змяшчае 13 эстрадных твораў выкананых у рок ды шансон стылістыцы. Агульны настрой альбома лірыка-карчомны. Альбом “Pierajnačyć” падводзіць рысу пад маладосцю Recha, шчырыя ды іранічныя, журботныя і вясёлыя песні ствараюць летапіс дзесяцігадовага жыцця музыкаў і слухачоў.
Новы альбом гурту "Sounduk" ("Сундук"), выдадзены напрыканцы 2012 году, у якім сабраныя 13 кампазыцыяў. Такія ж розныя і настраёвыя, як і сама акторка Купалаўскага тэатра Ганна Хітрык, якая не перастае выпраменьваць радасьць і пазытыўную энэргію, і з прыемнасьцю дзеліцца ёю з сваімі слухачамі.
Ужо досыць даўно ўсе чакаюць ад Вайцюшкевіча чагосьці асаблівага і, магчыма, акурат на гэтым альбоме ён падышоў да гэтага найбліжэй. "Чара" – канцэптуальны і даволі эстэцкі дыск, напоўнены ціхімі музычнымі п'есамі, пад якія Зьміцер напаўсьпявае-напаўчытае пранізьлівыя вершы пра ўсёпаглынальнае каханьне. Вялікае, адчайнае, і, як вядома дарослым, далёка не заўжды шчасьлівае.
Наўрад ці хтось з нас бачыў анёлкаў, а таму мы ўяўляем іх па-свойму – так, як падказвае нам фантазія: яны могуць быць вялікімі і малымі, сур'ёзнымі і прастадушнымі, задуменнымі і вясёлымі, словам – рознымі.
Ідэя альбому з'явілася ўвосень 2006. "Я недзе прачытаў пра тое, як нейкі дэпутат прапанаваў стэрылізаваць бамжоў, алкаголікаў і злосных аліментшчыкаў, – распавядае Лявон. – Адразу нарадзілася песня "Дэпутаты". Яна і дала ідэю – зрабіць гэткі брутальны трэш-шансон-праект".
Калі альбом выйшаў, песьні зь яго адразу трапілі нават у прэстыжны гіт-парад ВВС, мелі стабільную ратацыю на хвалях гэтай аўтарытэтнай радыёстанцыі, пра беларускі рок упершыню пачала пісаць брытанская прэса, завіравала больш актыўная канцэртовая дзейнасьць і нашыя ўзаемакантакты з Эўропай.
На гэтым дыску сабраныя 14 лепшых, зь меркаваньняў лідэра гурту Ігара Варашкевіча, песьняў "Крамы" розных часоў. Усё сыграна, сьпета, запісана, зьведзена наноў. Адмыслова для гэтага музыкі зьнялі катэдж у Баранавічах, пазычылі добрую апаратуру і цягам месяцу выходзілі з дому толькі, каб парыбачыць.