Гістарычная драма, 134 хвіліны. Фармат PAL, DVD. Арыгінальная назва: Apocalypto. Гук: мая DDS 5.1. Паднадпісы: беларускія, беларускія для людзей з пашкоджаным слыхам, ангельскія, ангельскія для людзей з пашкоджаным слыхам, расейскія. Бонусы перакладзеныя субтытуламі. (p) ТЗ "Дзіўноты й памароцтвы", 2008.
Два фільмы на адным DVD. Для сямейнага прагляду. Працягласьць: "Вадаспады Грызьлі" – 01:31:16, "Кропачка і Антон" – 01:57:13. Мова: беларуская. (p) ТЗ "Дзіўноты й памароцтвы", 2009.
Ваенная драма. Гісторыя, заснаваная на рэальных падзеях. Падчас Другой Сусветнай вайны шатландскі батальён трапляе ў палон да японцаў. Спрабуючы выжыць ў нечалавечых умовах, кожны з іх змяняецца — хтосьці рыхтуе помсту, а для іншых палон робіцца падставай задумацца пра сэнс існавання і змяніць сваё жыццё назаўсёды.
Два фільмы на адным DVD. Для сямейнага прагляду. Працягласьць: "Лэсі" – 01:35:24, "Маленькі Сьцюарт" – 01:21:09. Мовы: беларуская і ангельская. Субтытулы: ангельскія. (p) ТЗ "Дзіўноты й памароцтвы", 2009.
Біяграфічная спартовая драма. Гісторыя Лі Эн Туі і яе сям'і, што ўзяліся дапамагаць беспрытульнаму чорнаму хлапцу. Здавалася б немагчымае спалучэнне – заможная белая сям’я і амаль непісьменны негр-сірата. Гэтая сустрэча цалкам змяніла іх жыццё… Кранальная сямейная гісторыя, доказ таго, што любоў і пяшчота могуць зрабіць неверагодныя цуды.
Гістарычны баявік. Мэл Гібсан і Хіт Лэджэр у эпічнай стужцы Роланда Эмерыха «Патрыёт». 1776 год. Распачынаецца вайна за незалежнасць ЗША. Бацька 7 дзяцей Бэнджамін Марцін (Мэл Гібсан) імкнецца застацца ў баку ад яе. Але халаднакроўнае забойства ягонага сына брытанскімі войскамі ўсё змяняе: ён робіцца кіраўніком атраду партызанскага рушэння і змагаецца за свабоду бацькаўшчыны.
Два мультфільмы на адным DVD. Мовы: беларуская (DDS 5.1 і DDS 2.0), ангельская, польская, руская.
Агучваюць акторы Беларускага рэспубліканскага тэатру юнага гледача (Вера Кавалерава), Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатру імя М. Горкага (Аляксандар Ждановіч - легендарны "Маляваныч" у "Калыханцы"), а таксама дыктар радыё й тэлевізіі Алег Радкевіч. Песьні выконвае Зьміцер Вайцюшкевіч. (p) ТЗ "Дзіўноты й памароцтвы", студыя HUKAPIS.
Васьмігодовы Кэвін Макалістэр зьнянацку застаўся дома адзін. Сям'я Кэвіна паехала на вакацыі ды забылася ўзяць яго. Але Кэвін не бянтэжыцца і рыхтуецца сьвяткаваць Каляды. Тым часам два няўмелыя злодзеі спрабуюць абрабаваць дом МакКалістэраў, Кэвін сустракае іх мноствам неверагодных пастак!
Мультыплікацыйная камедыя. Поўная прыгодаў гісторыя хітрага ліса і ягонай сям'і, што трапілі ў небяспеку. Злосныя фермеры палююць на іх, але ўсё будзе добра, бо яны адна сям'я! Вытанчаны гумар, цудоўная анімацыя, захапляльны сцэнар і выдатная музыка – усё гэта "Неверагодны містэр Фокс".