Дэбютны дыск ад аднаго з самых цікавых фолк-праектаў апошніх год. "Джамбібум" робіць стаўку на натуральнасьць гучаньня ды наўмысна абыходзіць увагаю здабыткі іншых прадстаўнікоў беларускага фолк-мадэрну.
Шосты нумарны альбом Алесі Унукоўскай, якая піша музыку, вершы і выконвае свае песьні на беларускай, расейскай і італьянскай мовах. Шмат яе песень сьпяваюць у пратэстанцкіх і каталіцкіх цэрквах, некаторыя зь іх сталі сапраўды народнымі. Новы – ужо шосты – альбом сьпявачкі называецца «Не разьбіцца» і цалкам складаецца з твораў на роднай матчынай.
Аляксандар Памідораў і ягоны гурт Pomidor/Off, які атрымаў галоўную Рок-карону ("гурт году") і малую карону (налепшая песьня году – "Дым") за 2011 год, выдаў другі за ўсю гісторыю студыйны альбом пасьля амаль дзесяцігадовага перапынку.
Калі альбом выйшаў, песьні зь яго адразу трапілі нават у прэстыжны гіт-парад ВВС, мелі стабільную ратацыю на хвалях гэтай аўтарытэтнай радыёстанцыі, пра беларускі рок упершыню пачала пісаць брытанская прэса, завіравала больш актыўная канцэртовая дзейнасьць і нашыя ўзаемакантакты з Эўропай.
Гісторыя кожнага народу ведае авеяныя героікай і рамантызмам часы, якія назаўсёды застаюцца крыніцаю натхненьня для пісьменьнікаў, мастакоў, кампазытараў...