Аўдыёспектакль створаны паводле казкі "Воўк і сямёра кязьлянятаў". Першапачаткова гэта была казка братоў Грым, якая ў славянскім свеце атрымала распаўсюджанне ў XIX стагодзьдзі, увайшла ў вусную народную творчасць і з пэўнымі зменамі ў сюжэце атрымала статус народнай.
Гістарычная драма, 134 хвіліны. Фармат PAL, DVD. Арыгінальная назва: Apocalypto. Гук: мая DDS 5.1. Паднадпісы: беларускія, беларускія для людзей з пашкоджаным слыхам, ангельскія, ангельскія для людзей з пашкоджаным слыхам, расейскія. Бонусы перакладзеныя субтытуламі. (p) ТЗ "Дзіўноты й памароцтвы", 2008.
Два фільмы на адным DVD. Для сямейнага прагляду. Працягласьць: "Вадаспады Грызьлі" – 01:31:16, "Кропачка і Антон" – 01:57:13. Мова: беларуская. (p) ТЗ "Дзіўноты й памароцтвы", 2009.
Два аўдыёспэктаклі паводле твораў Віталя Вольскага і Змітра Якутовіча на адным дыску. Выконваюць зоркі беларускае тэатральнае сцэны Генадзь Аўсяннікаў, Генадзь Гарбук, Марыя Громава, Барыс Уладамірскі ды іншыя заслужаныя артысты.
Аўдыёспэктакль паводле казкі Ганса Хрысціяна Андэрсэна "Елка" і 4 казкі ў дадатак: "Заробленыя грошы", "Буслы", "Разумнікі з Нукіма", "Гаспадар і парабак".
Два фільмы на адным DVD. Для сямейнага прагляду. Працягласьць: "Лэсі" – 01:35:24, "Маленькі Сьцюарт" – 01:21:09. Мовы: беларуская і ангельская. Субтытулы: ангельскія. (p) ТЗ "Дзіўноты й памароцтвы", 2009.
Максімка ня ведаў, што падараваць сваёй сястрычцы Анечцы на народзіны. Бабуля парадзіла яму самому сшыць ляльку з рознакаляровых абрэзкаў тканіны і ваты. Сьпярша лялька, зробленая ўласнымі рукамі, так не спадабалася Максімку, што ён назваў яе "Сіпсік нейкі!". Але лялька ня толькі вельмі спадабалася Анечцы, але і ажыла. А імя так і засталося – Сіпсік...
Два мультфільмы на адным DVD. Мовы: беларуская (DDS 5.1 і DDS 2.0), ангельская, польская, руская.
Агучваюць акторы Беларускага рэспубліканскага тэатру юнага гледача (Вера Кавалерава), Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатру імя М. Горкага (Аляксандар Ждановіч - легендарны "Маляваныч" у "Калыханцы"), а таксама дыктар радыё й тэлевізіі Алег Радкевіч. Песьні выконвае Зьміцер Вайцюшкевіч. (p) ТЗ "Дзіўноты й памароцтвы", студыя HUKAPIS.
Чытанне вершаў, прысвечаных кожнай літары алфавіту, на дыску чаргуецца са спевамі. У дадатак да дыска ёсць друкаваны буклецік на 20 старонак, у якім прыгожа аздобленая вершаваная чытанка.
Пошук па назьве тавару (назва і/або аўтар).
Не знайшлі патрэбнага тавару? Скарыстайце з пашыранага пошуку.