Пераклад кнігі рускага пісьменніка, лаўрэата нобелеўскай прэміі па літаратуры, Івана Аляксеевіча Буніна, якая змяшчае дзённікавыя запісы, якія ён вёў у Маскве і Адэсе з 1918 па 1920 год.
"Акаянныя дні" Буніна злучаюць ў сабе як рысы дакументальных жанраў, так і ярка выяўлены мастацкі пачатак.
У новую кнігу класіка беларускай літаратуры Васіля Быкава ўвайшлі творы, невядомыя беларускаму чытачу – аповесьці "Бліндаж" і "Апошні баец". Абодва творы яднае тое, што дзеяньне ў іх адбываецца напачатку Вялікай Айчыннай вайны.
Беларуска Гэлена Скірмунт вучылася мастацтву ў лепшых мастакоў Еўропы сярэдзіны ХIX стагоддзя. Яна дасягнула дасканаласці ў жывапісе і скульптуры. Безумоўна яна была б зоркай нумар адзін у нашым выяўленчым мастацтве. Але лёс распарадзіўся інакш. Яна прыняла ўдзел у паўстанні 1863 года.
Кнігу склалі тры гутаркі "Душа, улада, дзяржава", "Белая Русь – вока тайфуна" і "Гасподзь пакрыў Беларусь плашчаніцай бел-чырвона-белай", а таксама ўзнёсла-пранікнёныя вершы суразмоўцаў.
"Абярог" – своеасаблівае аўтарскае падрахаванне зробленага ў жыцці грамадскім і літаратурным. Кнігу склалі выбраныя вершы, а таксама інтэрв'ю Алеся Клышкі.
У нашыя дні Андрэй Платонаў заняў месца вядучага класіка рускай літаратуры ХХ стагоддзя. У гэтым выданні друкуецца адзін з самых галоўных для ўсёй платонаўскай творчасці твор, што доўгі час заставаўся "геніяльным вырадкам", - раман "Чэвенгур", створаны ў 1927-1928 гадах, але які вярнуўся да чытачоў толькі ў другой палове 1980-х гадоў.
Аўтар гэтай кнігі Сяргей Пясецкі (1901 – 1964) нарадзіўся ў Беларусі, памёр у Англіі. Раман "Каханак Вялікай Мядзведзіцы" (1937) – найбольш вядомы твор пісьменніка. Перад вайной вылучаўся на Нобелеўскую прэмію.
Пошук па назьве тавару (назва і/або аўтар).
Не знайшлі патрэбнага тавару? Скарыстайце з пашыранага пошуку.