Музыка Fratrez уключае ў сябе разнастайнасць рытмаў, музычных формаў і адценняў, вакальную імправізацыю, спевы на "мёртвых" мовах і дыялектах. На пачатковым этапе галоўным накірункам творчасці гурта з’яўляўся эксперыментальны сінтэз музыкі і тэатра. Са з’яўленнем праграмы "Ora" гурт перайшоў да новага гучання.
Фальклорны гурт GUDA выдаў кампакт-дыск "Вяселле" — сапраўдную падзею ў культурным жыцці краіны! Альбом прадстаўляе нацыянальную вясельную традыцыю ва ўсім багацці і разнастайнасці рэгіянальнага гучання.
У міні-альбом увайшлі 4 кампазіцыі. Па задуме SP Kava, праз усе песні EP* прасочваецца гісторыя дэпрэсіўнага героя, які збягае ад рэальнасці ў свет падсвядомасці.
Альбом, адмыслова выдадзены да 20-годдзя легендарнага музычнага калектыву, складзены з песень, якія раней не выдаваліся ў нумарных альбомах і былі запісаныя на працягу апошніх шасці гадоў.
Аляксандар Памідораў і ягоны гурт Pomidor/Off, які атрымаў галоўную Рок-карону ("гурт году") і малую карону (налепшая песьня году – "Дым") за 2011 год, выдаў другі за ўсю гісторыю студыйны альбом пасьля амаль дзесяцігадовага перапынку.
"Пяршак" (Piarszak) ад гурту RADA (Рада) — дыск з назваю крыху гумарною, а некаму можа падасца і хмяльною... Але гэта, на самой справе, вельмі сяброўскі, вясёлы і прыемны альбом.
Новы альбом гурту "Sounduk" ("Сундук"), выдадзены напрыканцы 2012 году, у якім сабраныя 13 кампазыцыяў. Такія ж розныя і настраёвыя, як і сама акторка Купалаўскага тэатра Ганна Хітрык, якая не перастае выпраменьваць радасьць і пазытыўную энэргію, і з прыемнасьцю дзеліцца ёю з сваімі слухачамі.
Лявон Вольскі і кампанія прэзентуюць даўгачаканы альбом — віртуальнае падарожжа па розных еўрапейскіх краінах: славянскіх (Польшча, Славакія, Харватыя) і ня вельмі (Нямеччына, Швэцыя, Францыя, Італія).
Шостая плытка ў дыскаграфіі этна-трыо Троіца, якая атрымала безьліч ухвальных рэцэнзіяў і станоўчых водгукаў, што вылілася ў 5 узнагародаў ад парталу experty.by і адну Рок-карону. Экспэрты бадай адзінадушна назвалі "Зімачку" найлепшым альбомам 2011 году.
Дыск запрашае ў музычную вандроўку па Беларусі па часах даўніх і сённяшніх. І рушым мы ў глыбыні стагоддзяў з дапамогай песеннага і інструментальнага традыцыйнага фальклору, які ў гісторыі беларускага народа доўгі час быў адзінай формай мастацкай творчасці.
Пошук па назьве тавару (назва і/або аўтар).
Не знайшлі патрэбнага тавару? Скарыстайце з пашыранага пошуку.