У сакавіку 1940 года дваццаціаднагадовы паляк, былы студэнт Варшаўскай Палітэхнікі Густаў Герлінг-Грудзінскі, актывіст і суарганізатар падпольнай незалежніцкай групы, на шляху з Львова ў Літву быў арыштаваны НКВД як «германскі шпіён» і атрымаў пяць гадоў канцлагера. У студзені 1942 пасля аб'явы сухой галадоўкі яму ўдалося дамагчыся амністыі (паводле Дамовы Сікорскага - Майскага) і выйсці на волю.
Паміж гэтым - голад, зьнясільваючая праца, мароз і людзі-зьвяры. Пра гэта, то бок пра два гады жыцця ў савецкім канцлагеры пад Архангельскам ён і напісаў кнігу «Іншы сьвет: савецкія зацемкі».
Добрая фэя Розабэльвэрдэ з жалю зачароўвае выродлівага целам і душой курдупеля Цахеса, так што большасьць людзей, пераважна філістэры, перастаюць заўважаць яго выродзтва. Цяпер людзі цягнуцца да яго. Любая годная ўхвалы справа, зьдзейсьненая ў яго прысутнасьці, прыпісваецца яму...
У творчасьці Багуміла Грабала, аднаго з найлепшых чэскіх пісьменьнікаў, дзіўным чынам спалучаюцца яскравы гумар, красамоўства, аснову якога складае гарадзкі жаргон, глыбокія філязофскія разважаньні і пачуцьцё радаснага, у чымсьці нават дзіцячага захапленьня сьветам, што надае ягонае прозе асаблівы шарм.
Здаецца, што можа быць прасьцей: на вачах у безьлічы сьведкаў забіты чалавек. Забойца – вядомая ўсім асоба. Нецікавы сюжэт, скажа любы аматар дэтэктываў. Нецікавы, калі толькі не ўнесьці ў яго элемэнт абсурду і не ўявіць, што напраўду вачам нельга даваць веры. Але не сваім вачам, а вачам сьведкаў. І тады ад абсурду не застанецца і сьледу – ці ён трывала ўвойдзе ў жыцьцё і зробіцца яго нормай.
Расповед пра пачаткі і стваральнікаў фестывалю "Бардаўская восень", што адбываецца штогод у Бельску-Падляскім. Рэпартаж абапіраецца на архіўныя запісы.
Найлепшыя вершы, у розны час уключаныя ў школьную праграму, у выкананні такіх заслужаных майстроў слова, як Зінаіда Бандарэнка, Зміцер Бартосік, Генадзь Бураўкін, Лявон Вольскі, Анатоль Вярцінскі, Сяргей Дубавец, Юрась Жыгамонт, Сяржук Сокалаў-Воюш і інш.
Раман легендарнага й сусьветна вядомага польска-беларускага пісьменьніка Сяргея Пясецкага ў жорсткай сатырычнай форме апісвае рэальныя падзеі, што адбываліся на Віленшчыне й Лідчыне ад моманту "узьяднаньня" Усходняе й Заходняе Беларусі і да "вызваленьня" Вільні савецкімі войскамі ў 1944 годзе.
Найлепшыя вершы, у розны час уключаныя ў школьную праграму, у аўтарскім выкананні і ў выкананні такіх заслужаных майстроў слова, як Зінаіда Бандарэнка і інш. Уласныя вершы чытаюць Генадзь Бураўкін, Алесь Разанаў, Уладзімір Арлоў, Анатоль Вярцінскі, Данута Бічэль, Васіль Зуёнак, Міхась Скобла, Сяргей Чыгрын, Віктар Шніп.
Пошук па назьве тавару (назва і/або аўтар).
Не знайшлі патрэбнага тавару? Скарыстайце з пашыранага пошуку.