Выдавецкі Дом ЗВЯЗДА (экс "Літаратура і Мастацтва")

Ягоўдзік Уладзімір. Шчыраю ноччу
2.59 р.

Ягоўдзік Уладзімір. Шчыраю ноччу

Новую кнігу У. Ягоўдзіка склалі апавяданні і аповесці "Вочы Начніцы", "İ пазвала я…", якія вызначаюцца тонкім лірызмам, светлай музыкай слова.

У раздзеле "Лістадзён" змешчаны штрыхі да партрэтаў пісьменнікаў У. Калесніка, У. Караткевіча, Я. Скрыгана, А. Пісьмянкова, мастакоў А. Лось, У. Савіча, В. Славука і іншых, творчасць якіх – адметная старонка ў беларускай культуры.

Як Мурлыку ашукалі
8.99 р.

Як Мурлыку ашукалі

Гэта кніга працягвае серыю «Выдавецкага дома «Звязда» пад назвай «Казачны куфэрак». Маленькі чытач знойдзе тут для сябе казкі на любы густ — вершаваныя і празаічныя; пра хлопчыкаў і дзяўчынак, пра жывёльны свет і нават пра фантастычных істот.

Якімовіч Аляксей. Калі кукавала зязюля
5.99 р.

Якімовіч Аляксей. Калі кукавала зязюля

У кнігу ўвайшлі дзве прыгодніцка-гістарычныя аповесці для падлеткаў і юнакоў — «Калі кукавала зязюля» і «Панскае дзіця». Выданне вучыць любіць Радзіму, шанаваць і аберагаць сваіх родных і блізкіх. Для старшага школьнага ўзросту.

Ярашэвіч Іван. Чэрвеньшчына: гісторыя ў тапонімах
4.49 р.

Ярашэвіч Іван. Чэрвеньшчына: гісторыя ў тапонімах

Тапонім з'яўляецца сапраўдным гістарычным помнікам. Тапанімічную скарбніцу трэба зберагаць і перадаваць нашчадкам, каб яны ганарыліся гісторыяй кожнай вёсачкі і прымнажалі іх славу. У кнізе растлумачаны назвы большасці населеных пунктаў Чэрвеньскага раёна, у тым ліку горада Чэрвеня і гарадскога пасёлка Смілавічы.

Бадак Алесь. Жывёлы
2.12 р.

Бадак Алесь. Жывёлы

Хто з драпежнікаў сушы самы вялікі? Якія жывёлы самыя зоркія? Ці праўда, што некалі на тэрыторыі Беларусі вадзіліся львы і насарогі? У каго каровіна галава, конскі хвост, шкілет бізона, а голас як у свінні? Хто такія лятучыя сабакі? Як у старажытным Егіпце каралі за забойства ката? На гэтыя і сотні іншых пытанняў можна знайсці адказы ў кнізе.

Бадак Алесь. Птушкі
3.48 р.

Бадак Алесь. Птушкі

Якімі былі старажытныя птушкі? Навошта птушкам пер'е? Ці праўда, што ў свеце ёсць птушкі, якія крадуць свіней? Пра чыіх птушанят Арыстоцель гаварыў, што іх кармільцы ненавідзяць уласных дзяцей? Дзе сустракаюцца куры, якія жывуць на дрэвах? Ці праўда, што галубы разбіраюцца... у мастацтве? Ці можна зразумець птушыную мову? Адказы на гэтыя і шматлікія іншыя пытанні юны чытач можа знайсці ў кнізе. Выданне багата ілюстравана каляровымі фотаздымкамі.

Сіндыкаваць змесьціва ў RSS