У гэтым выданьні, якое знаёміць чытача з малавядомымі старонкамі гісторыі беларускай літаратуры, у храналягічным парадку зьмешчана пераважная бальшыня матэрыялаў, якія можна аднесьці да літаратуразнаўчай спадчыны Антона Адамовіча (1909 – 1998).
У зборнік уключаныя драматычныя творы вядомых французскіх драматургаў, сяброў Французскай Акадэміі: "бацькі" тэатра абсурду Эжэна Ёнэско "Непадкупны забойца", літаратурнага і тэатральнага крытыка Т'еры Манье "Блюзнер" і аўтара самай касавай французскай п'есы канца 40-х – 50-х гадоў Андрэ Русэна "Хатка".
Сусветна вядомая аповесць знакамітай шведскай казачніцы Астрыд Ліндгрэн (1907 – 2002) расказвае аб прыгодах Піпі Доўгайпанчохі – надзвычайнай і дзівоснай дзяўчынкі, чыя мама – анёл, а тата – негрыцянскі кароль. На беларускую мову перакладзена ўпершыню.
Раман «23-я палата» — першы твор нарвежскага пісьменніка Інгвара Амб'ёрнсэна (нар. 1956 г.), у якім ён крытычна апісвае нарвежскую сістэму догляду псіхічна хворых.
У зборнік уключаныя драматычныя творы славутых французскіх пісьменнікаў, лаўрэатаў Нобелеўскай прэміі па літаратуры розных гадоў Жана-Поля Сартра "Мухі", Альбэра Камю "Праведнікі" і Самюэля Бэкета "Канец Гульні".
Раман апавядае пра знешне нібыта лёгкае жыццё маладых людзей, якія вядуць, тым не менш, няпростыя пошукі свайго месца ў гэтым жыцці і, на жаль, не заўсёды ўдала спрабуюць паразумецца паміж сабою.
Жыцьцяпіс Сынухэ, лекара фараона Эхнатона і Нэфэртыці, за гады 1390—1335 да н. э., у пятнаццаці папірусах, напісаных ім самім / Пер. зь фінск. Я. Лапаткі. — Менск: Зьміцер Колас, 2006. — 628 с. — (Літаратурная скарбонка).
Аўтар прапаноўвае свае версіі казак паводле вядомых сюжэтаў беларускага фальклору і класічнай літаратуры. Кніга падштурхоўвае чытача пафантазіраваць і прыдумаць уласныя версіі. Выданне разлічанае як на дзяцей, так і на дарослых.
Кніга знаёміць з двума творамі вядомага беларускага гуманіста, багаслова і дзеяча Рэфармацыі Андрэя Воляна (1530—1610), у якіх аўтар падымае пытаньні аб прававым забесьпячэньні свабоды ў сучаснай яму грамадзянскай супольнасьці Вялікага Княства Літоўскага ("Аб грамадзянскай, або палітычнай свабодзе"), а таксама разважае аб маральных падвалінах і сэнсе чалавечага жыцьця ("Пра шчасьлівае жыцьцё, або найвышэйшыя чалавечыя вартасьці").
Аповесць-феерыя "Пунсовыя ветразі" расейскага пісьменніка Аляксандра Грына (сапр. Грыневіч, 1880-1932) - пра непахісную веру ў цуд і усёпераможную, узвышаную мару.
«Іншала, Мадона, іншала» — зборнік апавяданняў, у якіх мяшаюцца Захад і Ўсход, учора і сёння, хрысціяне і мусульмане, Асманская і Габсбургская імперыі, старая і новая Югаславія, харваты, баснійцы, сербы, чорныя, белыя... Адзінай канстантай застаецца Боснія. Гэтая кніга налісана не словамі, а тугою і любоўю.
Яраслаў Івашкевіч (1984—1980) — адзін з найбуйнейшых польскіх літаратараў ХХ ст., аўтар праявіў сябе як таленавіты празаік у сваіх шматлікіх апавяданьнях, аповесьцях, а таксама раманах і п’есах. Асобныя ягоныя творы пасьпяхова экранізаваныя знакамітымі рэжысэрамі Ежы Каваляровічам ("Маці Яна ад анёлаў", 1961), Анджэем Вайдам ("Бярэзьнік", 1971; "Панны зь Вілька", 1979).
Імануэль Кант (1724—1804) — пачынальнік нямецкага клясычнага ідэалізму. Праца "Пралегомэны" належыць да першага пэрыяду творчай біяграфіі аўтара і зьяўляецца квінтэсэнцыяй яго буйных твораў, у якіх ён праводзіць крытычны аналіз мэтафізыкі, што панавала ў прыродазнаўстве 18 ст.
Казачная аповесьць "Малы і Карлсан-з-даху" – першая з сусьветнавядомага цыклю аповесьцяў славутай швэдзкай пісьменьніцы Астрыд Ліндгрэн (1907 – 2002). Кніга ў цьвёрдай вокладцы і аздобленая каляровымі ілюстрацыямі.
Біяграфічная кніга “Шарль дэ Голь” знаёміць чытача з лёсам адной з найцікавейшых постацяў сусветнай палітыкі ХХ ст. Аўтар паведамляе шмат цікавых дэталяў з жыцця гэтага вельмі неадназначнага дзеяча, які ператварыў Францыю ў адну з краінаў-пераможцаў у Другой сусветнай вайне, дзейнічаючы пры гэтым насуперак не толькі афіцыйнай уладзе, але і большасці насельніцтва краіны, якое на рэферэндуме выказалася за падпісанне з Гітлерам “замірэння”, а па сутнасці — капітуляцыі.
Пер. з іт. З. Коласа. — Мінск: Зміцер Колас, 2008. — 134 с. — (Галерэя чалавечай думкі).
"Уладар" — найбольш вядомы твор Нікало Мак’явэлі (1469—1527), выбітнага італьянскага палітычнага дзеяча і мысьляра, філёзафа і літаратара эпохі Адраджэньня.
Зборнік аднаго з найбуйнейшых францускіх пісьменьнікаў ХХ стагодзьдзя Жана-Поля Сартра "Мур" зьяўляецца літаратурным адлюстраваньнем экзыстэнцыяльных ідэяў аўтара. Героі ягоных апавяданьняў спрабуюць пераламаць лініі сваіх лёсаў, абумоўленых зьнешнімі абставінамі. Наколькі ім гэта ўдаецца, меркаваць чытачу.
Адзін з найбольш чытаных сучаных французскіх аўтараў Мішэль Уэльбэк спрабуе ва ўласцівай яму шчырай манеры прааналізаваць стан сучаснага грамадства, уздымаючы праблемы кахання і гвалту, маладосці і старасці, смерці і несмяротнасці.
Адрасуецца шырокай чытацкай аўдыторыі.
У сваёй творчасці Э.-Э. Шміт нярэдка звяртаецца да сусветных рэлігіяў, яскравым прыкладам чаму стаў раман «Евангелле паводле Пілата» (2000). Гісторыя Ешуа, які ідзе ў неймаверны заклад з самім сабой, убачаная вачыма рымскага пракуратара, ператвараецца ў напружанае дэтэктыўнае расследаванне.
У арыгінальнай прозе і эсэістыцы польскага пісьменьніка Бруна Шульца (1892—1945) аўтабіяграфічныя матывы і рэаліі жыцьця габрэяў даваеннай польскай Галіччыны ствараюць аснову гратэскава-фантастычных відзежаў, у якіх паэтыка сну пераплятаецца з сымболікай сьвядомасьці.
Гэтая кніга — першая ў гісторыі Беларусі спроба сабраць пад адной вокладкай інфармацыю пра асобащ і калектывы, якія ў той ці іншай ступені засьведчылі сябе ў розных стылях і кірунках таго, што можна лічыць папулярнай музыкай.