![]() |
4.99 р.
Вага: 120 г
Памеры: 135x190 мм
|
Рэжысёр Аляксандар Канановіч. Кампазітар Лявон Вольскі. Эксцэнтрычная камедыя. Фармат PAL, DVD. Працягласць: 01:17:04. Мова: руская DDS 5.1, руская DD 2.0. © Нацыянальная кінастудыя "Беларусьфільм", 2010.
Жыхары вёскі "375 кіламетр" – вельмі забаўныя, энергічныя і вынаходлівыя людзі. Аруць зямлю на танку, але ўсё-ткі імкнуцца не адставаць ад цывілізацыі: яны маюць сваю перасоўную міні-АТС – мабільны тэлефон, з якім гойсае паштарка бабка Нюра. Галоўнаму герою Ваньку тэлефон патрэбны выключна для таго, каб выйсці ў Сеціва – у далёкай Аўстраліі жыве яго віртуальная любая. Аднак суседская дзеўка Варка, таемна закаханая ў героя, не гатовая мірыцца з існаваннем суперніцы. Варка усімі магчымымі спосабамі спрабуе звярнуць на сябе ўвагу хлопца. Але далёка ня ўсе ідзе згодна з планам...
Сярод вяскоўцаў мы сустракаем і старога "байкера" Бузука, які ганяе на сваім старажытным матацыкле; і сястру героя Люську з жаніхом Шурыкам, якім усё ніяк не выпадае застацца сам-насам; і вясёлую бабку Капіталіну, а дэбашыра Федзю, і дзядоў Ванькі і Варкі, што вечна варагуюць...
Важная навіна заспявае сям'ю героя ў клопатах па падрыхтоўцы да вяселля Люські і Шурыка: траюрадны дзядзька, які даўно знік без вестак і атабарыўся за мяжою, пакінуў спадчыну свайму нябожу Ваньку.
Уся вёска ўрачыста праводзіць шчасліўца ў сталіцу. У горадзе Ваньку гэтаксама ўрачыста ўручаюць невялікую скрыначку... А ў той скрыначцы аказалася ўсяго толькі жменька семак...
Успамінаючы ліхім словам дзядзьку, расчараваны юнак выкідае тыя семкі...
Прачнуўшыся нараніцу, Ваня не дае веры вачам: перад ім расце... дрэва як дрэва, хіба замест лістоты на ім шамацяць купюры... Грашовае дрэва! І наўкол цэлы гай такіх дрэваў!..
Аўтар сцэнару – Марыя Мажар
Рэжыcёр-пастаноўшчык – Аляксандр Канановіч
Аператар-пастаноўшчык – Аляксей Арсенцьеў
Мастак-пастаноўшчык – Валерый Юркевіч
Кампазітар – Лявон Вольскі, Naka
У ролях – Аляксандр Казела, Марыя Возба, Сяргей Журавель, Алег Корчыкаў, Тамара Міронава, Мікалай Кірычэнка, Анастасія Шпакоўская, Канстанцін Задворны, Дзмітрый Мілашчыцкі, Зоя Белахвосцік, Алег Ткачоў, Ганна Кісель, Уладзімір Мішчанчук, Паліна Сыркіна, Максім Брагінец, Аляксей Хацкевіч, Дзмітрый Есеневіч, Барыс Барысёнак, Аляксандр Кашпераў, Алег Гарбуз, Станіслаў Арцем'еў, Андрэй Шавель, Іна Грынь, Юлія Палубінская, Тацяна Жданава, Вера Кавалерава, Тацяна Папова, Наталя Кот-Кузьма, Ганна Хітрык ды іншыя.
У фільме выкарыстаная музыка і песні гуртоў "Крамбамбуля", "Naka", "Барто", "Ляпіс Трубяцкі".
Жители деревни "375 километр" – очень забавные, энергичные и изобретательные люди. Пашут землю на танке, но все-таки стараются не отставать от цивилизации: у них есть своя передвижная мини-АТС – мобильный телефон, с которым разъезжает почтальонша бабка Нюра. Главному герою Ваньке телефон необходим исключительно для выхода в Интернет – в далекой Австралии живет его виртуальная возлюбленная. Однако соседская девушка Варька, тайно влюбленная в героя, не готова мириться с существованием соперницы. Варька всевозможными способами пытается привлечь к себе внимание парня. Только далеко не все идет по плану...
Среди жителей деревни мы встречаем и старого "байкера" Бузука, гоняющего на своем древнем мотоцикле; и сестру героя Люську с женихом Шуриком, которым все никак не удается уединиться; и веселую бабку Капитолину, и дебошира Федю, и вечно конфликтующих дедов Ваньки и Варьки...
Важное известие застает семью героя в хлопотах по подготовке к свадьбе Люськи и Шурика: давно пропавший без вести троюродный дядька, обосновавшийся за границей, оставил наследство своему племяннику Ваньке.
Вся деревня торжественно провожает счастливчика в столицу. В городе Ваньке торжественно вручают небольшую коробочку... В коробочке оказывается только горстка семечек...
Вспоминая "добрым словом" дядюшку, разочарованный юноша выбрасывает семечки...
Проснувшись утром, Ваня не верит глазам: перед ним растет... дерево как дерево, только вместо листьев шелестят купюры... Денежное дерево! И кругом целая роща таких деревьев!..
Автор сценария – Мария Можар
Режиcсер-постановщик – Александр Кананович
Оператор-постановщик – Алексей Арсентьев
Художник-постановщик – Валерий Юркевич
Композитор – Лявон Вольский, Naka
В ролях – Александр Казелло, Мария Возба, Сергей Журавель, Олег Корчиков, Тамара Миронова, Николай Кириченко, Анастасия Шпаковская, Константин Задворный, Дмитрий Милащицкий, Зоя Белохвостик, Олег Ткачёв, Анна Кисель, Владимир Мищанчук, Полина Сыркина, Максим Брагинец, Алексей Хацкевич, Дмитрий Есеневич, Борис Борисёнок, Александр Кашперов, Олег Гарбуз, Станислав Артемьев, Андрей Шавель, Инна Гринь, Юлия Полубинская, Татьяна Жданова, Вера Кавалерова, Татьяна Попова, Наталия Кот-Кузьма, Анна Хитрик и другие.
В фильме использована музыка и песни групп "Крамбамбуля", "Naka", "Барто", "Ляпис Трубецкой".
Падрабязней пра фільм "Дастыш фантастыш" тут і тут.
Паслухаць фінальны трэк "Крамбамбулі" з фільма можна ніжэй.
Выглядае, нібы вы ня маеце ўсталяванага Adobe Flash Player'у. Усталюйце яго зараз.