![]() |
5.99 р.
Вага: 120 г
Памеры: 135x190 мм
|
Гістарычны баявік. Фармат PAL, DVD. Працягласьць – 165 хвілінаў, мовы: беларуская, ангельская.
Рэжысёр: Роланд Эмерых.
Мэл Гібсан і Хіт Лэджэр у эпічнай стужцы Роланда Эмерыха «Патрыёт». 1776 год. Распачынаецца вайна за незалежнасць ЗША. Бацька 7 дзяцей Бэнджамін Марцін (Мэл Гібсан) імкнецца застацца ў баку ад яе. Але халаднакроўнае забойства ягонага сына брытанскімі войскамі ўсё змяняе: ён робіцца кіраўніком атраду партызанскага рушэння і змагаецца за свабоду бацькаўшчыны.
«Я доўга баяўся, што мне прыйдзецца адказаць за грахі, і я не стрываю цяжару...»
У ролях: Мэл Гібсан, Хіт Лэджэр, Адам Болдуін.
Кампазітар: Джон Уільямс.
На беларускую мову ролі агучвалі: Ганна Хітрык, Алесь Малчанаў, Уладзімір Глотаў.
Знакамітая гісторыя змагання амерыканскага народа за незалежнасць цяпер і па-беларуску!